Джэксан Полак

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Джэксан Полак
Імя пры нараджэньні Jackson Pollock
Дата нараджэньня 28 студзеня 1912
Месца нараджэньня Кодзі, ЗША
Дата сьмерці 11 жніўня 1956
Месца сьмерці Нью Ёрк, ЗША
Прычына сьмерці дарожна-транспартнае здарэньне
Месца пахаваньня Іст-Хэмптан[d]
Грамадзянства ЗША
Альма-матэр Ліга студэнтаў-мастакоў Нью-Ёрка[d] і Manual Arts High School[d][1]
Занятак мастацтва
Жанры Абстракцыянізм
Плынь абстракцыйны экспрэсіянізм
Працы «The She-Wolf» (1943), «Easter and the Totem» (1953)
Подпіс Jackson Pollock Signature.svg

Джэ́ксан По́лак (па-ангельску: Jackson Pollock; 28 студзеня 191211 жніўня 1956) — амэрыканскі мастак, прадстаўнік абстракцыйнага экспрэсіянізму, які аказаў значны ўплыў на разьвіцьцё мастацтва ў другой палове ХХ стагодзьдзя.

Полак нарадзіўся ў горадзе Кодзі, штат Ваёмінг, і быў малодшым зь пяці сыноў у сям’і. Першыя пятнаццаць гадоў яго жыцьця, сям’я пераязджала зь месца на месца. Калі Полу было адзінаццаць гадоў, бацькі спыніліся ў Арызоне, дзе зь ім адбыўся няшчасны выпадак: сябар адсек яму фалангу пальца. Полак вучыўся ў Вышэйшай школе прыкладных мастацтваў, дзе пасябраваў са сваім настаўнікам Джонам Швамкоўскім, які пазнаёміў яго з асновамі тэасофіі. У 1930 годзе пераехаў у Нью-Ёрк. У Нью-Ёрку, ён вучыўся ў Томаса Харта Бэнтана. Бэнтан паўплываў на мастацтва Полака, і гэты ўплыў выразіўся ў крывых хвалістых рытмах яго карцінаў, а таксама ў выкарыстаньні вясковых сюжэтаў. У 19381942 гадах Полак працаваў для «Federal Art Project», а ў 1950-х гадах ён супрацоўнічаў з Цэнтральным выведчым упраўленьнем у рамках Кангрэсу Культурнай Свабоды. У 1944 годзе Полак ажаніўся на мастачцы Лі Краснэр, якая малявала ў стылі абстракцыйнага экспрэсіянізму.

У 1956 годзе Джэксан Полак загінуў у выніку аўтамабільнай катастрофы, знаходзячыся ў стане алькагольнага атручэньня.

Спадчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Джэксан Полак змог адысьці ад фігуральнага мастацтва і стварыць уласны стыль маляваньня з характэрным капаньнем фарбы на палатно і яе распырскваньнем (так званы «action painting»). Дзякуючы ёй ён атрымаў мянушку Джэк Распырсківацель (Jack the Dripper). У той час гэта была самая радыкальная мастацкая мэтодыка. Яна зьявілася вынікам эвалюцыі экспрэсіянізму, пачынаючы ад Эль Грэка і Франца Халса, і канчаючы дасягненьнямі сучасных экспрэсіяністаў і абстракцыяністаў.

У раньніх працах Полака, адчуваецца ўплыў мэксыканскіх мастакоў Дыега Рыверы і Хасэ Клемэнтэ Ароска, якімі ён захапляўся ў той час. Пасьля знаёмства з працамі Паблё Пікаса і сюрэалістаў, яго творчасьць становіцца болей сымбалічнай. У 1943 годзе яго працу «Ваўчыца» набывае Музэй Сучаснага Мастацтва, а таксама ў гэты час зьяўляюцца першыя публікацыя якія прысьвечаны яго мастацтву.

Знаёмства Полака з тэорыяй Карла Юнга пра архітыпы, выклікала ў яго дэпрэсію і значна паўплывала на творчасьць у 19381944 гадах.

Творчасьць Джэксана Полака аказала значны ўплыў на разьвіцьцё ўсяго мастацтва ня толькі ў ЗША, але ў ва ўсім сьвеце.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Джэксан Полаксховішча мультымэдыйных матэрыялаў

  1. ^ Ghez D. The Hidden Art of Disney's Mid-Century Era: The 1950s and 1960sChronicle Books, 2018. — P. 103.