Марка Марк’ёньні
| Марка Марк’ёньні | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 22 ліпеня 1980[1][2][3] (45 гадоў) | |
| Рост | 173 см | |
| Вага | 71 кг | |
| Пазыцыя | флянгавы паўабаронца | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 1997—1998 | Монтэратонда[d] | 29 (4) |
| 1998—2001 | Эмпалі | 55 (7) |
| 2001—2006 | Парма | 112 (13) |
| 2003 | → П’ячэнца[d] | 16 (1) |
| 2006—2009 | Ювэнтус | 63 (3) |
| 2009—2012 | Фіярэнтына | 60 (7) |
| 2012—2014 | Парма | 61 (2) |
| 2014—2015 | Сампдорыя | 1 (0) |
| 2015—2017 | Лятына[d] | 6 (0) |
| 2017—2018 | Карарэзэ[d] | 6 (0) |
| Зборныя | ||
| 2000—2002 | Італія (да 21)[d] | 18 (2) |
| 2003—2009 | Італія | 6 (0) |
Марка Марк’ёньні (па-італьянску: Marco Marchionni; нар. 22 ліпеня 1980 году, Монтэратонда, Італія) — італьянскі футбаліст, паўабаронца.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Клюбная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Пачаў сваю прафэсійную кар’еру ў «Эмпалі» ў 1998 годзе. Адгуляўшы тры гады Марка зьехаў у «Парму». На працягу двух гадоў правёў усяго толькі 25 матчаў і адправіўся ў «П’ячэнцу» на правах арэнды, каб атрымаць больш гульнявой практыкі.
У сэзоне 2003—2004 гадоў пры трэнэры Чэзарэ Прандэльлі Марк’ёньні па-сапраўднаму расквітнеў. Гэты сэзон стаў вельмі ўдалым для яго, ён згуляў 35 гульняў і забіў 6 галоў. У наступным сэзоне Марка згуляў 32 гульні й забіў 6 галоў. Сэзон 2005—2006 гадоў атрымаўся нядрэнным для гульца, ён скончыў сэзон з 31 матчамі й 4 галамі. Ягоны талент і адносна малады ўзрост прыцягнулі да сябе ўвагу «Ювэнтусу». Марка далучыўся да сваёй новай каманды на правах вольнага агента ў чэрвені 2006 году.
У ліпені 2009 году Марк’ёньні перайшоў у склад «Фіярэнтыны». Адначасова, абодва клюбы дамовіліся аб трансфэры ў зваротным кірунку Фэліпэ Мэла.
У канцы 2012 году зьявіліся чуткі аб магчымым пераходзе Марка ў склад менскага «Дынама». Галоўным ініцыятарам запрашэньня гульца ў Беларусь выступіў на той момант спартовы дырэктар менскага клюбу Сяргей Гурэнка[4].
Міжнародная
[рэдагаваць | рэдагаваць код]12 лістапада 2003 году Марка дэбютаваў у складзе зборнай Італіі ў таварыскім матчы супраць зборнай Польшчы.
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Парма»
- Уладальнік Кубка Італіі: 2002
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Marco Marchionni // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ MARCO MARCHIONNI // Argentine Soccer Database (гішп.)
- ↑ Marco Marchionni // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ↑ Сергей Гуренко: «Был разговор о переходе Маркионни, но теперь ситуация изменилась»
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Статыстыка на Football.it