Малдаўская мова ва Ўкраіне
Малда́ўская мова ва Ўкраі́не (укр. молдавська мова в Україні) — адна з моваў нацыянальнае меншасьці ва Ўкраіне, распаўсюджаная ў вялікай ступені сярод жыхароў Украіны малдаўскае нацыянальнасьці. Большасьцю сучасных дасьледчыкаў малдаўская мова лічыцца літаратурным варыянтам румынскае мовы, а малдаване — часткаю румынскага этнасу, але большасьць сучасных малдаванаў мае малдаўскую, а не румынскую самаідэнтыфікацыю, вызначаючы сваю мову як малдаўскую і ўласную нацыянальнасьць як малдаване. З гэтае прычыны тэрмін малдаўская мова ўлічваецца ўладамі Ўкраіны пры статыстычнай, адукацыйнай і моўнай палітыцы.
Ва Ўкраіне на афіцыйным узроўні (напрыклад, міністэрства адукацыі й навукі) выкарыстоўваецца прыметнік молдовська, але мае ўжытак таксама прыметнік молдавська. Апошні прыметнік лічыцца русізмам, першы, як прыметнік, што паходзіць ад назвы Малдова, выкарыстоўваецца для надрукаваных ва Ўкраіне падручнікаў для школаў з вывучэньнем моваў нацыянальных меншасьцяў.
Статыстыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Большая частка жыхароў Украіны, што вызначае сваю нацыянальнасьць як малдаване, лічыць сваёю роднаю моваю малдаўскую мову. У параўнаньні са зьвесткамі перапісу насельніцтва ў СССР інфармацыі перапісаў насельніцтва 1989 году, а таксама перапісу насельніцтва Ўкраіны 2001 году сярод малдаванаў адзначаецца пэўнае скарачэньне дзелі асобаў, што лічаць сваёй роднай мовай малдаўскую, але ў асноўным большая частка малдаванаў пазначае ў якасьці роднае мовы малдаўскую.
Вынікі перапісаў насельніцтва ў СССР 1979, 1989 гадоў, перапісу насельніцтва Ўкраіны 2001 году для роднае мовы малдаванаў[1][2][3]:
1979 | 1989 | 2001 | |
---|---|---|---|
малдаўская | 79,9% | 78,0% | 70,0% |
расейская | 14,1% | 15,5% | 17,6% |
украінская | 5,7% | 6,1% | 10,7% |
іншая | 0,3% | 0,4% | 1,7% |
Узровень валоданьня малдаўскай мовай сярод малдаванаў Украіны паводле зьвестак 1989 ды 2001 гадоў[2][4]: 1989 год — 84,3%, 2001 год — 78,9%.
Расьсяленьне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Раёны й месты кампактнага расьсяленьня малдаванаў Украіны паводле перапісу 2001 году.
Места/раён | Вобласьць | Родная мова малдаўская | Малдаване паводле нацыянальнасьці | Малдаўскамоўныя /малдаване |
Наваселіцкі раён | Чарнавіцкая вобласьць | 54,7% | 57,5% | 95% |
Ранійскі раён | Адэская вобласьць | 40,8% | 49,0% | 83% |
Ізмаільскі раён | Адэская вобласьць | 26,2% | 27,6% | 95% |
Падольскі раён | Адэская вобласьць | 22,8% | 25,9% | 88% |
Сарацкі раён | Адэская вобласьць | 17,6% | 19,0% | 93% |
Ананьеўскі раён | Адэская вобласьць | 16,1% | 18,1% | 89% |
Кілійскі раён | Адэская вобласьць | 12,8% | 15,8% | 81% |
Таруцінскі раён | Адэская вобласьць | 12,7% | 16,5% | 77% |
Татарбунарскі раён | Адэская вобласьць | 8,5% | 9,4% | 90% |
Хацінскі раён | Чарнавіцкая вобласьць | 6,9% | 7,1% | 98% |
Акнянскі раён | Адэская вобласьць | 6,9% | 11,0% | 62% |
Глыбоцкі раён | Чарнавіцкая вобласьць | 5,9% | 6,1% | 96% |
Белгарад-Днястроўскі раён | Адэская вобласьць | 5,0% | 6,2% | 81% |
Шыраеўскі раён | Адэская вобласьць | 4,3% | 5,2% | 82% |
Захараўскі раён | Адэская вобласьць | 4,1% | 5,7% | 71% |
Любашаўскі раён | Адэская вобласьць | 3,7% | 5,9% | 63% |
Брацкі раён | Мікалаеўская вобласьць | 3,2% | ||
Арцыскі раён | Адэская вобласьць | 3,1% | 6,3% | 49% |
Сакіранскі раён | Чарнавіцкая вобласьць | 3,0% | 3,4% | 86% |
Вялікаміхайлаўскі раён | Адэская вобласьць | 3,0% | 3,8% | 78% |
Мікалаеўскі раён | Адэская вобласьць | 2,7% | 3,7% | 72% |
Разьдзельненскі раён | Адэская вобласьць | 2,5% | 5,2% | 49% |
Еланецкі раён | Мікалаеўская вобласьць | 2,5% | ||
Падольск | Адэская вобласьць | 2,3% | 5,1% | 44% |
Іванаўскі раён | Адэская вобласьць | 2,2% | 3,3% | 67% |
Арбузінскі раён | Мікалаеўская вобласьць | 2,2% | ||
Даманаўскі раён | Мікалаеўская вобласьць | 2,1% | ||
Наваміргарадзкі раён | Кіраваградзкая вобласьць | 1,9% | 2,8% | 69% |
Ізмаіл | Адэская вобласьць | 1,8% | 4,3% | 42% |
Урадзіеўскі раён | Мікалаеўская вобласьць | 1,6% | ||
Герцаеўскі раён | Чарнавіцкая вобласьць | 1,6% | 2,3% | 68% |
Вазьнясенскі раён | Мікалаеўская вобласьць | 1,6% | ||
Балцкі раён | Адэская вобласьць | 1,5% | 2,0% | 75% |
Новаўкраінскі раён | Кіраваградзкая вобласьць | 1,3% | 2,1% | 63% |
Бяляеўскі раён | Адэская вобласьць | 1,3% | 2,5% | 50% |
Белгарад-Днястроўскі | Адэская вобласьць | 1,2% | 1,9% | 65% |
Первамайскі раён | Мікалаеўская вобласьць | 1,2% | ||
Саўранскі раён | Адэская вобласьць | 1,1% | 1,5% | 75% |
Беразанскі раён | Мікалаеўская вобласьць | 1,1% | ||
Весялінаўскі раён | Мікалаеўская вобласьць | 1,1% | ||
Крапіўніцкі раён | Кіраваградзкая вобласьць | 1,1% | 1,9% | 57% |
Чарнаўцы | Чарнавіцкая вобласьць | 1,1% | 1,6% | 67% |
Населеныя пункты, больш за 50% ад насельніцтва якіх пазначылі малдаўскую мову ў якасьці роднай[5].
Населены пункт | Раён | Рэгіён | % малдаўскамоўных |
с. Мяняйлаўка | Сарацкі | Адэская вобласьць | 97,9 |
с. Думены | Наваселіцкі | Чарнавіцкая вобласьць | 97,5 |
с. Фуратаўка | Сарацкі | Адэская вобласьць | 97,4 |
с. Драніца | Наваселіцкі | Чарнавіцкая вобласьць | 97,3 |
с. Балкаўцы | Наваселіцкі | Чарнавіцкая вобласьць | 96,7 |
с. Старасельле | Сарацкі | Адэская вобласьць | 96,7 |
с. Прыпруцьце | Наваселіцкі | Чарнавіцкая вобласьць | 96,3 |
с. Новаіванкаўцы | Наваселіцкі | Чарнавіцкая вобласьць | 96,1 |
с. Азёрнае | Ізмаільскі | Адэская вобласьць | 95,5 |
с. Орлеўка | Ранійскі | Адэская вобласьць | 95,1 |
с. Ракітнае | Наваселіцкі | Чарнавіцкая вобласьць | 95,1 |
с. Касьцічаны | Наваселіцкі | Чарнавіцкая вобласьць | 94,8 |
с. Строінцы | Наваселіцкі | Чарнавіцкая вобласьць | 94,8 |
с. Негрынцы | Наваселіцкі | Чарнавіцкая вобласьць | 94,7 |
с. Тарасаўцы | Наваселіцкі | Чарнавіцкая вобласьць | 94,6 |
с. Камышаўка | Ізмаільскі | Адэская вобласьць | 94,5 |
с. Стальнаўцы | Наваселіцкі | Чарнавіцкая вобласьць | 94,4 |
с. Нясвоя | Наваселіцкі | Чарнавіцкая вобласьць | 94,3 |
с. Гандрабуры | Ананьеўскі | Адэская вобласьць | 94 |
с. Прыазёрнае | Кілійскі | Адэская вобласьць | 93,4 |
с. Ліманскае | Ранійскі | Адэская вобласьць | 93,3 |
с. Маршынцы | Наваселіцкі | Чарнавіцкая вобласьць | 93,2 |
с. Плаўні | Ранійскі | Адэская вобласьць | 93,1 |
с. Далінскае | Ранійскі | Адэская вобласьць | 92,8 |
с. Крутаяраўка | Белгарад-Днястроўскі | Адэская вобласьць | 92,7 |
с. Берасьце | Наваселіцкі | Чарнавіцкая вобласьць | 92,6 |
с. Тачылава | Ананьеўскі | Адэская вобласьць | 92,6 |
с. Дмітраўка | Кілійскі | Адэская вобласьць | 92,3 |
с. Навасельскае | Ранійскі | Адэская вобласьць | 92,1 |
с. Фаросная | Наваселіцкі | Чарнавіцкая вобласьць | 92 |
с. Барысаўка | Татарбунарскі | Адэская вобласьць | 91,7 |
с. Надрэчнае | Татарбунарскі | Адэская вобласьць | 91,6 |
с. Навасёлаўка | Сарацкі | Адэская вобласьць | 91,6 |
с. Іванчанка | Таруцінскі | Адэская вобласьць | 91,5 |
с. Каленкаўцы | Хацінскі | Чарнавіцкая вобласьць | 91,1 |
с. Утканосаўка | Ізмаільскі | Адэская вобласьць | 90,6 |
с. Ліпецкае | Падольскі | Адэская вобласьць | 90,1 |
с. Баянаўка | Наваселіцкі | Чарнавіцкая вобласьць | 89,6 |
с. Банчакоўцы | Наваселіцкі | Чарнавіцкая вобласьць | 88,7 |
с. Малінаўка | Наваселіцкі | Чарнавіцкая вобласьць | 87,7 |
с. Чырвоны Яр | Кілійскі | Адэская вобласьць | 86,6 |
с. Кашуляны | Наваселіцкі | Чарнавіцкая вобласьць | 85,7 |
с. Мамалыга | Наваселіцкі | Чарнавіцкая вобласьць | 82,4 |
с. Прут | Наваселіцкі | Чарнавіцкая вобласьць | 82,1 |
с. Старая Кульная | Падольскі | Адэская вобласьць | 81,1 |
с. Глыбокае | Татарбунарскі | Адэская вобласьць | 79,7 |
с. Навасёлаўка | Таруцінскі | Адэская вобласьць | 79,4 |
с. Прыварокі | Глыбоцкі раён | Чарнавіцкая вобласьць | 78,3 |
с. Нов. Буторы | Вялікаміхайлаўскі | Адэская вобласьць | 77,8 |
с. Фурманаўка | Кілійскі | Адэская вобласьць | 76,7 |
с. Нов. Пакроўка | Ізмаільскі | Адэская вобласьць | 76,6 |
с. Фараонаўка | Сарацкі | Адэская вобласьць | 74,8 |
с. Шышкаўцы | Сакіранскі | Чарнавіцкая вобласьць | 71,6 |
с. Дынаўцы | Наваселіцкі | Чарнавіцкая вобласьць | 69,9 |
с. Гай | Наваселіцкі | Чарнавіцкая вобласьць | 69,2 |
с. Гідэрым | Падольскі | Адэская вобласьць | 68,7 |
с. Казьбекі | Падольскі | Адэская вобласьць | 68,6 |
с. Чарленаўка | Наваселіцкі | Чарнавіцкая вобласьць | 67,2 |
с. Мацільдаўка | Таруцінскі | Адэская вобласьць | 67,1 |
с. Магала | Наваселіцкі | Чарнавіцкая вобласьць | 59,9 |
с. Аляксандраўка | Падольскі | Адэская вобласьць | 59,5 |
с. Навасёлка | Таруцінскі | Адэская вобласьць | 58 |
с. Буда | Наваселіцкі | Чарнавіцкая вобласьць | 54,3 |
с. Розаўка | Акнянскі | Адэская вобласьць | 53,3 |
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Вынікі перапісу насельніцтва ў СССР 1979 году
- ^ а б Вынікі перапісу насельніцтва ў СССР 1989 году
- ^ Усеўкраінскі перапіс насельніцтва '2001. Разьмеркаваньне паводле нацыянальнасьці ды роднае мовы, а таксама паводле сельскай, мескай мясцовасьцяў і плоці (укр.) Усеўкраінскі перапіс насельніцтва '2001. Праверана 13 красавіка 2014 г.
- ^ Усеўкраінскі перапіс насельніцтва '2001. Нацыянальны склад насельніцтва, грамадзянства. Разьмеркаваньне насельніцтва асобных нацыянальнасьцяў паводле іншых моваў, апрача роднай, якімі валодаюць. (укр.) Усеўкраінскі перапіс насельніцтва '2001. Праверана 13 красавіка 2014 г.
- ^ Нацыянальны склад насельніцтва, моўныя прыкметы, грамадзянства (укр.)
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Малдаўская мова паводле раёнаў і местаў Украіны (укр.) statistika.in.ua Праверана 13 красавіка 2014 г.