Макс Мартын

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Макс Мартын
Карл Мартын Сандбэрг
Дата нараджэньня 26 лютага 1971 (53 гады)
Месца нараджэньня Стэнгамра, камуна Экерэ, Швэцыя
Месца вучобы
Прафэсія прадусар, аўтар песень
Псэўданімы Max Martin
Жанры поп, рок
Псэўданімы Max Martin (Макс Мартын)
Супрацоўніцтва Кэці Пэры, Тэйлар Сўіфт, Брытні Сьпірс, Элі Гаўлдынг, Адам Ламбэрт, Арыяна Грандэ, Кэлі Кларксан, P!nk, Backstreet Boys, Ace of Base, Сэлін Дыён, Bon Jovi, Джастын Бібэр, Usher, Maroon 5, Джастын Тымбэрлэйк
Лэйблы Jive Records[d]
Узнагароды
Сайт maratone.se

Карл Ма́ртын Са́ндбэрг (па-швэдзку: Karl Martin Sandberg), больш вядомы пад творчым псэўданімам Макс Ма́ртын (па-швэдзку: Max Martin; нарадзіўся 26 лютага 1971 году, Стэнгамра, камуна Экерэ, Швэцыя) — швэдзкі прадусар і аўтар песень. Пачынаючы з 1990-х гадоў Макс Мартын спрадусаваў музыку для такіх выканаўцаў, як Кэці Пэры, Брытні Сьпірс, Backstreet Boys, Ace of Base, Сэлін Дыён, Bon Jovi, Джастын Бібэр, A-ha, NSYNC, Army of Lovers і шэрагу іншых.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ня скончыўшы гімназію Södra Latin у Стакгольме, Сандбэрг прысьвяціў сябе музыцы, падпісаўшы кантракт з гуказапісвальнай фірмай Cheiron, якой валодаў Дэніз Поп. Затым ён стаў таксама, як і Дэніз Поп, займацца прадусарствам, а пасьля сьмерці апошняга ў 1998 годзе, стаў граць галоўную ролю на фірме. Але ў 2000 годзе ён спыніў працу на Cheiron і заснаваў сваю фірму Maratone.

58 песень напісаных, або спрадусаваных Максам Мартынам траплялі ў амэрыканскі гіт-парад Billboard Top 10. Па стане на 2013 год па ўсім сьвеце было прададзена 135 мільёнаў сынглаў зь песьнямі Мартына — рэкордная колькасьць сярод прадусараў і аўтараў песень. 22 ягоныя песьні займалі першае месца гіт-парадаў — большага посьпеху дасягалі толькі Джон Ленан (26) і Пол Макартні (32).

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Макс Мартынсховішча мультымэдыйных матэрыялаў