Экерэ (камуна лэну Стакгольм)
Выгляд
| Камуна Экерэ | |
| Ekerö kommun | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Краіна | Швэцыя |
| Лэн | Стакгольм |
| Статус | грамада Швэцыі |
| Уваходзіць у | Вялікі Стакгольм[d], Уплянд[d], Q19978621? і Сольнская судовая акруга[d] |
| Адміністрацыйны цэнтар | Ekerö[d] |
| Дата ўтварэньня | 1 студзеня 1971[1] |
| Кіраўнік | Adam Reuterskiöld[d][2] |
| Насельніцтва (2015) | 26 984 чалавекі |
| Шчыльнасьць | 119,08 чал./км² |
| Плошча | 386,58 км² |
| Камуна Экерэ на мапе Швэцыі | |
| | |
| Мэдыя-зьвесткі | |
| Часавы пас | +1 |
| Летні час | +2 |
| Афіцыйны сайт | |
| | |
Экерэ (па-швэдзку: Ekerö kommun) — камуна ў Швэцыі, у лэне Стакгольме. Разьмешчана на 140 астравах возера Мэлярэну, найбольш значныя зь якіх Экерэн, Фэрінгсё, Лювён, Адэльсё, Б’ёркё, Гэльгё ды Мунсё. Зьяўляецца часткай Вялікага Стакгольму. Галоўны горад — Экерэ. Насельніцтва на 31 сьнежня 2015 году — 26 984 чалавекі. На тэрыторыі камуны знаходзяцца адразу два аб’екты, уключаныя ў Сьпіс сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО — каралеўскі палац Дротнінггольм, які цяпер зьяўляецца галоўнай рэзыдэнцыяй швэдзкага караля, і Бірка — рэшты гораду эпохі вікінгаў (на востраве Б’ёркё).
Асобы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Карл XVI Густаў — кароль Швэцыі
- Сыльвія — каралева Швэцыі
- Людміла Энгквіст — швэдзкая спартсмэнка расейскага паходжаньня
- Агнэта Фэльтскуг — швэдзкая сьпявачка, былая ўдзельніца ABBA
- Макс Мартын — швэдзкі прадусар і аўтар песень, на рахунку якога супрацоўніцтва з шэрагам сусьветнавядомых выканаўцаў
