Магістраль 60
Магістраль 60 | |
Interstate 60 | |
Жанр | камэдыйная драма[d] і кінакамэдыя |
---|---|
Рэжысэр | Боб Гэйл |
Сцэнарыст | Боб Гэйл |
Прадусар | Пітэр Брэй Нэйл Кэнтон |
У ролях | Джэймз Марсдэн Гэры Олдмэн |
Кампазытар | Крыстаф Бэк |
Вытворчасьць | Fireworks Entertainment Redeemable Features |
Распаўсюд | Samuel Goldwyn Films[d] і Netflix |
Дата выхаду | 2002 |
Працягласьць | 116 хв. |
Краіна | Канада ЗША |
Мова | ангельская |
Бюджэт | $7 000 000 |
Старонка на IMDb | |
Афіцыйны сайт |
«Магістраль 60» (па-ангельску: Interstate 60) — фільм-казка з элемэнтамі камэдыі. У расейскім перакладзе — «Траса 60» (Т-60), «Аўтастрада 60».
Сюжэт
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У паданьнях і казках ёсьць героі, што выконваюць пажаданьні. У арабаў — гэта джыны, у ірляндцаў — лепрыконы, у кітайцаў — цмокі, у эўрапейцаў — феі й лясныя духі. У Амэрыцы ёсьць нейкі А. Ж. Грант (па-ангельску: One Wish Grant — Выконваючы Адно Жаданьне) — дзіўны й цікавы чалавек, які можа таксама выконваць пажаданьні. Але ён вельмі шкадлівы і жартаўлівы. Напрыклад, чалавек, які хацеў мець сэкс кожны дзень з рознымі прыгажунямі без наступстваў, стаў атрымліваць штодня порначасопісы і пакунак сурвэтак; стары, што марыў зьесьці палову мэню рэстарацыі — чорную дзюрку ў страўніку, а пара, што хацела пражыць жыцьцё бяз сварак і скрухі — загінула ў дзень вясельля.
І вось А. Ж. Гранта сустракае на сваім дні народзінаў Нэйл Олівэр.
Нэйл, здаецца, мусіць быць задаволены сваім жыцьцём: заможныя бацькі, прыгожая нявеста, наперадзе бліскучая кар’ера юрыста. Але ён насуперак бацьку-адвакату хоча быць мастаком. А ў апошні час яму сьніцца загадкавая дзяўчына (Эмі Смарт), якая не дае яму пакою.
У рэстарацыі Грант прыносіць Нэйлу торт і прапануе задуць сьвечкі, загадаўшы жаданьне. Нэйл хоча атрымаць адказы на сваё жыцьцё.
Дзіўнаваты Грант прапануе Нэйлу зьдзейсьніць падарожжа па таямнічай магістралі 60, якой нямашака на мапах ЗША. Нэйл кідае ўсё і накіроўваецца ў незвычайнае і рызыкоўнае падарожжа, спадзеючыся знайсьці незнаёмку са сваіх сноў ды й знайсьці адказы на пытаньні свайго жыцьця…
Артысты
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Джэймз Марсдэн у ролі Ніла Олівэра
- Гэры Олдмэн у ролі О. Ж. Гранта
- Крыстафэр Лойд у ролі Рэя
- Майкл Джэй Фокс у ролі містэра Бэйкера
- Курт Расэл у ролі капітана Айвза
- Эмі Смарт у ролі Лін Ліндэн
- Крыс Купэр у ролі Боба Кодзі
- Эмі Джо Джонсан у ролі Лаўры
Узнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 2003 — прэмія «DVDX Award» у катэгорыі «найлепшая прам’ера на DVD» (Пітэр Брэй, Нэйл Кэнтон, Боб Гэйл)
- 2003 — прэмія «DVDX Award» у катэгорыі «найлепшы сцэнар фільму, выдадзенага на DVD» (Боб Гэйл)
- 2003 — намінацыя на прэмію «DVDX Award» у катэгорыі «найлепшы рэжысэр фільму, выдадзенага на DVD» (Боб Гэйл)
- 2003 — намінацыя на прэмію «DVDX Award» у катэгорыі «найлепшы актор другога пляну фільму, выдадзенага на DVD» (Гэры Олдмэн)
- 2003 — намінацыя на прэмію «DVDX Award» у катэгорыі «найлепшы актор другога пляну фільму, выдадзенага на DVD» (Крыс Купэр)
- 2003 — намінацыя на прэмію «DVDX Award» у катэгорыі «найлепшая акторка другога пляну фільму, выдадзенага на DVD» (Эмі Смарт)
- 2004 — намінацыя на прэмію «Сатурн» (Saturn Award) у катэгорыі «найлепшы рэліз на DVD»
Слоганы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «No rules, no boundaries».
- «Get off on…Interstate 60».
- «All your answers will be questioned».
- «It began as a wish, became an adventure, and ended as the ultimate road trip».
Дадатковыя зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Калі Ніл упершыню бачыць свой падарунак — новы чырвоны BMW — музыка, што гучыць у гэты час, вельмі падобная да той, што гучала ў «Назад у будучыню», калі Марці адчыняе дзьверы гаража і бачыць тамака новы аўтамабіль.
- Гадзіньнік за героем Крыстафэра Лойда паказвае час 10:04 — у фільме «Назад у будучыню» ў такі самы час гадзіньнік спыніўся на ратушы ад удару маланкі.
- На пачатку фільма магчыма заўважыць, што ў Ніла ў пакоі шмат выяваў героеў коміксаў «Людзі Х» выдавецтва Marvel. Джэймз Марсдэн здымаўся ў ролі Цыклопа гэтай трылёгіі.
- Вобраз А. Ж. Гранта створаны на міталёгіі сьвету. Грант паказаны як лепрыкон-ірляндзец, таму ён — руды. Люлька ў выглядзе галавы малпы — з Усходняй міталёгіі, а сама лялька — ад джынаў.
- Калі Ніл і А. Ж. Грант пад’яжджаюць да магістралі 60, герой Гэры Олдмана кажа: «There’s a signpost up ahead». Гэта вядомы выраз з сэрыялу 1959 году «The Twilight Zone».
- Картачныя штукі за Крыстафэра Лойда выконваў прафэсійны фокусьнік-дублёр.
- Гэта першае супольнае зьяўленьне Майкла Джэй Фокса і Крыстафэра Лойда ў кіно пасьля здымак трылёгіі «Назад ў будучыню» (хоць у 1996 годзе яны разам зьняліся ў эпізодзе сэрыялу «Spin City»).
- Нумар будынку, дзе Нілу была прызначана сустрэча з Рэем — 555. Гэта лічба часта выкарыстоўваецца ў фільмах для неіснуючых аб’ектаў.
- У будынку суда гораду Марлоў (па-ангельску: Morlaw) вісіць герб, на якім напісаны перакручаны амэрыканскі дэвіз: «In law we trust» («Мы верым ў закон») замест «In God We Trust».
- А. Ж. Грант — зашыфраванае імя «Адно прадстаўленае пажаданьне» (анг. One Wish Grant).
- Фільм зьняты амаль за месяц — з 18 верасьня да кастрычніка 2000 году.
- Фільм здымаўся ў Фініксе (штат Арызона, ЗША) і ў Таронта (правінцыя Антарыё, Канада).
- Фільм — рэжысэрскі дэбют ужо добра вядомага да таго сцэнарыста Боба Гэйла (анг. Bob Gale).
Музыка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «Broken Heart For Sale» у выкананьні Heather Myles
- «Blind Spot» у выкананьні Transmatic
- «Not Too Close Encounters» у выкананьні Seattle Music
- «Diesel Only Theme» у выкананьні The World Famous Blue Jays
- «Relax (Club 69 Doomsday Mix)» у выкананьні Frankie Goes To Hollywood
- «Everything In The World» у выкананьні Starling
- «I Get A Kick Out Of You» ды «On The Sunny Side Of The Street» у выкананьні Фрэнка Сынатры
- «Daily Life». Капазытар — Lee Chu Kiong
- «Crescent Moon». Капазытар — Chen Dacan & Xu Pingxin
- «Eine Kleine Nachtmusik». Капазытар — Вольфганг Амадэй Моцарт.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Афіцыйны сайт фільму (анг.) Архіўная копія
- Трасса 60 (рас.)
- Крытыка Алекса Экслера
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпэдыі. Калі ласка, прастаўце спасылкі на яго ў іншых артыкулах. |