Магутнасьць
| Магутнасьць | |
| , | |
| Вымернасьць | |
|---|---|
| Адзінкі вымярэньня | |
| СІ | вт |
| СГС | эрг·с−1 |
| Клясыфікацыя | |
| скалярная велічыня | |
Магутнасьць — фізычная скалярная велічыня, роўная стасунку працы, выкананай за некаторы прамежак часу, да гэтага прамежку часу.
- — сярэдняя магутнасьць
- — імгненная магутнасьць
Паколькі праца зьяўляецца мерай зьмены энэргіі, магутнасьць можна вызначыць таксама як хуткасьць зьмены энэргіі сыстэмы.
Адзінкі вымярэньня
[рэдагаваць | рэдагаваць]У сыстэме СІ адзінкай вымярэньня магутнасьці зьяўляецца ват, роўны аднаму джоўлю, падзеленаму на сэкунду.
Іншай распаўсюджанай адзінкай вымярэньня магутнасьці зьяўляецца конская сіла.
| Адзінкі | Вт | кВт | МВт | кгс•м/с | эрг/с | к. с. |
|---|---|---|---|---|---|---|
| 1 ват | 1 | 10-3 | 10-6 | 0,102 | 107 | 1,36•10-3 |
| 1 кіляват | 103 | 1 | 10-3 | 102 | 1010 | 1,36 |
| 1 мэгават | 106 | 103 | 1 | 102•103 | 1013 | 1,36•103 |
| 1 кіляграм-сіла-мэтар у сэкунду | 9,81 | 9,81•10-3 | 9,81•10-6 | 1 | 9,81•107 | 1,33•10-2 |
| 1 эрг у сэкунду | 10-7 | 10-10 | 10-13 | 1,02•10-8 | 1 | 1,36•10-10 |
| 1 конская сіла[1] | 735,5 | 735,5•10-3 | 735,5•10-6 | 75 | 7,355•109 | 1 |
Магутнасьць у мэханіцы
[рэдагаваць | рэдагаваць]Калі на цела, якое рухаецца, дзейнічае сіла, то гэтая сіла зьдзяйсьняе працу. Магутнасьць у гэтым выпадку роўная скалярнай вытворнай вэктару сілы на вэктар хуткасьці, зь якой рухаецца цела:
F — сіла, v — хуткасьць, — кут паміж вэктарам хуткасьці і сілы.
Электрычная магутнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць]Імгненная электрычная магутнасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць]Імгненная электрычная магутнасьць, якая вылучаецца на элемэнце электрычнага ланцуга вызначаецца наступным чынам:
дзе I і U — імгненныя значэньні сілы току і напругі на элемэнце.
Калі элемэнт ланцуга — рэзыстар з супорам R, то
Магутнасьць сталага току
[рэдагаваць | рэдагаваць]Паколькі значэньні сілы току і напругі сталыя і роўныя імгненным значэньні ў любы момант часу, то сярэднюю магутнасьць можна вылічыць па формулах:
Магутнасьць зьменнага току
[рэдагаваць | рэдагаваць]Сярэдняя магутнасьць сынусоіднага зьменнага току:
тут:
- ;
I і U — амплітудныя значэньні сілы току і напругі;
Ieff і Ueff — Сярэднія квадратычныя значэньні току і напругі, яны таксама завуцца эфэктыўнай сілай току і эфэктыўнай напругай;
— зрух фазаў паміж токам і напругай.
Каэфіцыент завецца каэфіцыентам магутнасьці. Каэфіцыент магутнасьці таксама залежыць ад формы току і напругі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць]- ^ «мэтрычная конская сіла»