Моўная норма
Мо́ўная но́рма — сукупнасьць агульнаўжываных моўных сродкаў, абумоўленая гістарычна, а таксама правілы іх адбору і выкарыстаньня, якія прызнаюцца грамадзтвам найбольш прыдатнымі ў канкрэтны гістарычны пэрыяд. Норма зьяўляецца адной з істотных уласьцівасьцяў мовы, якія забясьпечваюць яе функцыянаваньне і гістарычную пераемнасьць за кошт уласьцівай ёй устойлівасьці, якая, у сваю чаргу, не выключае магчымай варыянтнасьці моўных сродкаў і заўважнай гістарычнай зьменлівасьці, паколькі норма прызначаная, з аднаго боку, захоўваць маўленчыя традыцыі, а зь іншага — задавальняць актуальным і зьменлівым патрэбам грамадзтва[1]. Прыватным выпадкам моўнай нормы зьяўляецца літаратурная норма[2].
Моўная норма фіксуецца ў нарматыўных слоўніках і граматыках. Значную ролю ў распаўсюджаньні і захаваньні нормаў граюць мастацкая літаратура, тэатар, школьная адукацыя і СМІ[2].
Моўныя нормы адлюстроўваюць самыя характэрныя рысы нашай мовы, абавязковыя для ўсіх, хто карыстаецца ёю. Дзякуючы нормам дасягаецца адзінства мовы, разуменьне паміж людзьмі ў працэсе моўных зносінаў.
Тыпы моўных нормаў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Лексычныя нормы. Яны патрабуюць ужываць словы, засьведчаныя слоўнікамі; абмяжоўваць выкарыстаньне без стылістычных мэтаў вузкарэгіянальных дыялектызмаў; выключаць са сфэры літаратурнага ўжываньня вульгарныя і жаргонныя словы.
- Граматычныя нормы. Яны вызначаюць ужываньне формы слова і спалучэньня словаў у словазлучэньнях і сказах.
- Артаграфічныя нормы. Яны акрэсьліваюць правілы перадачы на пісьме вуснай мовы.
- Артаэпічныя нормы. Яны патрабуюць аднастайнага вымаўленьня гукаў і іх спалучэньняў у словах.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Галіна Андарала, Віктар Бекіш, Сяргей Берднік Беларуская мова. Вучэбны дапаможнік для пед. ВНУ / Пад рэд. Ларысы Грыгор’евай. — Менск: Вышэйшая школа, 1994. — 366 с. — 20 000 ас. — ISBN 5-339-00950-5
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Норма языковая // Российский гуманитарный энциклопедический словарь
- ^ а б Семенюк Н. Н. Норма языковая // БСЭ
Гэта — накід артыкула па лінгвістыцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |