Дыялектызм
Выгляд
Дыялекты́зм — слова зь якой-небудзь мясцовай гаворкі (Віцебшчыны, Палесься, Маладэчаншчыны і г. д.). У паэзіі дыялектызмы ўжываюцца для стварэньня мясцовага калярыту, моўнай характарыстыкі пэрсанажаў. Падчас дыялектызмы абазначаюць рэаліі, назвы якіх адсутнічаюць у літаратурнай мове. У такім выпадку яны — праз творы паэзіі і мастацкай літаратуры ўвогуле — трапляюць у літаратурную мову, узбагачаючы яе, садзейнічаючы яе разьвіцьцю. Злоўжываньне дыялектызмамі вядзе да зацямненьня сэнсу твора.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. — 3-е выд., дапрац. і дапоўн. — Менск: Беларуская навука, 2004. — 576 с. — 2000 ас. — ISBN 985-08-0598-6
- Рагойша В. П. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах. — Менск: Беларуская энцыклапедыя, 2001. — 384 с. — 1000 ас. — ISBN 985-11-0197-4
Гэта — накід артыкула па лінгвістыцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |