Перайсьці да зьместу

Пасланьне Юды

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Ліст Юды»)
Кніга Новага Запавету

Пасланьне Юды


Гістарычныя кнігі
Дыдактычныя кнігі
Прароцкія кнігі

Пасланьне Юды — адзін зь лістоў апостала Юды Тадэя, які ўваходзіць у сьпіс кніг Новага Запавету. Поводле ўсходняй традыцыі месьціцца пасьля Трэцяга пасланьня Яна й перад Пасланьнем да рымлянаў, аднак паводле заходняй традыцыі пасьля пасланьня Юды зьмяшчаецца Адкрыцьцё Яна Багаслова.

Аўтар і асаблівасьці

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Апостал Юда Тадэй пензьля Жоржа дэ Лятура, пач. XVII ст.

Імя аўтара дадзена ў самым пачатку пасланьня, ён называе сабе Юдай, братам Якава. Вядома, што адным з братоў Ісуса Хрыста быў Якаў, а яго малодшым братам — Юда, імя якога таксама згадваецца ў Эвангельлях. Згодна з царкоўнымі легендамі, Юда быў біскупам Ерасалімскай царквы. Аднак, у грэцкім тэксьце пасланьня, на яком яно й было першапачаткова напісана, Юда названы «Якаўлевым», што можа значыць ня толькі брата, але й сына Якава.

Нягледзячы на тое, што ліст быў вядомы яшчэ ў старажытнасьці, працяглы час існавалі сумненьні ў ягонай кананічнасьці, нават да IV стагодзьдзя. Гэта магло здарыцца магчыма таму, што ў лісьце цытуюцца ў якасьці Сьвятога Пісаньня два творы, якія не ўвайшлі ў канон Старога Запавета, але былі папулярнымі сярод вернікаў: Запавет Майсея й Першая кніга Яноха. Пасланьне адрасавана «ўсім закліканым Богам-Айцом і ахаваным Ісусам Хрыстом», гэта значыць, што яно магло быць накіраваны як да асобнай суполкі, гэтак і да шэрагу суполак на нейкай мясцовасьці.

Мэтай напісаньня ліста былі гарэзіі, якія пачалі распаўсюджвацца ў першаапостальскай царкве. Гэта тыя ж ілжэвучэньні, пра якія згадваліся й актыўна крытыкаваліся ў іншых лістах апосталаў. Адным з такіх было вучэньне, згодна якому хрысьціянская свабода тлумачылася як уседазволеннасьць і магчымасьць весьці амаральны лад жыцьця.

У пачатку ліста апостал паведамляе чытачам, што першапачаткова ён меў мэтай пісаць пра іншае, а менавіта пра агульнае Выратаваньне. Але калі ён даведаўся, што ў царкву пракраліся людзі, якія прапаведвалі ілжэвучэньне, ён зьмяніў першапачатковы намер. Аўтар адчувае асаблівую небясьпеку, таму што тыя людзі займаюць у суполках кіруючыя ролі, аднак іхныя паводзіны далёкія ад Божых стандартаў. Юда ў вельмі эмацыйным стыле крытыкуе герэтыкаў, прыводзячы прыклады са Сьвятой гісторыі. Апостал яскрава хоча паказаць, што ў зьяўленьні гарэзіі няма нічога дзіўнага, бо іхнае зьяўленьне была прадказана прароцтвамі. Але як загінулі адступнікі ў Старым Запавеце, гэтак жа будзе канец і для гарэтыкаў. А чытачы пасланьня павінны захоўваць сябе ў сьвятым жыцьці да самага вяртаньня Пана.

Месца й час напісаньня

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Большасьць дасьледчыкаў зыходзіцца ў думках, што ліст быў напісаны каля 50 году, аднак ёсьць погляды, што ліст быў напісаны значна пазьней, то бок у 90-я гады. Месцам напісаньня можа быць Юдэя ці Ерусалім.

Пасланьне складаецца толькі з аднаго разьдзелу, у якім 25 вершаў. Ліст пачынаецца з адрасату й прывітаньня, пасьля якога аўтар выкрывае ілжэнастаўнікаў. Апостал прыводзьць шэраг прыкладаў зь Сьвятой гісторыі й прадракае гарэзііі канец. Сканчваецца пасланьне заклікамі захоўваць чысьціню й удзячнай малітвай да Бога.

  • Прывітаньне (1—2)
  • Ілжэнастаўнікі й іхны канец (3—16)
  • Заклік захоўваць веру (17—23)
  • Удзячная малітва да Бога (24—25)
  • Толковый Апостол. Соборные послания изъясненные Епископом Михаилом. Правило веры, 768с., 2010г., ISBN 978-5-94759-099-9
  • Мэтью Генри. Толкование на книги Нового Завета. Том 5 Послания от Иакова — Коринфянам, МКПНП, 1999,406 стр.
  • Толковая Библия. Новый завет. В 7 томах. Том 7. Деяния. Соборные послания. Откровения Иоанна Богослова. Под редакцией А. П. Лопухина. Изд. Дарь, 2009г. 1296 стр. ISBN 978-5-485-00276-3

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]