Перайсьці да зьместу

Ліптаўская Мара

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вадасховішча
Ліптаўская Мара
Liptovská Mara
Панарама Ліптаўскай Мары
Панарама Ліптаўскай Мары
Вадасховішча Ліптаўская Мара
Краіна Славаччына
Плошча 27 км²
Максымальная глыбіня 45 м
Вышыня над узроўнем мора 566 м
Аб’ём вады 0,36 км³
Каардынаты 49°05′56″ пн. ш. 19°29′21″ у. д. / 49.09889° пн. ш. 19.48917° у. д. / 49.09889; 19.48917Каардынаты: 49°05′56″ пн. ш. 19°29′21″ у. д. / 49.09889° пн. ш. 19.48917° у. д. / 49.09889; 19.48917
Месцазнаходжаньне Ліптаўскай Мары
Ліптаўская Мара
Ліптаўская Мара
Ліптаўская Мара

Ліптаўская Мара (па-славацку: Liptovská Mara) — вадасховішча ў паўночнай Славаччыне, побач зь местам Ліптаўскі Мікулаш Жылінскага краю. Уваходзіць у сыстэму вадасховішчаў Васкага каскаду.

Вадасховішча было збудавана ў 1965—1975 роках. Пры гэтым былі затопленыя 13 вёсак

Мае плошчу 27 км², максымальная глыбіня 45 м. Паводле аб’ёму затрыманай вады (360 млн м³) ёсьць найбольшым рэзэрвуарам у Славаччыне.

Асноўнае прызначэньне грэблі — барацьба з паводкамі і вырабніцтва электраэнэргіі. Магутнасьць электрастанцыі — 198 МВт. Грэбля мае вышыню 45 мэтраў — другая па вышыні грэбля ў Славаччыне.

Вадасховішча збудаванае ў 1965—1975 роках. Падчас будаўніцтва было затоплена 13 вёсак, пераселеныя 940 сем’яў, а таксама перанесеныя чыгуначная ветка і шаша.

Турыстычная інфармацыя

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ліптаўская Мара актыўна выкарыстоўваецца для адпачынку: чоўны, водныя ровары, сэрфінг, скутэры, купаньне, гольф, экстрэмальныя віды спорту. На берагох вадасховішча разьмешчаны адзін з найбольшых ва Ўсходняй Эўропе аквапаркаў — Татраляндыя.

Над грэбляй Ліптаўскае Мары, за 3 км на поўдзень ад вёскі Бобраўніку, на ўсходнім падножжы гары Улажыска (741,7 м н. у. м.) знаходзіцца археалягічны аб’ект Гаўранак — кельцкае ўмацаванае паселішча з друідзкай сьвятынаю I стагодзьдзя да н. э. Тут дзейнічае музэй пад адкрытым небам.

Ліптаўская Мара
Ліптаўская Мара
Ліптаўская Мара
Ліптаўская Мара

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ліптаўская Марасховішча мультымэдыйных матэрыялаў