Гаўранак
Га́ўранак (па-славацку: Havránok) — археалягічная мясцовасьць над плацінай Ліптаўскай Мары, а таксама музэй пад адкрытым небам. Знаходзіцца за 2 км на поўдзень ад вёскі Бобраўнік у раёне Ліптаўскі Мікулаш. Ляжыць на ўсходнім падножжы гары Улажыска (741,7 м). Тут знаходзяцца помнікі латэнскага пэрыяду і верхняга сярэднявечча.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Тут было адкрытае кельцкае ўмацаванае паселішча кацінаў(sk) з друідзкаю сьвятынаю I стагодзьдзя да н. э. Знойдзены ахвярнік, каменныя дарогі з калёнамі, а таксама кельцкія імітацыі антычных манэтаў. У XII—XV стагодзьдзях тут існавала славянскае паселішча, паўстаў сярэднявечны фэўдальны драўляны палацык, акружаны частаколам з ровам і з жылой вежаю. Пазьней быў пабудаваны мураваны касьцёл.
З 1967 року комплекс збудаваньняў (умацаваньні з каменнымі мурамі, драўлянымі частаколамі і ўваходнай брамаю, а таксама зрубавы палац), ахвярнік, прылады й інструмэнты занесены ў сьпіс гісторыка-культурнай спадчыны Славаччыны. Тут дзейнічае археалягічны музэй.
Да мясцовасьці можна трапіць аўтобусамі па чырвоным турыстычным маршруце зь вёскі Бобраўнік альбо зь вёскі Влахі.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гаўранак — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
Каардынаты: 49°6′17″ пн. ш. 19°28′54″ у. д. / 49.10472° пн. ш. 19.48167° у. д.