Лімфатычная сыстэма
Выгляд
Лімфатычная сыстэма (лац.: systema lymphaticum) — частка судзіннай сыстэмы сысуноў, дапаўняе сэрцава-судзінную сыстэму. Яна адыгрывае важную ролю ў абмене рэчываў і ачышчэньні вузаў і тканак арганізму. У адрозьненьне ад крывяноснай сыстэмы лімфатычная не зьяўляецца закрытай і ня мае цэнтральнай помпы. Лімфа, якая цыркулюе ў ёй, рухаецца павольна і пад невялікім ціскам.
У структуру лімфатычнай сыстэмы ўваходзяць:
- лімфатычныя капіляры
- лімфатычныя судзіны
- лімфатычныя вузлы
- лімфатычныя галамені і пратокі