Вірус
Вірус | |
Ротавірус | |
Клясыфікацыя | |
---|---|
Надцарства | Вірусы |
Бінамінальная намэнклятура | |
Viruses | |
Ві́рус (ад лац. virus — атрута) — мікраскапічная часьціна, здольная інфіцыраваць вузы жывых арганізмаў. Вірусы зьяўляюцца аблігатнымі паразытамі, яны ня здольныя размнажацца па-за вузай. На сёньня вядомыя вірусы, якія размнажаюцца ў вузах жывёл, грыбоў і бактэрыяў. Выяўлены таксама вірус, які паражае іншыя вірусы.
Вірусы прадстаўляюць сабой малекулы нуклеінавых кісьляў (прычым толькі аднаго віду: ДНК альбо РНК), заключаных у ахоўную бялковую абалонку (капсід). Наяўнасьць капсіду адрозьнівае вірусы ад іншых інфэкцыйных агентаў, віройдаў.
Прыклады вірусаў: ВІЧ, вірус грыпу, вірус гепатыту.
Вірусы маюць вялікае занчэньне, бо шырока распаўсюджаныя ў расьлін і іншых арганізмаў, і часта пры гэтым выклікаюць хваробы. У чалавека вірусы выклікаюць мноства захворваньняў, у тым ліку воспу, ветраную воспу, адзёр, сьвінку, грып, рэсьпіраторныя захворваньні, інфэкцыйны гепатыт, жоўтую ліхаманку, поліяміэліт, шаленства, герпэс і СНІД. Часам вірусы адной групы могуць паражаць і расьліны, і жывёл. Да хваробы прыводзіць рэзкае парушэньне працэсаў жыцьцядзейнасьці заражанай вузы. Шматлікія вірусныя захворваньні ў жывёл можна папярэдзіць, правёўшы імунізацыю, эфэктыўнасьць якой супраць воспы была ўпершыню прадэманстраваная ў 1790-я гады ангельскім урачом Эдуардам Джэнэрам[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Рейвн П., Эверт Р., Айкхорн С. Современная ботаника: В 2-х т. — М.: Мир, 1990. — Т. 1. — С. 174.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вірус — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў