Перайсьці да зьместу

Крапіўніцкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Лізаветград»)
Крапіўніцкі
лац. Krapiŭnicki
укр. Кропивницький
Герб Крапіўніцкага Сьцяг Крапіўніцкага
Першыя згадкі: 1754
Краіна: Украіна
Вобласьць: Кіраваградзкая
Плошча: 103 км²
Вышыня: 124 м н. у. м.
Насельніцтва
колькасьць: 229 632 чал. (2017)[1]
шчыльнасьць: 2229,44 чал./км² (2017)
нацыянальны склад: украінцы — 85,8%
расейцы — 12,0%
беларусы — 0,5% (2001)
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Тэлефонны код: +380-522
Паштовыя індэксы: 25000—25490
Геаграфічныя каардынаты: 48°30′37″ пн. ш. 32°16′0″ у. д. / 48.51028° пн. ш. 32.26667° у. д. / 48.51028; 32.26667Каардынаты: 48°30′37″ пн. ш. 32°16′0″ у. д. / 48.51028° пн. ш. 32.26667° у. д. / 48.51028; 32.26667
Крапіўніцкі на мапе Ўкраіны
Крапіўніцкі
Крапіўніцкі
Крапіўніцкі
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.kr-rada.gov.ua/

Крапіўні́цкі[2][3] (па-ўкраінску: Кропивницький, да 1924 року — Лізаветград, у 1924—1934 роках — Зіноўеўск, у 1934—1939 роках — Кірава, у 1939—2016 гадах — Кіраваград) — места на поўдні цэнтральнай часткі Ўкраіны, на рацэ Інгуле. Адміністрацыйны цэнтар Кіраваградзкай вобласьці і Крапіўніцкага раёну. Плошча 103 км². Насельніцтва 220 000 чал.

Знаходзіцца за 250 км на поўдзень ад Кіева. Вузел аўтамабільных шляхоў, чыгуначная станцыя на лініі Чарналеская — Памочная, аэрапорт.

У 1934—2016 гадах горад меў назву ў гонар расейскага савецкага палітычнага дзеяча Сяргея Кірава, які ніколі ў ім ня быў і ніякім чынам зь ім не зьвязаны.

У грамадзкасьць уздымала пытаньне пра неабходнасьць перайменаваньня места, у 2001 праводзіўся адпаведный мескій рэфэрэндум.

14 ліпеня 2016 году горад быў перайменаваны ў Крапіўніцкі[4], у гонар Марка Крапіўніцкага — аднаго з заснавальнікаў украінскага прафэсійнага тэатру.

  • 1754: заснаваньне фартэцыі Сьв. Лізаветы, зь якім зьвязваюць пачатак гісторыі сучаснага места.
  • 1775: мястэчка вакол фартэцыі пачало звацца Лізаветградам (дагэтуль, на думку шэрагу ўкраінскіх гісторыкаў, яно мела назву Новаказачын).
  • 1784: атрымаў статус места, цэнтар павету.
  • 1797: у Наварасейскай губэрні, з 1802 — у Мікалаеўскай, а з 1803 — у Хэрсонскай губэрні
  • 1919: у складзе ЎССР.
  • 1932: у Адэскай вобласьці.
  • 1939: цэнтар вобласьці.
  • 5 жніўня 1941 — 5 студзеня 1943: знаходзіўся пад нямецкай акупацыяй.
  • 1939—103 тыс. чал.
  • 1959—132 тыс. чал.
  • 1972—201 тыс. чал.[5]
  • 1991—277,9 тыс. чал.[6]
  • 2001—254 тыс. чал.[7]
Насельніцтва па роднай мове (2001)
украінская мова расейская армянская беларуская
79,43% 19,91% 0,16% 0,10%

Прадпрыемствы машынабудаваньня, лёгкай, харчовай і горнай прамысловасьці.

Асноўныя заводы: ЗАТ «Гідрасіла Груп» (па-ўкраінску: ЗАТ «Гідросила Груп», распрацоўка і вытворчасьць гідраўлічных сілавых машынаў і кампанэнтаў гідрамашынаў), ААТ «Чырвоная Зорка» (па-ўкраінску: ВАТ «Червона зірка», вытворчасьць засевак і тэхнікі па апрацоўцы глебы), ЗАТ НВП «Радый» (па-ўкраінску: ЗАТ НВП «Радій», электроніка, сыстэмы абароны і кіраваньня для атамных электрастанцыяў).

Да гістарычна-архітэктурных помнікаў Крапіўніцкага належаць:

  • Катэдральны сабор Раства Багародзіцы (Грэцкая царква, 1805—1812);
  • Рэшткі Фартэцыі Сьв. Лізаветы (XVIII ст.);
  • Комплекс збудаваньняў вайсковага мястэчка (кан. 1840-х — пач. 1850-х);
  • Сабор Праабражэньня Гасподняга (XVIII—ХІХ стагодзьдзі);
  • Царква Покрыва Прасьв. Багародзіцы (1850—1875);
  • Харальная сынагога (1853).
  1. ^ Статистичний збірник «Чисельність наявного населення України на 1 січня 2017 року», — Київ, Державна служба статистики України, 2017 zip (укр.)
  2. ^ «Працоўная група [сучаснае нармалізацыі беларускага клясычнага правапісу] сьведама адмовілася ад асьвятленьня тых момантаў правапісу, якія не разыходзяцца ў клясычным і афіцыйным стандартах. Аднак, насуперак традыцыі артаграфічна-граматычнага сынкрэтызму <…>, Збор улучае выключна артаграмы (правілы артаграфіі)». Цыт. па:Асноўныя прынцыпы // Беларускі клясычны правапіс. Збор правілаў: сучасная нармалізацыя / Саўка, З. [і інш.]. — Менск: 2005.
  3. ^ Геаграфічныя назвы. Спосабы і правілы перадачы геаграфічных назваў і тэрмінаў Украіны на беларускую мову = Географические названия. Способы и правила передачи географических названий и терминов Украины на белорусский язык: Тэхнічны кодэкс устаноўленай практыкі. ТКП 177—2009 (03150). — Уведз. 17.03.09. — Мінск: Белкартаграфія; Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, 2009. — С. 2-4. — 14 с.
  4. ^ Про приведення назви міста Кіровоград Кіровоградської області у відповідність із вимогами Закону України «Про засудження комуністичного та націонал-соціалістичного (нацистського) тоталітарних режимів в Україні та заборону пропаганди їхньої символіки» (укр.)
  5. ^ Кировоград // Большая советская энциклопедия, 3-е изд.: в 30 т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1969—1978.
  6. ^ Кировоград // Большой энциклопедический словарь / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. ISBN 5-85270-262-5.
  7. ^ Всеукраїнський перепис населення 2001. Чисельність наявного населення та його розподіл за статтю. Кіровоградська область, м. Кіровоград (міськрада)(недаступная спасылка)

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]