Перайсьці да зьместу

Лёгкая атлетыка на летніх Алімпійскіх гульнях 2024 году

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Лёгкаатлетычныя спаборніцтвы ладзіліся на Стад дэ Франс.

Спаборніцтвы па лёгкай атлетыцы на летніх Алімпійскіх гульнях 2024 году ладзіліся з 1 па 11 жніўня на чатырох розных спартовых аб’ектах. Енскі мост быў задзеяны дзеля спартовай хадзьбы, ратуша Атэль-дэ-Віль і Дом інвалідаў былі скарыстаныя як стартавыя і фінішныя пункты маратонскіх забегаў, а на Стад дэ Франс ладзіліся лёгкаатлетычныя спаборніцтвы. Упершыню ў гісторыі Алімпійскіх гульняў колькасьць мэдалёвых дысцыплінаў была аднолькавай для мужчынаў і жанчынаў. Дзеля гэтага была далучаная да праграмы зьмяшаная эстафэта па хадзьбе на маратонскую дыстанцыю, замяніўшы мужчынскую хадзьбу на 50 кілямэтраў[1]. Былі разыграныя 48 камплектаў мэдалёў.

Яшчэ адной істотнай зьменай у праграме лёгкай атлетыкі ёсьць фармат суцяшальнага раўнду ўва ўсіх індывідуальных бегавых дысцыплінах ад 200 да 1500 мэтраў і бар’ерных дысцыплінах, як то 110 мэтраў сярод мужчынаў, 100 мэтраў сярод жанчынаў і 400 мэтраў для абодвух, што сталася выдатнай магчымасьцю для бегуноў і бягухаў атрымаць другі шанец на выхад у паўфінал. Гэты фармат замяніў ранейшую сыстэму, у якой спртоўцы прасоўваліся наперад паводле лепшага агульнага часу (q), за выключэньнем тых, хто кваліфікаваўся наўпрост ў забегах першага кола[2].

Дысцыпліна Золата Срэбра Бронза
Мужчыны
100 мэтраў Сьцяг ЗША Ноа Лайлз Сьцяг Ямайкі Кішэйн Томпсан Сьцяг ЗША Фрэд Керлі
200 мэтраў Сьцяг Батсваны Лэтсыле Тэбога Сьцяг ЗША Кенэт Бэднарэк Сьцяг ЗША Ноа Лайлз
400 мэтраў Сьцяг ЗША Куінсі Гол Сьцяг Вялікабрытаніі Мэт’ю Гадсан-Сьміт Сьцяг Замбіі Музала Самуконга
800 мэтраў Сьцяг Кеніі Эмануэл Ваньёньі Сьцяг Канады Марка Ароп Сьцяг Альжыру Джамэль Сэджаці
1500 мэтраў Сьцяг ЗША Коўл Гокер Сьцяг Вялікабрытаніі Джош Кер Сьцяг ЗША Ярэд Нугус
5000 мэтраў Сьцяг Нарвэгіі Якаб Інгебрыгтсэн Сьцяг Кеніі Роналд Квэмоі Сьцяг ЗША Грант Фішэр
10 000 мэтраў Сьцяг Уганды Джошуа Чэптэгеі Сьцяг Этыёпіі Бэрыху Арэгаві Сьцяг ЗША Грант Фішэр
110 мэтраў з бар’ерамі Сьцяг ЗША Грант Голаўэй Сьцяг ЗША Дэніел Робэртс Сьцяг Ямайкі Рашыд Броўдбэл
400 мэтраў з бар’ерамі Сьцяг ЗША Рай Бэнджамін Сьцяг Нарвэгіі Карстэн Варгальм Сьцяг Бразыліі Алісан дус Сантус
3000 мэтраў (стыпль-чэз) Сьцяг Марока Суфіян Эль-Бакалі Сьцяг ЗША Кенэт Рукс Сьцяг Кеніі Абрагам Кібіват
Эстафэта 4×100 мэтраў Сьцяг Канады Канада
Ааран Браўн
Джэром Блэйк
Брэндан Родні
Андрэ Дэ Грас
Сьцяг Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі ПАР
Баянда Валаза
Шон Масванганьі
Брэдлі Нкоана
Акані Сымбінэ
Сьцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія
Джэрэмія Азу
Луі Гінчліф
Нэтаніл Мітчэл-Блэйк
Зарнэл Г’юз
Рычард Кілці
Эстафэта 4×400 мэтраў Сьцяг ЗША ЗША
Крыстафэр Бэйлі
Вэрнан Норўуд
Брайс Дэдман
Рай Бэнджамін
Кўінсі Ўілсан
Сьцяг Батсваны Батсвана
Баяпа Ндоры
Бусанг Кебінатшыпі
Энтані Пэсэла
Лэтсыле Тэбога
Сьцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія
Алекс Гэйдак-Ўілсан
Мэт’ю Гадсан-Сьміт
Льюіс Дэйві
Чарлі Добсан
Сэм’юэл Рырдан
Тобі Гарыес
Маратон Сьцяг Этыёпіі Тамірат Тола Сьцяг Бэльгіі Башыр Абдзі Сьцяг Кеніі Бэнсан Кіпрута
Хадзьба на 20 км Сьцяг Эквадору Брыян Пінтада Сьцяг Бразыліі Каю Банфім Сьцяг Гішпаніі Альвара Мартын
Скачкі ў вышыню Сьцяг Новай Зэляндыі Гаміш Кер Сьцяг ЗША Шэлбі Мак’юэн Сьцяг Катару Мутаз Баршам
Скачкі з шастом Сьцяг Швэцыі Арманд Дуплянтыс Сьцяг ЗША Сэм Кендрыкс Сьцяг Грэцыі Эмануіль Караліс
Скачкі ў даўжыню Сьцяг Грэцыі Мільтыядыс Тэнтоглю Сьцяг Ямайкі Ўэйн Пінак Сьцяг Італіі Матыя Фурляні
Трайныя скачкі Сьцяг Гішпаніі Хордан Дыяс Сьцяг Партугаліі Пэдру Пішарду Сьцяг Італіі Андзі Дыяс
Штурханьне ядра Сьцяг ЗША Раян Краўзэр Сьцяг ЗША Джо Ковач Сьцяг Ямайкі Раджындра Кэмпбэл
Кіданьне дыска Сьцяг Ямайкі Роджэ Стона Сьцяг Летувы Мікалас Алекна Сьцяг Аўстраліі Мэт’ю Дэні
Кіданьне молата Сьцяг Канады Ітан Кецбэрг Сьцяг Вугоршчыны Бэнцэ Халас Сьцяг Украіны Міхаіл Кохан
Кіданьне кап’я Сьцяг Пакістану Аршад Надым Сьцяг Індыі Нірадж Чопра Сьцяг Грэнады Андэрсан Пітэрз
Дзесяціборства Сьцяг Нарвэгіі Маркус Роот Сьцяг Нямеччыны Лео Нойгебаўэр Сьцяг Грэнады Ліндан Віктар
Жанчыны
100 мэтраў Сьцяг Сьвятой Люсіі Жульен Альфрэд Сьцяг ЗША Шакары Рычардсан Сьцяг ЗША Мэліса Джэфэрсан
200 мэтраў Сьцяг ЗША Габрыель Томас Сьцяг Сьвятой Люсіі Жульен Альфрэд Сьцяг ЗША Брытані Браўн
400 мэтраў Сьцяг Дамініканскай Рэспублікі Марылейдзі Паўліна Сьцяг Бахрэйну Сальва Эід Насэр Сьцяг Польшчы Натальля Качмарак
800 мэтраў Сьцяг Вялікабрытаніі Кілі Годжкінсан Сьцяг Этыёпіі Цыге Дугума Сьцяг Кеніі Мэры Мораа
1500 мэтраў Сьцяг Кеніі Фэйт Кіп’еган Сьцяг Аўстраліі Джэсыка Гал Сьцяг Вялікабрытаніі Джорджа Бэл
5000 мэтраў Сьцяг Кеніі Бэатрыс Чэбэт Сьцяг Кеніі Фэйт Кіп’еган Сьцяг Нідэрляндаў Сыфан Гасан
10 000 мэтраў Сьцяг Кеніі Бэатрыс Чэбэт Сьцяг Італіі Надзя Батаклецьці Сьцяг Нідэрляндаў Сыфан Гасан
100 мэтраў з бар’ерамі Сьцяг ЗША Масай Расэл Сьцяг Францыі Сырэна Самба-Маеля Сьцяг Пуэрта-Рыка Джасьмін Камача-Кўін
400 мэтраў з бар’ерамі Сьцяг ЗША Сыдні Маклафлін-Леўрон Сьцяг ЗША Анна Кокрэл Сьцяг Нідэрляндаў Фэмке Боль
3000 мэтраў (стыпль-чэз) Сьцяг Бахрэйну Ўінфрэд Яві Сьцяг Уганды Пэрут Чэмутай Сьцяг Кеніі Фэйт Чэротыч
Эстафэта 4×100 мэтраў Сьцяг ЗША ЗША
Мэліса Джэфэрсан
Тўаніша Тэры
Габрыель Томас
Шакары Рычардсан
Сьцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія
Дына Эшэр-Сьміт
Імані-Лара Лансыкват
Эмі Гант
Дэрыл Нэйта
Б’янка Ўільямз
Дэзыры Гэнры
Сьцяг Нямеччыны Нямеччына
Аляксандра Бурггарт
Ліза Маер
Джына Люкенкемпэр
Рэбэка Гаазэ
Сафія Юнк
Эстафэта 4×400 мэтраў Сьцяг ЗША ЗША
Шамір Літл
Сыдні Маклафлін-Леўрон
Габрыель Томас
Алексіс Голмз
Кўаніра Гэйз
Алія Батлер
Кейлін Браўн
Сьцяг Нідэрляндаў Нідэрлянды
Ліке Клявэр
Катэлейн Пээтэрс
Лісанна дэ Вітэ
Фэмке Боль
Эвэліна Саальбэрг
Міртэ ван дэр Схоот
Сьцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія
Вікторыя Агуруогу
Лавія Нілсэн
Ніколь Ерджын
Эмбэр Энінг
Емі Мэры Джон
Ганна Келі
Джодзі Ўільямз
Ліна Нілсэн
Маратон Сьцяг Нідэрляндаў Сыфан Гасан Сьцяг Этыёпіі Тыгст Асэфа Сьцяг Кеніі Гэлен Обіры
Хадзьба на 20 км Сьцяг Кітаю Ян Цзяюй Сьцяг Гішпаніі Марыя Пэрэс Сьцяг Аўстраліі Джэмайма Монтаг
Скачкі ў вышыню Сьцяг Украіны Яраслава Магучых Сьцяг Аўстраліі Нікала Аліслагерз Сьцяг Аўстраліі Элеанор Патэрсан
Сьцяг Украіны Ірына Герашчанка
Скачкі з шастом Сьцяг Аўстраліі Ніна Кенэдзі Сьцяг ЗША Кэці Мун Сьцяг Канады Аліша Ньюман
Скачкі ў даўжыню Сьцяг ЗША Тара Дэвіс-Ўудгал Сьцяг Нямеччыны Маляйка Мігамба Сьцяг ЗША Джасьмін Мур
Трайныя скачкі Сьцяг Дамінікі Тэа Лафонд Сьцяг Ямайкі Шаніка Рыкетс Сьцяг ЗША Джасьмін Мур
Штурханьне ядра Сьцяг Нямеччыны Емізі Агунлее Сьцяг Новай Зэляндыі Мэдысан-Лі Ўішэ Сьцяг Кітаю Сун Цзяюань
Кіданьне дыска Сьцяг ЗША Валары Олман Сьцяг Кітаю Фэн Бінь Сьцяг Харватыі Сандра Элкасэвіч
Кіданьне молата Сьцяг Канады Кэмрын Роджэрз Сьцяг ЗША Анэт Эчыкунвоке Сьцяг Кітаю Чжао Цзэ
Кіданьне кап’я Сьцяг Японіі Харука Кітагуці Сьцяг Паўднёва-Афрыканскай Рэспублікі Джо-Анэ ван Дэйк Сьцяг Чэхіі Нікола Аграднікава
Сяміборства Сьцяг Бэльгіі Нафісату Тыям Сьцяг Вялікабрытаніі Катарына Джонсан-Томпсан Сьцяг Бэльгіі Ноор Вітс
Зьмяшаныя
Эстафэта 4×400 мэтраў Сьцяг Нідэрляндаў Нідэрлянды
Эжэн Амальля
Ліке Клявэр
Ісая Клейн Ікінк
Фэмке Боль
Катэлейн Пээтэрс
Сьцяг ЗША ЗША
Вэрнан Норўуд
Шамір Літл
Брайс Дэдман
Кейлін Браўн

Сьцяг Вялікабрытаніі Вялікабрытанія
Сэм’юэл Рырдан
Лавія Нілсэн
Алекс Гэйдак-Ўілсан
Эмбэр Энінг
Ніколь Ерджын
Эстафэтная хадзьба Сьцяг Гішпаніі Гішпанія
Альвара Мартын
Марыя Пэрэс
Сьцяг Эквадору Эквадор
Брыян Пінтада
Гленда Марэхон
Сьцяг Аўстраліі Аўстралія
Рыдыян Каўлі
Джэмайма Монтаг

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]