Перайсьці да зьместу

Брытані Браўн

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Брытані Браўн
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзілася18 красавіка 1995(1995-04-18)[1][2] (29 гадоў)
Грамадзянства
Прафэсійная інфармацыя
Спэцыялізацыялёгкаатлетка

Бры́тані Браўн (па-ангельску: Brittany Brown; 18 красавіка 1995 году) — лёгкаатлетка ЗША, якая спэцыялізуецца на спрынтэрскім бегу на 200 мэтраў.

У 2019 годзе Браўн перамогла ў бегу на 300 мэтраў на чэмпіянаце ЗША ў памяшканьні з рэкордам чэмпіянату ў 35,95 сэкундаў. Яна была адабраная дзеля ўдзелу ў забегу на 200 мэтраў на чэмпіянаце сьвету пасьля таго, як заняла другі радок у спаборніцтвах на чэмпіянаце ЗША. На сусьветным першынстве 2019 году здабыла срэбраны мэдаль, паказаўшы асабісты рэкордны час у 22,22 сэкунды, фінішаваўшы пасьля Дыны Эшэр-Сьміт[4].

У 2020 годзе Браўн склала кантракт з кампаніяй Адыдас. На чэмпіянаце сьвету 2023 году прабілася ў фінальны забег на дыстанцыю 100 мэтраў, дзе заняла 7-е месца. На этапе Бісьлецкіх гульняў Дыямэнтавай лігі 2024 году перамагла ўпершыню ў забегах лігі. Брала ўдзел у Алімпійскіх выпрабаваньнях ЗША 2024 году, дзе кваліфікавалася на дыстанцыю ў 200 мэтраў[5]. Пасьля падпісала дамову з кампаніяй Nike[5]. На летніх Алімпійскіх гульнях 2024 году ў Парыжы бягуха заваявала бронзавы мэдаль з вынікам 22,20 сэкунды на дыстанцыі 200 мэтраў, фінішаваўшы пасьля Габрыель Томас і Жульен Альфрэд.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]