Перайсьці да зьместу

Раян Краўзэр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Раян Краўзэр
Пэрсанальная інфармацыя
Поўнае імяпа-ангельску: Ryan Crouser
Нарадзіўся18 сьнежня 1992(1992-12-18)[1] (31 год)
Грамадзянства
Прафэсійная інфармацыя
Спэцыялізацыялёгкаатлет

Ра́ян Кра́ўзэр (па-ангельску: Ryan Crouser; 18 сьнежня 1992 году) — амэрыканскі штурхальнік ядра і кідальнік дыска, аднак галоўнай дысцыплінай атлета зважаецца штурханьне ядра. Шматразовы чэмпіён Алімпійскіх гульняў.

Спартовец на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 году.

У пачатку сваёй кар’еры Краўзэр усталяваў нацыянальны рэкорд сярэдняй школы ў штурханьні ядра ў памяшканьні і на адкрытым паветры, а таксама здабыў золата ў гэтай жа дысцыпліне на моладзевым чэмпіянаце сьвету 2009 году. Падчас навучаньня ў Тэхаскім унівэрсытэце ў Остыне спартовец чатыры разы быў пераможцам NCAA у штурханьні ядра. У 2016 годзе Краўзэр упершыню выйграў нацыянальны тытул у штурханьні ядра на чэмпіянаце ЗША па лёгкай атлетыцы на адкрытым паветры, пасьля чаго рабіў гэта яшчэ шматкроць. Дзякуючы перамозе на айчынным чэмпіянаце ў 2016 годзе, штрухальнік кваліфікаваўся на летнія Алімпійскія гульні 2016 году ў Рыю-дэ-Жанэйру. На першай жа Алімпіядзе спартовец здабыў залаты мэдаль, штурхнуўшы спартовы рыштунак на 22,52 мэтраў[3][4], стаўшы першым грамадзянінам ЗША, які здолеў здабыць найвышэйшую ўзнагароду турніру з 2004 году[3]. У 2017 годзе ён зноў стаў чэмпіёнам ЗША на чэмпіянаце на адкрытым паветры. Таксама няблага атлет спаборнічаў у нацыянальным пяршынстве ў памяшканьні.

У 2019 годзе, пасьля чарговага тытулу айчыннага першынства, Краўзэр кваліфікаваўся на чэмпіянат сьвету па лёгкай атлетыцы 2019 году, які ладзіўся ў Досе. Не зважаючы на тое, што на сусьветным турніры спартовец усталяваў асабісты рэкорд у штуршку на 22,90 мэтраў, ён быў толькі пасьля суайчыньніка Джо Ковача, які адолеў даўжыню ў 22,91 мэтраў[5].

24 студзеня 2021 году Краўзэр усталяваў сусьветны рэкорд у штурханьні ядра ў памяшканьні на спаборніцтвах Амэрыканскай лёгкаатлетычнай лігі. Ягоны штуршок на 22,82 мэтраў пераўзвысіў папярэдні рэкорд 22,66 мэтраў, усталяваны Рэндзі Бэрнзам у 1989 годзе[6][7]. 28-гадовы спартовец зрабіў яшчэ адзін рэкордны штуршок на Алімпійскіх выпрабаваньнях у ЗША ў ліпені таго ж году. Гэтым разам скарылася даўжыня ў 23,37 мэтраў, што пераўзвысіла сусьветны рэкорд на адкрытым паветры ў 23,12 мэтраў, які таксама належыў Бэрнзу з 1990 году[8]. На летніх Алімпійскіх гульнях 2020 году, якія ладзіліся ў 2021 годзе ў Токіё, Краўзэр абараніў свой алімпійскі тытул, здабыўшы залаты мэдаль і ўсталяваўшы алімпійскі рэкорд у 23,30 мэтраў[9]. З шасьці ягоных штуршкоў ажно тры пераўзвысілі папярэдні алімпійскі рэкорд.

У 2022 і 2023 гадах штурхальнік двойчы станавіўся чэмпіёнам сьвету. На летніх Алімпійскіх гульнях 2024 году Краўзэр зноў здабыў перамогу ў сваёй дысцыпліне, што зрабіла яго першым спартоўцам, які стаў уладальнікам залатых мэдалёў на трох Алімпіядах запар[10].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]