Шакары Рычардсан
Шакары Рычардсан | |
Пэрсанальная інфармацыя | |
---|---|
Нарадзілася | 25 сакавіка 2000[1][2][3] (24 гады) |
Грамадзянства | |
Прафэсійная інфармацыя | |
Спэцыялізацыя | спрынтар, лёгкаатлетка |
Узнагароды і мэдалі |
Шака́ры Ры́чардсан (па-ангельску: Sha’Carri Richardson; 25 сакавіка 2000 году) — лёгкаатлетка ЗША, якая спэцыялізуецца на спрынтэрскім бегу на 100 і 200 мэтраў.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У школьныя гады пачала спаборнічаць у бегу ў родным штаце Тэхасе. Падлеткам брала ўдзел у розыгрышах у ЗША і на міжнародным узроўні. У 2018 годзе далучылася да каманды Ўнівэрсытэту штату Луізыяна. У 2019 годзе склала першы прафэсійны кантракт[4].
Рычардсан кваліфікавалася на летнія Алімпійскія гульні 2020 году на дыстанцыю 100 мэтраў з часам 10,77 сэкунды на Алімпійскіх выпрабаваньнях ЗША 2020 году. Аднак, па тэставаньні на допінг быў выяўлены станоўчы вынік, што было вынікам ужываньня канопляў. Гэта паставіла пад пытаньне ейны ўдзел у Алімпійскіх гульнях пад сумнеў[5][6]. Па кансультаваньні яна пагадзілася на месячную дыскваліфікацыю Антыдопінгавай агенцыяй ЗША, якая пачалася 28 чэрвеня 2021 году[7]. У выніку спартоўка прапусьціла летнія Алімпійскія гульні.
Амэрыканка вярнула да спаборніцтваў на этапе Прыфантэйн клясык 2021 году Дыямэнтавай лігі. У траўні 2023 году яна атрымала сваю першую перамогу ў Дыямэнтавай лізе, перамогшы на дыстанцыі 100 мэтраў у Досе з новым рэкордам этапу 10,76 сэкундаў[8]. У ліпені 2023 году Рычардсан узяла ўдзел у чэмпіянаце ЗША 2023 году ў Юджыне. 7 ліпеня 2023 году бягуха стала нацыянальнай чэмпіёнкай ЗША ў спрынце на 100 мэтраў, выйграўшы фінальны забег на 100 мэтраў за 10,82 сэкундаў, кваліфікаваўшы, такім чынам, на чэмпіянат сьвету 2023 году ў Будапэшце[9]. У трэці дзень чэмпіянату сьвету яна здабыла свой першы буйны індывідуальны тытул на міжнароднай арэне, здабыўшы залаты мэдаль у спрынце на 100 меэраў з рэкордам чэмпіянату ў 10,65 сэкундаў. 25 жніўня яна здабыла бронзу ў фінале забегу на 200 мэтраў за 21,92 сэкунды, фінішаваўшы пасьля Габрыель Томас і дзейнай чэмпіёнкі Шэрыкі Джэксан. Таксама спартоўка здабыла залаты мэдаль у складзе каманды ЗША ў эстафэце 4×100 мэтраў з рэкордам чэмпіянату ў 41,03 сэкунды.
Сэзон 2024 году пачала зь перамогі на дыстанцыі 100 мэтраў Дыямэнтавай лігі на этапе Прыфантэйн клясык. Пазьней на чэмпіянаце ЗША абараніла свой тытул чэмпіёнкі краіны на 100 мэтрах. На летніх Алімпійскіх гульнях 2024 году на дыстанцыі 100 мэтраў Рычардсан заняла другое месца пасьля Жульен Альфрэд зь Сьвятой Люсіі, якая хутчэй пачала з старту і захавала перавагу да фінішу[10]. У жаночай эстафэце 4×100 Рычардсан прабегла апошні этап забегу, пасьля Габрыель Томас спартоўка ўзьняла амэрыканак з трэцяга месца на першае, здабыўшы свой першы залаты алімпійскі мэдаль[11].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б https://www.iaaf.org/athletes/united-states/shacarri-richardson-310885
- ^ а б Sha'Carri Richardson // World Athletics database
- ^ а б World Athletics database
- ^ Zahn, Jennifer (12.06.2019). «Sha’Carri Richardson Announces She’s Going Pro». MileSplit United States.
- ^ Draper, Kevin; Macur, Juliet (2.07.2021). «Sha’Carri Richardson, a Track Sensation, Tests Positive for Marijuana». The New York Times.
- ^ «U.S. Track & Field Athlete Sha’Carri Richardson Accepts Sanction for Anti-Doping Rule Violation». United States Anti-Doping Agency.
- ^ «U.S. sprinter Sha’Carri Richardson could miss Olympics after failed drug test». NBC News.
- ^ «Sha’Carri Richardson’s biggest win in two years opens Diamond League». NBC Sports.
- ^ «USA Track and Field Championships 2023: Sha’Carri Richardson wins women’s 100m final in 10.82». Olympics.com.
- ^ Young, Shalise Manza (3.08.2024). «Olympic silver medalist Sha’Carri Richardson has every reason to celebrate». MSNBC.
- ^ Dragon, Tyler. «Sha’Carri Richardson, Gabby Thomas steer U.S. women to gold medal in 4x100 relay». USA Today.