Перайсьці да зьместу

Ля-Сэрэна (Чылі)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ля-Сэрэна
гішп. La Serena
Ля-Сэрэна
Герб Ля-Сэрэны Сьцяг Ля-Сэрэны
Дата заснаваньня: 1544
Краіна: Чылі
Рэгіён: Какімба
Плошча: 1892,8 км²
Вышыня: 28 м н. у. м.
Насельніцтва (2012)
колькасьць: 198 163 чал.
шчыльнасьць: 104,69 чал./км²
Часавы пас: UTC-4
летні час: UTC-3
Паштовы індэкс: 1700000
Геаграфічныя каардынаты: 29°54′9.7″ пд. ш. 71°15′7.2″ з. д. / 29.902694° пд. ш. 71.252° з. д. / -29.902694; -71.252Каардынаты: 29°54′9.7″ пд. ш. 71°15′7.2″ з. д. / 29.902694° пд. ш. 71.252° з. д. / -29.902694; -71.252
Ля-Сэрэна на мапе Чылі
Ля-Сэрэна
Ля-Сэрэна
Ля-Сэрэна
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.laserena.cl/

Ля-Сэрэна (па-гішпанску: La Serena) — горад на поўначы Чылі, адміністрацыйны цэнтар рэгіёну Какімба. Заснаваны ў 1544 годзе, зьяўляючыся другім паводле ўзросту горадам у Чылі пасьля сталіцы краіны Сант’яга-дэ-Чылі, які месьціцца за 471 кілямэтар на поўдзень ад Ля-Сэрэны.

Горад зьяўляецца важным турыстычным цэнтрам, асабліва ў летні час, калі людзі прыяжджаюць сюды наведаць пляжы. У горадзе месьціцца Ўнівэрсытэт Ля-Сэрэны, а таксама знаходзіцца цэнтральнае прадстаўніцтва рымска-каталіцкай эпархіі Ля-Сэрэны, аднаго зь пяці каталіцкіх арцыбіскупаў каталіцкай царквы ў Чылі.

Ля-Сэрэна была заснавана паводле загаду Пэдра дэ Вальдывіі ў мэтах забесьпячэньня марскога шляху паміж Сант’яга-дэ-Чылі і Лімай у віцэ-каралеўстве Пэру. Першапачаткова гэта была вёска пад назвай Вільянуэва дэ Ля-Сэрэна. 4 траўня 1552 году кароль Гішпаніі Карл V дараваў месту статус гораду паводле свайго загаду.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ля-Сэрэна (Чылі)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў