Пэдра дэ Вальдывія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Пэдра дэ Вальдывія
Pedro de Valdivia.jpg
Дата нараджэньня 17 красавіка 1497
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 25 сьнежня 1553 (56 гадоў)
Месца сьмерці
Занятак падарожнік-дасьледнік, канкістадор, палітык
Подпіс Выява аўтографу

Пэ́дра дэ Вальды́вія (па-гішпанску: Pedro de Valdivia; каля 1500, Бадахас, Гішпанія25 сьнежня 1553, Тукапэль, Чылі) — гішпанскі канкістадор, першы губэрнатар Чылі.

Прымаў удзел у заваяваньні Пэру і Чылі гішпанцамі. У 15351537 гадох дайшоў да сярэдняй часткі Чылі. Вёў жорсткую барацьбу супраць араўканаў. У 1540 годзе паводле загаду Франсіска Пісара распачаў пакарэньне ўсёй тэрыторыі Чылі. У 1541 годзе заснаваў Сант’яга-дэ-Чылі. Пасьля 1548 году займаў пасаду намесьніка Чылі. У 1550 годзе на поўдні заснаваў горад Кансэпсьён, у 1552 — горад Вальдывія. Быў забіты араўканамі. Свае паходы і адкрыцьці апісаў у пісьмах да імпэратару Карла V.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Пэдра дэ Вальдывіясховішча мультымэдыйных матэрыялаў