Ляр’ен
| Ляр’ен франц. Lorient | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| Краіна | Францыя | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Рэгіён | Брэтань | ||||
| Дэпартамэнт | Марбіян | ||||
| Дата заснаваньня | чэрвень 1666 | ||||
| Кіраўніцтва і ўлада | |||||
| Mayor of Lorient[d] | Нарбэр Метэры[d] | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча |
| ||||
| Вышыня НУМ | 0 м[2], 46 м[2] і 17 м[3] | ||||
| Часавы пас | UTC+1 і UTC+2 | ||||
| Каардынаты | 47°44′48″ пн. ш. 3°21′53″ з. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць |
| ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Паштовы індэкс | 56100[5] | ||||
| Узнагароды | |||||
| Сайт | lorient.bzh (фр.) lorient.bzh/bzh (брэтон.) demat.lorient.bzh (фр.) | ||||
| Ляр’ен на мапе Францыі Ляр’ен | |||||
Ляр’е́н (па-француску: Lorient, па-брэтонску: An Oriant) — партовы горад на паўночным захадзе Францыі, месьціцца ў дэпартамэнце Марбіян рэгіёну Брэтань. Насельніцтва 57 961 чалавек (2013).
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Горад Ляр’ен узьнік у першай палове XVII стагодзьдзя ў вусьці ракі Блявэ падчас росквіту гандлю зь Індыяй. Першапачаткова склады для марскога гандлю разьмяшчаліся ў Порт-Люі, а ў 1628 годзе на ўсход ад Порт-Люі былі пабудаваны дадатковыя склады, якія сталі вядомыя як усходнія (франц. Orient — усход). Пасьля 1664 году ў Ляр’ене была пабудавана суднавэрф францускай Ост-Індзкай кампаніі, што спрыяла далейшаму росту горада.
Падчас Другой сусьветнай вайны ў горадзе знаходзілася база нямецкіх падводных лодак. Горад падвяргаўся масіраваным авіяналётам хаўрусьнікаў і быў практычна цалкам разбураны, асабліва моцныя бамбаваньні праводзіліся ў студзені—лютым 1943 году. У сучасным Ляр’ене пераважае архітэктура 1950-х гадоў.
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Асноўнае значэньне ў эканоміцы Ляр’ену мае порт, галоўнымі галінамі ў эканоміцы ёсьць гандаль, рыбалоўства, пасажырскія перавозкі.
Культура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Для прыцягненьня турыстаў праводзяцца спартовыя спаборніцтвы на вадзе й штогадовы з 1971 году, агульна-кельцкі фэстываль этнічнай музыкі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ^ а б База зьвестак францускіх камунаў — Нацыянальны інстытут геаграфічнай і лясьнічай інфармацыі.
- ^ а б в г База зьвестак францускіх камунаў — Нацыянальны інстытут геаграфічнай і лясьнічай інфармацыі, 2015.
- ^ а б https://data.geopf.fr/telechargement/download/GEOFLA/GEOFLA_2-2_COMMUNE_SHP_LAMB93_FXX_2016-06-28/GEOFLA_2-2_COMMUNE_SHP_LAMB93_FXX_2016-06-28.7z — 2016.
- ^ а б Populations de référence 2023 (фр.) — INSEE, 2025.
- ^ а б Base officielle des codes postaux — La Poste, 2018.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Гэта — накід артыкула па Францыі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |