Перайсьці да зьместу

Лякаматыў Плоўдзіў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Лякаматыў Плоўдзіў
Поўная назва Професионален футболен клуб Локомотив 1926 Пловдив
Заснаваны 25 ліпеня 1926
Горад Плоўдзіў, Баўгарыя
Стадыён Лякаматыў
Умяшчальнасьць: 13 000[1]
Прэзыдэнт Хрыста Бонеў[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Першая прафэсійная ліга
 · 2025—2026 5 месца
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
Афіцыйны сайт

«Лякаматыў» (па-баўгарску: Локомотив) — баўгарскі футбольны клюб з гораду Плоўдзіва. Заснаваны ў 1926 годзе. Чэмпіён Баўгарыі (2004).

На працягу ўсёй гісторыі клюбу ён перажыў шэраг складаных рэарганізацый. Збольшага яны былі зьвязаныя з палітычным станам у Баўгарыі ў камуністычны пэрыяд з 1944 па 1989 гады, што прывяло да зьмены існасьці спартовых клюбаў ва ўсёй краіне, каб адпавядаць гэтак званай савецкай мадэлі. Уласна для «Лякаматыву», гэтыя зьмены прывялі да зьліцьця дзьвюх асобных камандаў, якія адрозьніваліся паміж сабою паводле сваёй сутнасьці. Для таго, каб зразумець паходжаньне сучаснага клюбу, гісторыю «Лякаматыву» можна падзяліць на дзьве асноўныя часткі. Першая зь іх адносіцца да клюбу «Спортклюб», а іншая зьвязаная з чыгункай і рабочай камандай ЖСК.

Увесну 1922 году быў закладзены спартовы клюб «Караджа», калі некалькі аматарскіх футбольных камандаў у адным з раёнаў Плоўдзіва вырашылі стварыць уласную каманду, каб браць удзел у чэмпіянаце Плоўдзіва. Праз два гады, у 1924 годзе, у тым жа раёне быў створаны яшчэ адзін спартовы клюб з назовам «Атлетык». 25 ліпеня 1926 году «Караджа» і «Атлетык» аб’ядналіся і стварылі агульны клюб «Спортклюб»[3]. Каманда абрала белы, чорны і чырвоны колеры ў якасьці асноўных для сваёй формы і гербу. На той час у Баўгарыі існавалі толькі рэгіянальныя чэмпіянаты, таму «Спортклю» браў удзел у розыгрышы чэмпіянату Плоўдзіва, спачатку ў другім дывізіёне да 1933 году, а потым і ў першым. У 1940 годзе дружына здабыла тытул чэмпіёнаў Плоўдзіва. Пасьля клюб далучыўся да навастворанага Нацыянальнага дывізіёну, які ўлучаў 10 найлепшых клюбаў краіны. Аднак, праз Другую сусьветную вайну турнір быў прыпынены, але каманда брала ўдзел у Царскім кубку, двойчы дасягаючы фіналаў у 1940 і 1942 гадах.

У той жа час у сярэдзіне 1930-х гадоў чыгуначны прафэсійны зьвяз рабочых і маракоў пачаў ствараць шматлікія культурныя і спартовыя арганізацыі ва ўсёй краіне. Работнікі чыгункі таксама стварылі спартовы клюб у Плоўдзіве, бо горад ёсьць адным з асноўных чыгуначных цэнтраў краіны. 13 чэрвеня 1935 году быў закладзены клуб ЖСК (баўг. Железничарски спортен клуб). Асблівых посьпехаў клюб ня меў, нашмат саступаючы гулоўным клюбам гораду «Спортклюбу» і «Боцеву». Аднак, да 1940 году паказьнікі клюбу палепшыліся і ў 1944 годзе каманда здабыла перамогу ў чэмпіянаце Плоўдзіва.

У 1944 годзе з усталяваньнем савецкае ўлады ў краіне пачалася рэарганізацыя футбольных клюбаў. У горадзе пачаўся працэс аб’яднаньняў клюбаў. Да «Спортклюбу» былі далучаныя некалькі армянскіх камандаў зь ніжэйшых дывізіёнаў, як то «Шант» і «Ерэван». Таксама зьліцьцё адбылося з каталіцкім клюбам «Парчавіч». Празь неславянскае паходжаньне назвы ўлады перайменаваны ў «Славію».

Актуальны на 22 лютага 2026 году
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
1 Сьцяг Швайцарыі Бр Боян Міласаўлевіч 1998
2 Сьцяг Вэнэсуэлы Аб Адрыян Кова 2001
3 Сьцяг Славеніі ПА Міха Трдан 2005
4 Сьцяг Румыніі Аб Андрэй Кіндрыш Edit this on Wikidata 1999
5 Сьцяг Баўгарыі Аб Тодар Паўлаў Edit this on Wikidata 2004
7 Сьцяг Баўгарыі Нап Севі Ідрыз 2007
9 Сьцяг Баўгарыі Нап Аксел Велеў 2007
10 Сьцяг Аргентыны Нап Франсіска Палітына 1999
11 Сьцяг Баўгарыі Нап Запра Дынеў Edit this on Wikidata 1999
12 Сьцяг Баўгарыі ПА Эфэ Алі 2003
13 Сьцяг Бразыліі Аб Лукас Рыян 2002
14 Сьцяг Баўгарыі Нап Дзімітар Іліеў Edit this on Wikidata (капітан) 1988
16 Сьцяг Баўгарыі ПА Аляксандар Аляксандраў 2007
Пазыцыя Імя Год нараджэньня
19 Сьцяг Баўгарыі Нап Марыян Вангелаў 2003
21 Сьцяг Аргентыны Аб Энса Эсьпіноса 2001
22 Сьцяг Баўгарыі ПА Івайла Іваноў 2002
23 Сьцяг Баўгарыі Аб Марцін Рускаў 2001
29 Сьцяг Нідэрляндаў Нап Ёэль Звартс Edit this on Wikidata 1999
33 Сьцяг Баўгарыі ПА Марцін Атанасаў Edit this on Wikidata 2002
39 Сьцяг Таджыкістану ПА Парвізджон Умарбаеў Edit this on Wikidata (капітан) 1994
40 Сьцяг Босьніі і Герцагавіны Бр Пэтар Зоўка Edit this on Wikidata 2002
81 Сьцяг Баўгарыі Бр Даніел Амбарцумян 2006
94 Сьцяг Румыніі ПА Кэтэлін Іту Edit this on Wikidata 1999
99 Сьцяг Францыі Нап Жульен Лямі Edit this on Wikidata 1999
Сьцяг Баўгарыі Аб Калаян Костаў Edit this on Wikidata 2004
Сьцяг Кот д’Івуару Нап Крыст Лянвіль 2006

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]