Лявон Грышук
Лявон Грышук | |
Дата нараджэньня | 2 траўня 1951 |
---|---|
Месца нараджэньня | Глінкі, Узьдзенскі раён Менскай вобласьці |
Дата сьмерці | 2 жніўня 2020 (69 гадоў) |
Месца сьмерці | Менск |
Прычына сьмерці | Ковід-19[1] |
Месца пахаваньня | |
Месца вучобы | |
Занятак | маляр |
Сябра ў | Беларускі саюз мастакоў і суполка „Пагоня“ |
Жанры | станковы жывапіс[d] і графіка[d] |
Ляво́н Грышу́к (2 траўня 1951, в. Глінкі[2] Узьдзенскага раёну Менскай вобласьці, БССР — 2 жніўня 2020, Менск, Беларусь[3]) — беларускі маляр, ліквідатар аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Навучаўся ў дзіцячай мастацкай студыі С. Каткова (1957—1963), Рэспубліканскай школе па выяўленчым мастацтве №1 (1960—1963). Скончыў Менскую мастацкую вучэльню імя А. Глебава (1976).
Служыў у савецкім войску. У 1986 року як вайсковаабавязаны браў удзел у ліквідацыі наступстваў аварыі на Чарнобыльскай АЭС[4]. Узнагароджаны Ганаровай граматай і мэдалём за працу на даху рэактара. Атрымаў інваліднасьць III групы.
У 1995 року стаў вернікам пратэстанцкай царквы «Ласка Божая». Апошнія гады зьяўляўся парафіянінам менскай царквы «Ян Прадвесьнік»[4].
У ліпені 2020 року захварэў на каранавірусную інфэкцыю. Быў падключаны да апарату штучнай вэнтыляцыі лёгкіх, апошнія дні — у штучнай коме. Памёр 2 жніўня, пахаваны 4 жніўня на Чыжоўскіх могілках Менску[5].
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Удзельнічаў у мастацкіх выставах з 1990 року. Сябра Беларускага саюзу мастакоў з 2005 року.
Працаваў у галіне станковага жывапісу і графікі. Выстаўляўся ў Беларусі, Нямеччыне, Польшчы, Расеі. Творы захоўваюцца ў прыватных зборах у Беларусі, ЗША, Ізраілі, Ірляндыі, Нямеччыны, Польшчы, дзяржаваў СНД.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Беларуская служба радыё «Свабода» Ад каранавірусу памёр мастак, ліквідатар-чарнобылец Лявон Грышук
- ^ Карней, Ігар (29 ліпеня 2016) «Радыяактыўны графіт з даху рэактару зграбалі рукамі», — ніхто зь сяброў мастака-ліквідатара не дажыў да 30-годзьдзя чарнобыльскай аварыі Інтэрвію. Радыё «Свабода». Праверана 2 жніўня 2020 г.
- ^ Карней, Ігар (2 жніўня 2020) Ад каранавірусу памёр мастак, ліквідатар-чарнобылец Лявон Грышук Праверана 3 жніўня 2020 г.
- ^ а б Ліквідатар Лявон Грышук: Бог пакінуў мяне ў жывых, каб я сьведчыў. Крыніца.інфо (30 красавіка 2020). Праверана 2 жніўня 2020 г.
- ^ 4 жніўня пахаваюць памерлага ад каранавірусу мастака, ліквідатара аварыі на ЧАЭС Лявона Грышука Культура. Радыё «Свабода» (4 жніўня 2020). Праверана 5 жніўня 2020 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Нарадзіліся 2 траўня
- Нарадзіліся ў 1951 годзе
- Памерлі 2 жніўня
- Памерлі ў 2020 годзе
- Пахаваныя на Чыжоўскіх могілках
- Выпускнікі Менскага дзяржаўнага мастацкага каледжу імя А. К. Глебава
- Сябры Беларускага саюзу мастакоў
- Ліквідатары Чарнобыльскай катастрофы
- Нарадзіліся ва Ўзьдзенскім раёне
- Беларускія пратэстанцкія дзеячы
- Памерлі ад каранавіруснай інфэкцыі COVID-19