Лявонці (Бондар)
Лявонцій (Бондар) | |
мітрапаліт Арэнбурскі і Бузулумскі | |
---|---|
1992 — 24 студзеня 1999 | |
Папярэднік | Паладзі (Камінскі)(ru) |
Наступнік | Валянцін (Мішчук)(ru) |
6-ы япіскап Навасыбірскі і Барнаульскі | |
5 траўня 1961 — 14 траўня 1963 | |
Папярэднік | Данат (Шчогалеў)(ru) |
Наступнік | Касіян (Яраслаўскі)(ru) |
япіскап Арэнбурскі | |
1963 — 1992 | |
япіскап Менскае япархіі (в.а.) | |
19 верасьня 1960 — 16 сакавіка 1961 | |
Папярэднік | Гуры (Ягораў)(ru) |
Наступнік | Антоні (Крацевіч)(ru) |
Бабруйскі япіскап, вікарыій Менскае япархіі | |
23 ліпеня 1956 — 1961 | |
Папярэднік | Мітрафан (Гутоўскі) |
Наступнік | Пётар (Карпусюк) (ад 2004 году) |
Адукацыя | |
Дзейнасьць | сьвятар |
Нарадзіўся | 7 траўня 1913 Мерач, Троцкі павет, Віленская губэрня |
Памёр | 24 студзеня 1999 (85 гадоў) Арэнбург |
Пахаваны | Панцелеймонаўскі прыдзел Мікольскага катэдральнага сабора Арэнбурга |
Прыняцьце сьвятога сану | 2 студзеня 1944 |
Прыцяцьце манаства | 28 сьнежня 1943 |
Япіскапская хіратонія | 10 жніўня 1956 |
Узнагароды | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Мітрапаліт Лявонцій (у сьвеце Леанід Фадзеевіч Бондар; 1913, Мерач, Троцкі павет, Віленская губэрня — 24 студзеня 1999) — беларускі й расейскі праваслаўны дзеяч.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Зь сям’і псаломшчыка. У 1935 годзе скончыў Віленскую духоўную сэмінарыю, а ў 1939 годзе — Праваслаўны багаслоўскі факультэт Варшаўскага ўнівэрсытэту, атрымаўшы ступень магістра багаслоўя.
У 1940—1942 гадах паслушнік у Віленскім Сьвятадухаўскім манастыры. 26 сьнежня 1943 году пастрыжаны ў манаства, пасьвечаны ў іераманаха 2 студзеня 1946 году. У 1946 годзе прызначаны рэктарам Багаслоўска-пастырскіх курсаў пры Жыровіцкім манастыры з узьвядзеньнем у сан ігумена. У 1947—1949 гадах сьвятар у в. Хоўхла Маладэчанскага раёну і ў в. Ястрэбль Берасьцейскае вобласьці. У лістападзе 1949 году стаў інспэктарам і выкладчыкам Менскае духоўнае сэмінарыі пры Жыровіцкім манастыры. Выкладаў Сьвятое Пісьмо Старога запавету, склаў машынапісны канспэкт па Старым запавеце для ўсіх чатырох клясаў сэмінарыі. Зь ліпеня 1953 году — намесьнік Жыровіцкага манастыру ў сане архімандрыта.
23 ліпеня 1956 году стаў Бабруйскім япіскапам, вікарыем Менскае япархіі. Служыў у Сьвята-Мікольскім саборы Бабруйску аж да яго зачыненьня. У 1960 годзе часова кіраваў Менскай япархіяй. У траўні 1961—1963 кіравальны архірэй Новасыбірскае й Барнаульскае япархіі. З 1963 году кіраваў Арэнбурскай япархіяй. Ад 1971 году архіяпіскап. На інтранізацыі патрыярха Алексія II як самы старэйшы па хіратоніі архірэй у Расейскай праваслаўнай царкве ўручыў яму архіпастырскае жазло. Ад 1992 году мітрапаліт. За гады служэньня Лявонція ў Арэнбурскай япархіі колькасьць прыходаў вырасла больш чымся ў сем разоў і дасягнула ста адзінаццаці.
Пахаваны ў Мікольскім катэдральным саборы Арэнбургу. Быў узнагароджаны ордэнамі: вялебнага Сергія Раданескага I і II ступені, сьвятога роўнаапостальнага князя Ўладзімера II ступені, сьвятога вернага князя Данііла Маскоўскага I ступені, ордэнам Сяброўства народаў. Ганаровы грамадзянін Арэнбургу. Ведаў сем моваў і на памяць цытаваў Біблію. Сабраў велізарную бібліятэку.