Люк Г’юз
| Люк Г’юз | ||
|---|---|---|
| Рост | 188 см[1] | |
| Пазыцыя | абаронца | |
| Грамадзянства | ||
| Дата нараджэньня | 9 верасьня 2003[1] (23 гады) | |
| Месца нараджэньня |
| |
| Клюб | Нью-Джэрзі Дэвілз | |
| Драфт НХЛ | 4, 2021 Нью-Джэрзі Дэвілз | |
| Гульнявая кар’ера | 2023 — цяпер | |
Люк Г’юз (па-ангельску: Luke Hughes; нар. 9 верасьня 2003 году) — амэрыканскі хакеіст, левы нападнік клюбу «Нью-Джэрзі Дэвілз» з Нацыянальнай хакейнай лігі. У 2021 годзе быў абраны на драфце НХЛ клюбам «Нью-Джэрзі Дэвілз» у першым раўндзе пад агульным чацьвертым нумарам.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Падчас студэнцкай кар’еры абараняў колеры хакейнай каманды Мічыганскага ўнівэрсытэту. У 2021 годзе быў задрафтаваны клюбам «Нью-Джэрзі Дэвілз» пад агульным чацьвертым нумарам, пасьля чаго гулец яшчэ працягваў гуляць на ўзроўні студэнцкіх лігаў. 8 красавіка 2023 году Г’юз склаў трохгадовы кантракт пачаткоўца з «Нью-Джэрзі Дэвілз»[3]. Запачаткаваў кар’еру ў НХЛ 11 красавіка ў матчы супраць «Бафала Сэйбрз», якая скончылася зь лікам 6:2[4]. У наступным матчы супраць «Вашынгтон Кэпіталз» адзначыўся пераможным голам, а гульня скончылася ў авэртайме зь лікам 5:4[5]. У сэзоне 2023—2024 гадоў згуляў ува ўсіх 82 гульнях рэгулярнага сэзону каманды, пасьля чаго быў намінаваны на Мэмарыяльны трафэй Колдэра[6].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 3 https://www.iihf.com/en/events/2024/wm/teams/roster/45161/united_states — Міжнародная фэдэрацыя хакею на лёдзе.
- ↑ https://www.eliteprospects.com/player/526979/luke-hughes
- ↑ «Devils Sign Luke Hughes». NHL.
- ↑ «Devils defeat Sabres, keep pace in Metro, clinch home ice in 1st round». NHL.
- ↑ «Ex-Michigan top-5 pick scores OT winner for first NHL goal». MLive.
- ↑ «Bedard, Faber, Hughes named Calder Trophy finalists». NHL.