Перайсьці да зьместу

Ардышэўка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Рака
Ардышэўка
Агульныя зьвесткі
Выток воз. Ардышэва
Вусьце Лучоса
Краіны басэйну Беларусь
Вобласьці Віцебская вобласьць
Даўжыня 16 км
Плошча басэйну 93 км²
Нахіл воднай паверхні 1,6 ‰

Ардышэ́ўка — рака ў Сеньненскім і Лёзьненскім раёнах Віцебскай вобласьці, левы прыток ракі Лучосы (басэйн Дзьвіны). Даўжыня 16 км. Плошча вадазбору 93 км². Сярэдні нахіл воднай паверхні 1,6‰.

Выцякае з возера Ардышэва, цячэ Лучоскай нізінай. Упадае ў Лучосу каля вёскі Кучыншчына Лёзьненскага раёну[1].

  1. ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 38
  • Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 38