Перайсьці да зьместу

Лох

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Лох — гутарковае слова, распаўсюджанае на Беларусі, Расеі, Украіне й іншых краінах колішняга СССР. Слова абазначае простага чалавека; чалавека, якога падманулі. Першым слова было запісанае беларускім мовазнаўцам Еўдакімам Раманавічам Раманавым[1].

— Умоўныя гаворкі мала ўніфікаваны, таму амаль у кожнай[a] суіснуюць лексічныя, дэрывацыйныя і фанэтычныя адназначныя дублеты. Асабліва многа іх у гаворках жабракоў Магілёўшчыны[b]. Там, напрыклад, паняцьце… «чалавек»… перадаецца словамі-дублетамі… кучеловек, хозет, лох.

— І. К. Германовіч[1]

Паходжаньне слова невядомае. Першыя пісьмовыя крыніцы аб слове «лох» былі запісаныя ва ўсходняй Беларусі і Пскоўшчыне ў XIX стагодзьдзі[2]. Фасмэр[3] разглядаў гутарковыя словы: пскоўскае лоха разам з Далем і кастрамскія лошь, лоший — «дурны», спаміналі таксама баўгарскае лош — «дурны».

Т. М. Весялоўская на аснове слоўнікаў мясцовых гаворак зрабіла выснову, што слова лох пришло зь мясцовых гаворак (паўночна-заходніх і валжанскіх гаворак)[4].

Ю. М. Муратаў[5] думае, што в слово лох паходзіць ад скажонага слова лось, і якое прымянялася да абазначэньня мужчыны.

Існуе погляд, што слова лох паходзіць ад фін. lohi — сёмга (атлянтычны ласось) і абазначае ў беларускай мове самца сёмгі падчас нерасту[6]. Саміца сёмгі падчас нерасту стаіць на месцы бяз рухаў і нічога ня есьць, таму яе можна браць проста рукамі. Таксама яна распушвае плаўнікі і луску, ад чаго становіцца падобнай да вожыка, і адтапырвае ніжнюю губу. Таму паводзіць сябе як лох — значыць, як сёмга ў час нерасту[7].

У красавіку 2007 году Вінцэсь Мудроў выдаў аповед «Лох» у часопісе «Дзеяслоў»[8].

  1. ^ а б Германовіч І. К. Беларускія мовазнаўцы: Нарысы жыцця і навуковае дзейнасці. — Мн.: выд-ва «Універсітэцкае», 1985. — 255 с. Чытай с.55.
  2. ^ Германовіч І. К. Беларускія мовазнаўцы: Нарысы жыцця і навуковае дзейнасці. — Мн.: выд-ва «Універсітэцкае», 1985. — 255 с. См. с. 55. (бел.)
  3. ^ лоха Словарь Фасмера
  4. ^ Кто такие лохи?(недаступная спасылка)
  5. ^ Муратов Юрий Михайлович. Об этимологии рус. жарг. лох.
  6. ^ Лох (Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: 5-томнік 1977-1984 гг. пад рэд. Кандрата Крапівы) // Скарнік, 1 чэрвеня 2013 г. Праверана 25 чэрвеня 2018 г.
  7. ^ Зьміцер Бартосік. Што азначае слова «лох» // Радыё «Свабода», 12 ліпеня 2016 г. Праверана 25 чэрвеня 2018 г.
  8. ^ Вінцэсь Мудроў. Аповед «Лох» // Дзеяслоў : часопіс. — Красавік 2007. — № 4 (29). — С. 49-65. — ISSN 2076-1309.
  1. ^ Тут маюцца на ўвазе губэрні Расейскае імпэрыі
  2. ^ Тут маецца на ўвазе Магілеўская губэрня Расейскае імпэрыі