Абмеркаваньне:Лох

Змест старонкі недаступны на іншых мовах.
Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Слова ЛОХ не паходзіць ад фінскага слова. НЯМА крыніц! Тая "тэорыя" аб фінскім паходжаньні прыплыла з расейскага тэлебачаньня і з кіно. У кіно Асаблівасьці нацыянальнай рыбалкі быў выраз аб тым, каб лавіць лаха. Яно і прыйшло на Беларусь. А раней ніхто не гаварыў: "Паямо лаха", або "Злавіў лаха". Лох — толькі чалавек.

Што датычыць крыніцы аб паходжаньні то, пішыце поўнасьцю:

тлумачэнне слова:

 лох1, -у, мужчынскі род
   Род кустовых ці дрэвавых раслін з серабрыстымі лістамі, духмянымі кветкамі і пераважна прыгоднымі для ежы пладамі; дзікая масліна.
 лох2, -а, мужчынскі род
   Самец сёмгі ў перыяд нерасту.
     [Ад фін. lohi — ласось, сёмга.]

Крыніца ніякая. Назва расьліны на Беларусі Лох ніхто не называе. А назва масьліна на Беларусі ІСНУЕ. Гэта паказвае аб узроўні крыніцы. Ды К. Крапіва добра шкодзіў беларускай мове пад пільным наглядам КПБ—КДБ.

Назва рыбы ЛОХ на Беларусі НЯМА. Ніхто яго не выкарыстоўвае, бо сёмгі НЯМА. Ні разу ня чуў ад рыбакоў слова ЛОХ.

Пад канец. Падабенства гучаньня слова не азначае паходжаньне аднаго ад другога. Напрыклад у мангольскае мове есьць слова [УРАД]. Значыць манголы пад час свае заваёвы Русі прынесьлі яго і на Беларусь? НЕ! — Гэты камэнтар пакінуў, але не падпісаўся Ясамойла (гутаркі · унёсак).

Вікіпэдыя ствараецца паводле крыніц, вартых даверу, таму ўсе ўнесеныя вамі зьмены мусяць пацьвярджацца спасылкамі на крыніцы. Зьвесткі ў артыкуле пацьверджаныя такімі крыніцамі, а вашыя сьцьверджаньні — не. Калі вы знойдзеце адпаведныя крыніцы, тады і рэдагуйце артыкул. --Red_Winged_Duck 17:47, 4 красавіка 2019 (MSK)[адказаць]