Леў Мільчын
Леў Мільчын | |
Дата нараджэньня | 18 жніўня 1920 |
---|---|
Месца нараджэньня | Менск, Беларуская ССР |
Дата сьмерці | 28 чэрвеня 1987 |
Месца сьмерці | Масква, Расейская СФСР, СССР |
Месца пахаваньня | Міцінскія могілкі |
Адукацыя | Усесаюзны дзяржаўны інстытут кінэматаграфіі (1943) |
Месца вучобы | |
Занятак | мультыплікатар |
Месца працы | |
Працы | мультфільмы «Конік-Гарбунок» (1947), |
Пад уплывам | Ісак Мільчын, Валянцін Воўкаў, Абрам Роам і Іван Іваноў-Вано |
Уплыў на | Ўолт Дыснэй |
Узнагароды |
Леў Іса́кавіч Мі́льчын (1920, Менск, цяпер Беларусь — 1987, Масква, цяпер Расея) — савецкі мультыплікатар родам зь Беларусі.
Заслужаны мастак Расейскай СФСР (1978).
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў сям’і кніжнага графіка Ісака Мільчына. Сям’я жыла на Шырокай вуліцы Менску на беразе Сьвіслачы насупраць Дзяржаўнага тэатру опэры і балету Беларусі. У 1927 годзе пайшоў у нулявую клясу школы № 5 разам зь Леанідам Шварцманам, які таксама пазьней стаў мультыплікатарам. Маляваў на ўроках рыцарскія баі, марскія бітвы і будоўлі заводаў. Пасьля 1929 году са Шварцманам паступіў у мастацкую студыю, дзе выкладаў Валянцін Воўкаў. У 1938 годзе паступіў на мастацкі факультэт Усесаюзнага дзяржаўнага інстытуту кінэматаграфіі (УДІК) ў Маскве (Расейская СФСР). У 1943 годзе абараніў дыплём на тэму «Тыль Уленшпігель». У 1944 годзе стаў мастаком-пастаноўнікам фільма «Нашэсьце» на запрашэньне кінарэжысэра Абрама Роама, які атрымаў за яго Сталінскую прэмію[1].
У 1947 годзе пад кіраўніцтвам рэжысэра Івана Іванова-Вано працаваў мастаком-пастаноўнікам мультфільма «Конік-Гарбунок». Амэрыканскі мультыплікатар Ўолт Дыснэй набыў у «Саюзмультфільма» копію гэтага мультфільма, каб вучыць па ім сваіх мастакоў і рэжысэраў. Выкладаў карыкатуру і шарж ва УДІКу. Пазьней стварыў 2 мультфільмы «Сьветлячок» (1963, 1968), мультфільм «Бабулін парасонік» (1969), цыкль з 3-х мультфільмаў «Апавяданьні старога марака» (1970—1972), пераробку «Коніка-Гарбунка» і мультфільмы «Як Маша з падушкай пасварыліся» (1977), «Маша болей не гультайка» (1978) і «Маша і чароўнае варэньне» (1979). У 1984 годзе пад кіраўніцтвам Іванова-Вано стварыў мультфільм «Казка пра цара Салтана»[1].
Фільмаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Мастак-пастаноўнік
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1947 — Конік-Гарбунок
- 1948 — Кветка-Сямікветка
- 1949 — Гусі-лебедзі
- 1951 — Казка пра мёртвую царэўну і сем волатаў
- 1954 — Царэўна-Жаба
- 1955 — Зачараваны хлопчык
- 1956 — Палка-выручалка
- 1957 — Выкананьне жаданняў
- 1962 — Мой малодшы брат
- 1967 — Прыгоды барона Мюнхаўзэна
- 1968 — Камэдыянт
- 1970 — Адважны Робін Гуд
Рэжысэр
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1963 — Сьветлячок № 3
- 1963 — Сьвіньня-скарбонка
- 1964 — Можна і нельга
- 1965 — Дабрыдзень, атам
- 1966 — Жу-жу-жу
- 1966 — Сёньня дзень нараджэньня
- 1967 — Будзільнік
- 1968 — Сьветлячок № 8
- 1969 — Бабулін парасонік
- 1970 — Апавяданьні старога марака. Незвычайнае падарожжа
- 1971 — Апавяданьні старога марака. Незаселены востраў
- 1972 — Апавяданьні старога марака. Антарктыда
- 1976 — Стойкі алавяны салдацік
- 1977 — Як Маша пасварылася з падушкай
- 1978 — Маша больш не гультайка
- 1979 — Маша і чароўнае варэньне
- 1984 — Казка пра цара Салтана
- 1985 — Агурочны конік
- 1986 — Певень і баярын
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Кастусь Хадыка. «Канёк-гарбунок» // Зьвязда : газэта. — 28 сьнежня 2013. — № 244 (27609). — С. 3. — ISSN 1990-763x.
Гэта — накід артыкула пра біяграфію асобы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |
- Нарадзіліся 18 жніўня
- Нарадзіліся ў 1920 годзе
- Памерлі 28 чэрвеня
- Памерлі ў 1987 годзе
- Выпускнікі Ўсерасейскага дзяржаўнага інстытуту кінэматаграфіі
- Нарадзіліся ў Менску
- Беларускія жыды
- Выпускнікі ВНУ Масквы
- Выпускнікі мастацкіх ВНУ
- Савецкія мультыплікатары
- Рэжысэры мультыплікацыі
- Савецкія кінарэжысэры
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Міцінскіх могілках