Перайсьці да зьместу

Леганэс

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Леганэс
Населены пункт
Сьцяг Герб
Краіна Гішпанія
Аўтаномная супольнасьць Мадрыд
Правінцыя Мадрыд
Кіраўніцтва і ўлада
Mayor of Leganés[d] Сант’яга Льярэнтэ Гут’ерэс[d]
Геаграфія
Плошча 43 км²
Вышыня НУМ 666,22 м
Часавы пас
Каардынаты 40°19′41″ пн. ш. 3°45′52″ з. д.HGЯO
Насельніцтва
Колькасьць 186 066 чал. (2009)
Этнахаронімы leganense
Лічбавыя ідэнтыфікатары
Паштовы індэкс 28910–28919
Нумарны знак M
Сайт leganes.org
Леганэс на мапе Гішпаніі
Леганэс
Леганэс
Леганэс

Леганэс (па-гішпанску: Leganés) — горад у цэнтральнай частцы Гішпаніі, месьціцца ў аўтаномнай супольнасьці Мадрыд. Горад зьяўляецца прадмесьцем гішпанскай сталіцы гораду Мадрыд, знаходзячыся ад яго за 11 кілямэтраў на захад ад цэнтру гораду.

У Леганэсе знаходзіцца філіял Унівэрсытэту імя Карляса III, які быў заснаваны ў 1989 годзе, а менавіта вышэйшая політэхнічная школа (гішп. Escuela Politecnica Superior), якая прапануе вывучэньне тэлекамунікацыйнай тэхнікі, прамысловай інжынэрыі й вылічальнай тэхнікі, сярод многіх іншых спэцыяльнасьцяў. Іншыя кампусы ўнівэрсытэту разьмешчаны ў Хэтафэ й Кальмэнарэха, аднак корпус у Леганэсе зьяўляецца адзіным, што мае спартовы цэнтар.

Горад мае шырокі спэктар крамаў і сямейных цэнтраў. Акрамя таго, ва ўсіх раёнах гораду маецца прынамсі два вялікія паркі. У горадзе таксама маецца вялікая колькасьць рэстарацыяў, большасьць зь якіх разьмешчаныя ў цэнтры гораду.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]