Хэтафэ
| Хэтафэ гішп. Getafe | |||||
| Населены пункт | |||||
| |||||
| Краіна | Гішпанія | ||||
|---|---|---|---|---|---|
| Аўтаномная супольнасьць | Мадрыд | ||||
| Правінцыя | Мадрыд | ||||
| Кіраўніцтва і ўлада | |||||
| Mayor of Getafe[d] | Sara Hernández Barroso[d][1] | ||||
| Геаграфія | |||||
| Плошча | 78,74 км² | ||||
| Вышыня НУМ | 622 м | ||||
| Часавы пас | |||||
| Каардынаты | 40°18′17″ пн. ш. 3°43′52″ з. д.HGЯO | ||||
| Насельніцтва | |||||
| Колькасьць | 170 115 чал. (2011) | ||||
| Этнахаронімы | getafense і getafensi | ||||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||||
| Паштовы індэкс | 28901–28909 | ||||
| Узнагароды | |||||
| Сайт | getafe.es | ||||
| Хэтафэ на мапе Гішпаніі Хэтафэ | |||||
Хэтафэ (па-гішпанску: Getafe) — горад у цэнтральнай частцы Гішпаніі, месьціцца на поўдні аўтаномнай супольнасьці Мадрыд, за 13 кілямэтраў ад гішпанскай сталіцы. Заступнікам гораду лічыцца Маці Божая дэ лёс Анхелес.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Прысутнасьць людзей у гэтым рэгіёне ўзыходзіць да ніжняга палеаліту. Панаваньне рымлянаў у вобласьці Хэтафэ пачалося з II стагодзьдзя да н. э. Гэты раён быў пасьля захоплены шэрагам германскіх плямёнаў, такіх як свэвы, вандалы й вэстготы, а таксама аланы, якія маюць індаэўрапейскае паходжаньне.
У VIII стагодзьдзі Хэтафэ быў захоплены маўрамі. У 1085 годзе кароль Альфонса VI адаваяваў вёску. У 1326 годзе жыхары вёскі пераехалі бліжэй да каралеўскай дарогі, якая злучае Мадрыд і Таледа, у выніку стварыўшы новы горад, Хэтафэ. У тым жа стагодзьдзі ў горадзе быў пабудаваны манастыр Ля-Магдалена, які аднак быў зьнішчаны празь некалькі стагодзьдзяў.
У пэрыяд з 1808 па 1812 гады Хэтафэ быў акупаваны напалеонаўскімі войскамі.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Хэтафэ знаходзіцца ў паўднёвай зоне аўтаномнай супольнасьці Мадрыд, на паўднёвым-захадзе Эўропы на Пірэнэйскім паўвостраве.
Гарады-сябры
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Хэтафэ — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў