Леанід Антымонаў
Леанід Сяргеевіч Антымонаў | |
Дата нараджэньня | 16 сьнежня 1934 |
---|---|
Месца нараджэньня |
|
Дата сьмерці | 16 лютага 2012 |
Месца сьмерці | |
Месца вучобы | |
Занятак | маляр, пэдагог |
Месца працы | |
Сябра ў | Беларускі саюз мастакоў |
Плынь | графіка |
Узнагароды |
Леані́д Сярге́евіч Антымо́наў (16 сьнежня 1934 — 16 лютага 2012) — беларускі мастак-графік, заснавальнік Віцебскай школы манатыпіі.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся 16 сьнежня 1934 году. Закончыў ў 1950 годзе сямігадовую Астравенскую школу, паступіў у Рыскую мастацка-рамесную вучэльню № 17, пасьля заканчэньня якой у 1952 годзе паступіў на 3 курс вучэльні прыкладнога мастацтва г. Рыга Латвійскай ССР. Першы ўдзел ў выставе — выстава працаў студэнтаў 5 курса вучэльні, якая адбылася ў сьнежні 1954 году. Пасьля службы ў савецкай арміі ў 1957 годзе працаваў настаўнікам жывапісу і малюнку ў тэхнічнай вучэльні № 19 г. Віцебск.
У 1963 годзе закончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага Дзяржаўнага пэдагагічнага інстытуту імя С. М. Кірава. З 1964 году выкладаў жывапіс, малюнак, кампазыцыю ў тым жа інстытуце, з гэтага ж году ўдзельнічае ў абласных і рэспубліканскіх выставах.
З 1966 году пачаў вывучаць разнастайныя графічныя тэхнікі: афорт, літаграфію, ксілаграфію.
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Сталы пошук новых выразных сродкаў, бясконцая экспэрымэнтальна-творчая праца садзейнічала адкрыцьцю асабістых спосабаў гравюры на кардоне, фанэры і дрэвавалакністай пліце, калажны спосаб гравюры на кардоне і флёратыпію. Дамагаючыся эмацыянальнай і мастацкай выразнасьці твора, выкарыстоўваў дзясяткі пробаў, выкарыстоўваў найскладанейшыя тэхнічныя прыёмы, хімічныя ўласьцівасьці фарбаў, іх узаемадзеяньне ў разнастайных злучэньнях, а таксама самыя незвычайныя матэрыялы.
Экспэрымэнтальна-дасьледчая праца абагулена ў мэтадычных дапаможніках для студэнтаў: па манатыпіі, гравюры на кардоне (дзьве часткі), флёратыпіі (тэрмін аўтара). Вывучаныя і распрацаваныя розныя спосабы акватыпіі, спосабы манатыпіі акварэльнымі, алейнымі і афсэтна-друкарскімі фарбамі, гратажу, гравюры на фанэры.
У 1970 годзе прайшоў стажыроўку ў Акадэміі мастацтваў Латвійскай ССР ў Рызе на факультэце графікі. Выканаў курс акадэмічнай праграмы па графіцы пад кіраўніцтвам вядучых мастакоў-графікаў Латвіі: прафэсара П. Упітэса і прафэсара А. Апэня. З 1975 году ўдзельнічаў у міжнародных выставах эксьлібрысу ў Польшчы, Чэхаславаччыне, Вугоршчыне, Італіі, Бэльгіі, Ангельшчыны, Аўстрыі і Нямеччыны.
У 1981 годзе была адчынена першая пэрсанальная выстава ў г. Шаўляі Летувіскай ССР. У 1984 годзе ўзнагароджаны званьнем «Выдатнік народнай асьветы».
У 1985—1986 гадох стажыраваўся ў БДТМІ ў г. Менску на катэдры графікі ў прафэсара В. П. Шаранговіча. З 1987 году сябра Саюзу мастакоў СССР. З 1991 па 1993 год прафэсар вышэйшай пэдагагічнай школы ў г. Зялёна-Гура (Польшча).
Гэта — накід артыкула пра біяграфію асобы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |