К. Люі Лейпальт
| К. Люі Лейпальт | |
| C. Louis Leipoldt | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Імя пры нараджэньні | Крыстыян Фрэдэрык Люі Лейпальт |
| Нарадзіўся | 28 сьнежня 1880 Ворчэстэр, ПАР |
| Памёр | 12 красавіка 1947 Кейптаўн |
| Пахаваны | |
| Літаратурная дзейнасьць | |
| Род дзейнасьці | паэзія |
| Мова | афрыкаанс[1] і ангельская[1] |
К. Люі Лейпальт (па-афрыкаанс: C. Louis Leipoldt; 28 сьнежня 1880 — 12 красавіка 1947) — паўднёваафрыканскі паэт, які пісаў на афрыкаанс.
Акрамя паэтычных твораў, Люі Лейпальт пісаў навэлі, п’есы, апавяданьні, дзіцячыя кнігі, кнігі па кулінарыі і вёў падарожную кніжку. Ён лічыцца адным з найвыбітнейшых паэтаў-«афрыканэраў». Паўднёваафрыканскі паэт і драматург Дырк Опэрман казаў пра Люі Лейпальта як пра «самага рознабаковага нашага паэта»[2].
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Нарадзіўся 28 сьнежня 1880 у Ворчэстэры, Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка. Сын прапаведніка Крыстыяна Фрыдрыха Лейпальта. Ягоная маці Ганна Мэта Крыстыяна Эселен (афр. Anna Meta Christiana Esselen) была дачкой райнскага місіянэра. Адукацыя была збольшага хатняя. За часам Другой англа-бурскай вайны працаваў карэспандэнтам. У 1902—1907 выкладаў мэдыцыну ў Лёндане і пасьля падарожнічаў па Эўропе, Амэрыцы і Ост-Індыі. З гэтага часу ён працаваў на розных работах, уключаючы работу школьнага настаўніка. У 1923 годзе часова вяртаецца да журналісцкай працы, але ў 1925 годзе асядае ў Кейптаўне і працуе пэдыятрам. К. Люі Лейпальт ніколі не жаніўся. Памёр у Кейптаўне, але праз сваю шчырую любоў да Гантама — жывапіснага горнага мястэчка на поўнач ад Кейптаўну — ягоны прах спачыў у Пакуіс Пасе (Pakhuis Pass) ля Кланўільяму.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
- ↑ D.J. Opperman Senior verseboek. — 9th impression. — Cape Town: undated, probably 1962.