Крыжовая гара
Выгляд
56°00′55″ пн. ш. 23°25′00″ у. д.HGЯO

Крыжовая гара (па-летувіску: Kryžių kalnas
Kryžių kalnas ) — месца паломніцтва прыблізна за 12 км на поўнач ад места Шаўлі ў паўночнай Летуве. Дакладна невядома, адкуль павялася традыцыя, але лічыцца, што першыя крыжы паўсталі на месцы былога гарадзішча пасьля паўстаньня 1831 году[1]. Колькасьць крыжоў невядомая, па розных падліках вагаецца ад 55 000[2] да 100 000[3].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Колькасьць крыжоў[2] | |
|---|---|
| 1900 | 130 |
| 1902 | 155 |
| 1922 | 50 |
| 1938 | Больш за 400 |
| 1961 | Зьнішчана 5000 |
| 1975 | Зьнішчана 1200 |
| 1990 | Каля 55 000 |

7 верасьня 1993 году Ян Павал II наведаў Крыжовую гару, абвясьціўшы яе месцам надзеі, міру, любові і ахвяры. У 2000 годзе непадалёк паўстаў францішканскі кляштар. Гара не знаходзіцца ні пад чыёй юрысдыкцыяй, таму людзі могуць ставіць крыжы па ўласным жаданьні.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Algimantas Semaška = Kelionių vadovas po Lietuvą: 1000 lankytinų vietovių norintiems geriau pažinti gimtąjį kraštą. — 4th ed.. — Vilnius: Algimantas, 2006. — С. 339. — ISBN 9986-506-90-4 (лет.)
- 1 2 Kryžių skaičius (лет.). Lithuanian Millennium of Cultural Heritage Virtual Tour. Праверана 6 траўня 2007 г.
- ↑ Tour to The Hill of Crosses Near Šiauliai (анг.). Holiday Guide. Праверана 31 жніўня 2010 г.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- KryziuKalnas.lt(недаступная спасылка)
- Прамова Яна Паўла II (анг.)
- HillofCrosses.com (анг.)