Летувіскія традыцыйныя крыжы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Серэкіяй, царкоўны крыж
Крыж у Швянібрасьцісе, Кедайняйскі раён

Крыждзірбісьце — традыцыйнае летувіскае мастацтва апрацоўкі і ўпрыгожэньня крыжоў. Уключана ЮНЭСКА ў Сьпіс нематэрыяльнай культурнай спадчыны чалавецтва.

Выраб крыжоў складае важную частку летувіскай культуры. Хоць у цяперашні час яны зьвязаны з каталіцкай рэлігіяй — асноўнай рэлігіяй летувісаў — летувіскія крыжы бяруць пачатак з дахрысьціянскіх вераваньняў і зьвязаны з паганскімі слупамі, якія сымбалізуюць сусьветнае дрэва[1]. На думку безыменнага аўтара з сайту travel.lt, пасьля ўваходжаньня Летувы ў склад Расейскай імпэрыі ў пачатку XIX стагодзьдзя ўзьвядзеньне крыжоў было забаронена[2], а крыжы сталі таксама адным з сымбаляў летувіскага народу. Усталяваньне крыжоў было таксама забаронена ў савецкі пэрыяд[2].

Звычайна крыжы выразаюцца з дубу, часам утрымліваюць таксама мэталічныя элемэнты. Майстры, якія вырабляюць крыжы, былі вандроўнымі рамесьнікамі і вандравалі па ўсёй краіне. Самым знакамітым разьбяром крыжоў быў Вінцас Сьвірскіс (1835-1916), пасьля якога захавалася каля 50 крыжоў.

Стылізаваныя крыжы (па-летувіску: Lietuviškasis kryžius) ставілі ля дарог, на могілках, каля дамоў, а таксама каля цэркваў. Крыжы маглі спалучаць элемэнты архітэктуры, скульптуры, жывапісу і мастацкага кавальства, і былі вышынёй ад аднаго да пяці мэтраў. Часта летувіскія крыжы ўтрымліваюць сымбалі сонца, гэамэтрычныя сымбалы, выявы расьлінаў, птушак, а таксама дрэва жыцьця. Часам каля іх ставяць невялікія статуі. Крыжы сустракаюцца па ўсёй Летуве, але іх асабліва шмат у Жамойці, Аўкштоці і Дзукіі[2].

Каля Шауляю разьмешчана Крыжовая гара — пагорак, на якім усталяваныя каля 50 тысячаў крыжоў.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Летувіскія традыцыйныя крыжысховішча мультымэдыйных матэрыялаў