Краіна (тэлеперадача)
| «Краіна» | |
| Жанр | тэлечасопіс |
|---|---|
| Аўтар | Генадзь Давыдзька |
| Рэжысэр | Іван Эйсмант |
| Вытворчасьць | Белтэлерадыёкампанія |
| Вядоўца | Павал Лазовік |
| Краіна вытворчасьці | Беларусь |
| Мова | беларуская |
| Вытворчасьць | |
| Прадусар | Марат Маркаў |
| Месца здымак | Менск |
| Камэра | аднакамэрная здымка |
| Працягласьць | 30 хвілінаў |
| Трансьляцыя | |
| Канал | «Беларусь 1» |
| Фармат кадра | HDTV 720p |
| Фармат гуку | стэрэа |
| Пэрыяд трансьляцыі | з 5 кастрычніка 2015 (10 гадоў таму) |
| Прэм’ерныя паказы | субота, 15:15 |
| Храналёгія | |
| Папярэднічалі перадачы | «Навіны рэгіёна» |
| Спасылкі | |
| Афіцыйны сайт | |
«Краіна» — тэлечасопіс падзеяў ва ўсіх 6 абласьцях Беларусі, які з кастрычніка 2015 году выпускае Агенцыя тэлевізійных навінаў(ru) (АТН) Белтэлерадыёкампаніі.
Улучае штотыднёвы агляд навінаў і ўласныя рэпартажы ад абласных карэспандэнтаў АТН. Перадачу прапанаваў зрабіць тагачасны старшыня Белтэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька. Тагачасны кіраўнік АТН Іван Эйсмант стварыў тэлеперадачу. Прадусарам выступіў Марат Маркаў. Тэлечасопіс выходзіць штосуботу а 15:15 на тэлеканале «Беларусь 1»[1]. Тэлеперадачу вядзе Павал Лазовік[2].
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць код]26 верасьня 2015 году Агенцтва тэленавінаў Белтэлерадыёкампаніі разьмясьціла першыя навіны для будучай штотыднёй перадачы «Краіна» ў Сеціве[3]. 5 кастрычніка 2015 году тэлечасопіс упершыню выйшаў на тэлеканале «Беларусь 1»[4].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ «Краіна» (праекты АТН) // Белтэлерадыёкампанія, 2018 г. Праверана 28 траўня 2018 г.
- ↑ Павал Лазовік (вядоўца) // Белтэлерадыёкампанія, 2018 г. Праверана 28 траўня 2018 г.
- ↑ Сельгасакадэміі ў Горках - 175. «Краіна» // Агенцтва тэлевізійных навінаў (Белтэлерадыёкампанія), 26 верасьня 2015 г. Праверана 28 траўня 2018 г.
- ↑ Тэлетыдзень (субота, 5 кастрычніка) // Зьвязда : газэта. — 25 верасьня 2015. — № 184 (28042). — С. 15. — ISSN 1990-763x.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- «Краіна» (540 перадачаў) // Агенцтва тэлевізійных навінаў (Белтэлерадыёкампанія), 27 траўня 2018 г. Праверана 28 траўня 2018 г.
| Гэта — накід артыкула пра Беларусь. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |