Перайсьці да зьместу

Ружанасток

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Краснасток»)
Ружанасток
Różanystok
Сьвятыня марыянаў
Сьвятыня марыянаў
Краіна: Польшча
Насельніцтва: 510 чал. (2006)
Тэлефонны код: (+48) 85
Паштовы індэкс: 16-200
Нумарны знак: BSK
Геаграфічныя каардынаты: 53°38′9″ пн. ш. 23°24′16″ у. д. / 53.63583° пн. ш. 23.40444° у. д. / 53.63583; 23.40444Каардынаты: 53°38′9″ пн. ш. 23°24′16″ у. д. / 53.63583° пн. ш. 23.40444° у. д. / 53.63583; 23.40444
Ружанасток на мапе Польшчы
Ружанасток
Ружанасток
Ружанасток
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Ружанасток (па-польску: Różanystok) — вёска ў Сакольскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы, разьмешчаная ў гміне Дуброва Беластоцкая. Да 1663 року мела назву Крывы Сток.

У 1975—1998 роках адміністрацыйна належала да Беластоцкага ваяводзтва.

Першапачаткова вёска называлася Крывасток ці Табеншчына, затым Краснасток[1]. Сучасная назва — Ружанасток.

Вёска разьмешчаная на ваяводзкай дарозе 670, якая праходзіць з Асаўца-Цьвердзі праз Сухаволю (DK8), Ружанасток да мяжы зь Беларусяй у Хварасьцянах (г. зв. «Царскі тракт»). Знаходзіцца за 4 км на паўднёвы ўсход ад Дубровы Беластоцкай, за 27 км на поўнач ад Саколкі і за 60 км на поўнач ад Беластоку.

У 80-я рокі XVI стагодзьдзя нашчадкамі кавалькатара Зыгмунта Аўгуста Сцыпіёна дэль Кампа закладзены сядзібна-паркавы фальварак.

У сярэдзіне XVII стагодзьдзя Крывы Сток стаўся ўласнасьцю Шчэнснага Тышкевіча, стольніка дэрпскага і павятовага ротмістра гарадзенскага паспалітага рушаньня, нашчадка Сьвідрыгайлы. Шчэнсны і ягоная жонка Эўфрасыньня былі калятарамі(pl) у 1661 року драўлянага касьцёлу ў сваіх уладаньнях. У 1663 року з Сейнаў прыбылі айцы-дамініканы і на запрашэньне роду Тышкевічаў сталіся апекунамі цудатворнага абразу.

Праз культ Маці Божай у 1663 року назва мястэчка была зьмененая на Ружанасток[2].

Віла «Зялёная дача»
Зялёная віла у цяперашні час
Салезыянскі выхаваўчы асяродак, раней жаночы інтэрнат

Вёска зьяўляецца месцам пілігрымак дзясяткаў тысячаў ахвочых убачыць раку Панны Марыі.

Крыніцы і заўвагі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ Ніва № 29 (2305)
  2. ^ Biuletyn Konserwatorski Województwa Podlaskiego. Kościół w Różanymstoku (пол.) Праверана 27 жніўня 2008 г.
  3. ^ Rejestr zabytków nieruchomych (пол.) województwo podlaskie. Narodowy Instytut Dziedzictwa. Праверана 30 чэрвеня 2010 г.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]