Котлін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Котлін
Места Кранштат на высьпе Котлін
Места Кранштат на высьпе Котлін
Месца Фінская затока Балтыйскага мора
Плошча 16 км²
Найвышэйшы пункт 17 мэтар
Краіна Расея
Вобласьць Санкт-Пецярбург
Насельніцтва 42 800чалавек
Каардынаты 60° пн. ш. 29° у. д. / 60° пн. ш. 29° у. д. / 60; 29Каардынаты: 60° пн. ш. 29° у. д. / 60° пн. ш. 29° у. д. / 60; 29
Котлін на мапе Расеі
Котлін
Котлін
Котлін

Ко́тлін (па-фінску: Retusaari, Рэтусаары, па-швэдзку: Reitskär, Рэйтшэр) — востраў у Фінскай затоцы Балтыйскага мора, за 30 км на захад ад цэнтру Санкт-Пецярбургу. Даўжыня вострава — блізка 12 км, максымальная шырыня менш за 3 км, плошча блізка 16 км². Востраў злучаны з мацерыковай часткай аўтадарогай, якая праходзіць па комплексе абарончых збудаваньняў ад паводкаў. На востраве разьмяшчаецца частка места Кранштату.

Каля Котліну праходзяць два суднаходныя фарватары зь Фінскае затокі ў Неўскую губу: паўднёвы ды паўночны.

Востраў быў часткай вялікіх гандлёвых шляхоў «з вараг у грэкі» ды «з вараг у арабы», і купцы, што прыбывалі сюды, чакалі на востраве лоцманаў з Ноўгараду, якія праводзілі гандлёвыя караваны церазь Няву ды Волхаў да Ільменю.

Існуе легенда, згодна зь якой швэды пры высадцы рускіх на востраў пасьпешліва ўцяклі, пакінуўшы на вогнішчы кацялок. Выява гэтага легендарнага кацялка разьмечаная на гербе Кранштату. Ад слова «кацёл», як быццам, і паходзіць назва Котлін. На самой справе, Котлін назвалі так, бо нават на старых мапах было бачна, што гарлавіна Фінскае затокі на ўсход ад востраву падобна на кацёл.

На высьпе, адсыпанай на водмелі на поўдзень ад вострава Котлін, Пятром I у 1703 годзе быў закладзены форт Краншлот, які перакрыў для патэнцыйнага ворага галоўны фарватар, што вядзе да вусьця Нявы, дзе будавалася новая сталіца імпэрыі — Санкт-Пецярбург. 7 траўня 1704 году ўмацаваньні, што ўключалі ў сябе й дзьве батарэі на востраве Котлін, пачалі сваю працу (дата заснаваньня Кранштату).

У 1723 годзе на Котліне заклалі фартэцыю й далі ёй імя Кранштат. Пётар I лічыў Кранштат часткай сталіцы.

Да пачатку XX стагодзьдзя непрыяцеля сустракалі магутныя фартэцыі й форты Кранштату, якія стала мадэрнізаваліся з улікам апошніх дасягненьняў ваеннай навукі; 17 штучных выспаў з умацаваньнямі, а таксама батарэі на паўночным і паўднёвым берагах Фінскае затокі. У Кранштаце знаходзіўся шэраг вышэйшых ваенных установаў і гандлёвы порт, які прыносіў казьне вялізны даход.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Котлінсховішча мультымэдыйных матэрыялаў