Перайсьці да зьместу

Клім Чурумаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Клім Чурумаў
Клим Іванович Чурюмов
Дата нараджэньня 19 лютага 1937(1937-02-19)
Месца нараджэньня Мікалаеў, УССР
Дата сьмерці 14 кастрычніка 2016(2016-10-14)[1] (79 гадоў)
Месца сьмерці Харкаў, Украіна
Прычына сьмерці інсульт[2]
Месца пахаваньня
Месца вучобы Кіеўскі нацыянальны ўнівэрсытэт імя Тараса Шаўчэнкі
Занятак астраном, пісьменьнік
Навуковая сфэра астраномія
Месца працы Кіеўскі нацыянальны ўнівэрсытэт імя Тараса Шаўчэнкі
Вядомы як дасьледнік фізыкі камэтаў і касмагоніі сонечнай сыстэмы, адкрывальнік дзьвюх камэтаў.
Сябра ў Нацыянальная акадэмія навук Украіны і Міжнародны астранамічны зьвяз
Навуковая ступень доктар фізыка-матэматычных навук[d]
Навуковы кіраўнік Sergei Vsekhsvyatskij[d]
Узнагароды
Ордэн «За заслугі» II ступені
Ордэн «За заслугі» II ступені
Ордэн «За заслугі» III ступені
Ордэн «За заслугі» III ступені

Клім Іва́навіч Чуру́маў (па-ўкраінску: Клим Іванович Чурюмов; 19 лютага 1937, Мікалаеў, УССР — 15 кастрычніка 2016, Харкаў, Украіна) — савецкі і ўкраінскі астраном. Кіраўнік Кіеўскага плянэтарыю, чалец нацыянальнай і Нью-Ёрскай акадэміяў навук ды Міжнароднага астранамічнага зьвязу[3].

Чацьверты з васьмі дзяцей Івана Іванавіча і Антаніны Міхайлаўны Чурумавых. Ягоны бацька зьнік бязь вестак(en) у 1942 року падчас II сусьветнай вайны[4].

У 1949 сям’я Чурумавых пераехала зь Мікалаева ў Кіеў. Скончыўшы сем клясаў, Клім паступіў у чыгуначны тэхнікум, які скончыў у 1955 з адзнакай і атрымаў рэкамэндацыю працягнуць адукацыю.

Ён паступіў на фізычны факультэт Кіеўскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, які скончыў у 1960 року. Пасьля гэтага ён быў пасланы на палярную геафізычную станцыю ў бухце Ціксі Якуцкай АССР, дзе займаўся вывучэньнем канцавосных зьзяньняў, зямных токаў і ёнасфэры.

Вярнуўшыся ў 1962 у Кіеў, Чурумаў уладкаваўся на працу на завод «Арсэнал», дзе займаўся распрацоўкай аптычных кампанэнтаў для савецкіх касьмічных праграмаў[5].

Пасьля Клім Іванавіч скончыў асьпірантуру Кіеўскага ўнівэрсытэту (па спэцыяльнасьці «астрафізыка») і застаўся працаваць на факультэце астраноміі. Сярод ягоных абавязкаў было назіраньне за камэтамі ў абсэрваторыі Кіеўскага ўнівэрсытэту, астранамічныя экспэдыцыі ў высакагорныя раёны Цэнтральнай Азіі, на Каўказ, у Сыбір, Прыморскі край, Чукотку і Камчатка.

У 1969 экспэдыцыя ўнівэрсытэту з трох чалавек (сярод якіх былі Клім Чурумаў і Сьвятлана Герасіменка) была накіраваная ў алма-ацінскую астрафізычную абсэрваторыю дзеля назіраньня за пэрыядычнымі камэтамі. У 1972 Чурумаў абараніў кандыдацкую дысэртацыю па тэме «Дасьледаваньне камэтаў Ікея — Сэкі (N/1967n), Хонда (С/1968), Тага — Сата — Касака (C/1969 T1) і новай пэрыядычнай камэты Чурумава — Герасіменкі з фатаграфічных назіраньняў».

У 1993 Клім Чурумаў абараніў доктарскую дысэртацыю па тэме «Эвалюцыйныя фізычныя працэсы ў камэтах» у Інстытуце касьмічных дасьледаваньняў Расейскай акадэміі навук.

З 1998 працуе прафэсарам у КНУ імя Шаўчэнкі.

Са студзеня 2004 — дырэктар Кіеўскага плянэтарыю.

Ягоная імя носяць пэрыядычная камэта 67P/Чурумава — Герасіменкі, непэрыядычная C/1986 N1 Чурумава — Саладоўнікава[6][7], астэроід 2627 Чурумаў. Малая плянэта 3942 Чурыванія названая ў гонар бацькі і брата Кліма Чурумава — Іванаў Іванавічаў[8], яшчэ адна малая плянэта 6646 Чуранта — у гонар маці[9].

  1. http://ukropnews24.com/died-ukrainian-astronomer-klim-churyumov/
  2. https://hromadskeradio.org/programs/hromadska-hvylya/yakym-buv-vydatnyy-astronom-klym-churyumov/
  3. Klim Ivanovich Churyumov (анг.) Administration. International astronomical union. Праверана 17 лістапада 2014 г.
  4. Информация из приказа об исключении из списков (рас.) Мемориал Праверана 17 лістапада 2014 г.
  5. Є.Мельник, Т.Чурюмова. КЛИМ ЧУРЮМОВ: Життя в загадковому світі космічних світил (укр.) Киïвський университет Праверана 17 лістапада 2014 г.
  6. Klim Churyumov — co-discoverer of comet 67P (анг.) Rosetta. European space agency (20 кастрычніка 2014). Праверана 17 лістапада 2014 г.
  7. Comet names and designations (анг.) International Comet Quarterly Праверана 17 лістапада 2014 г.
  8. 3942 Churivannia (1977 RH7) (анг.) JPL Small-Body Database Browser. JPL Solar System Dynamics. Праверана 17 лістапада 2014 г.
  9. 6646 Churanta (1991 CA3) (анг.) JPL Small-Body Database Browser. JPL Solar System Dynamics. Праверана 17 лістапада 2014 г.