Перайсьці да зьместу

Траян Бэсэску

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Траян Бэсэску
рум. Traian Băsescu
прэзыдэнт Румыніі
27 жніўня 2012  21 сьнежня 2014
Прэм’ер-міністар Віктар Понта
Папярэднік Крын Антанэску (в. а.)
Наступнік Клаўс Ёханіс
23 траўня 2007  10 ліпеня 2012
Папярэднік Нікалае Вэкэрою (в. а.)
Наступнік Крын Антанэску (в. а.)
20 сьнежня 2004  20 красавіка 2007
Папярэднік Іён Іліеску
Наступнік Нікалае Вэкэрою (в. а.)
Мэр Бухарэсту
26 чэрвеня 2000  20 сьнежня 2004
Папярэднік Віярэл Ліс
Наступнік Адрыян Відзяну
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся4 лістапада 1951(1951-11-04)[1][2] (74 гады)
Партыя
Адукацыя
Сужэнец Maria Băsescu[d]
Дзеці Алена Бэсэску[d] і Ioana Băsescu[d]
Узнагароды
Подпіс Выява аўтографу
Траян Бэсэску

Бэсэ́ску Трая́н (па-румынску: Traian Băsescu; нарадзіўся 4 лістапада 1951 у Бэсарабіі) — румынскі палітык, прэзыдэнт Румыніі з 20 сьнежня 2004. Мэр Бухарэсту ў 20002004 гадох.

Скончыў Мараходны інстытут у Канстанцы ў 1976 годзе. Марскі афіцэр, у 19811987 гадох камандаваў самым вялікім караблём румынскага флёту «Biruinta». З 1989 пачаў займацца палітыкай, быў міністрам транспарту (19911992 і 19962000) і мэрам Бухарэсту (20002004). Балятаваўся на прэзыдэнцкіх выбарах у лістападзе і сьнежні 2004 ад кааліцыі Зьвяз Праўды і Справядлівасьці (Нацыянальная Лібэральная Партыя і Дэмакратычная Партыя). У першым туры заняў 2-е месца, атрымаўшы 33,92%, у другім у саперніцтве зь дзейным прэм’ерам Адрыянам Настасэ атрымаў невялікую перавагу (51,23%), замяніўшы такім чынам на прэзыдэнцкай пасадзе Іёна Іліеску (прыняў прысягу 20 сьнежня 2004).

Зь невялікай перавагай пераабраны на другі тэрмін у другім туры выбараў прэзыдэнта Румыніі 2009 году, зазнаўшы ў 2012 годзе часовае адхіленьне ад пасады, аднак урэшце абвінавачваньні не былі прынятыя. У 2014 годзе склаў паўнамоцтвы, ня ўдзельнічаючы ў наступных выбарах прэзыдэнта краіны праз забарону займаць гэтую пасаду тры разы.

Жанаты, мае дзьвюх дачок. Праваслаўны.