Перайсьці да зьместу

Кляўдыё Бавю

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Кляўдыё Бавю
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 16 красавіка 1988(1988-04-16)[1] (38 гадоў)
Рост 174 см
Вага 64 кг
Пазыцыя флянгавы паўабаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2007—2011 Труа 97 (17)
2011—2013 Шатару[d] 58 (16)
2013—2015 Генгам 74 (22)
2013 Бастыя 15 (1)
2015—2016 Алімпік Ліён 19 (5)
2016—2020 Сэльта 23 (2)
2017—2018 Леганэс 28 (2)
2018—2019 Кан 25 (3)
2020—2021 Дэпартыва Ля-Каруньня 26 (3)
2021—2023 Булёнь[d] 26 (3)
2023 Іўры[d] 12 (3)
2023—2025 Кале[d]
Зборныя
2016—2018 Гвадэлюпа[d] 3 (1)

Кляўдыё Бавю (па-француску: Claudio Beauvue; нар. 16 красавіка 1988 году, Сэн-Клёд, Гвадэлюпа) — францускі футбаліст гвадэлюпскага паходжаньня, атакуючы паўабаронца.

Пачаў займацца футболам у Гвадэлюпе, адкуль неўзабаве перабраўся ў эўрапейскую частку Францыі. У 2005 году стаў гульцом «Нанту», дзе гуляў за другую каманду ў аматарскай лізе.

У 2006 годзе стаў гульцом «Труа», але першы сэзон таксама правёў у другой камандзе. У склад асноўнай каманды далучыўся ў 2007 годзе, аднак асноўным гульцом стаў толькі ў сэзоне 2008—2009 гадоў, паводле вынікаў якога каманда пакінула Лігу 2. Нягледзячы на гэта Бавю працягнуў быць лідэрам каманды і вярнуў каманду ў другі дывізіён, дзе правёў з клюбам яшчэ адзін сэзон.

Апасьля гулец выступаў за «Шатару», спачатку на правах арэнды, а потым клюб поўнасьцю выкупіў кантракт гульца. У 2013 годзе на ўмовах арэнды прыяднаўся да «Бастыі». 18 ліпеня 2013 году перайшоў у табар клюбу Лігі 1 «Генгаму». У новай камандзе адразу стаў асноўным гульцом і ў першым жа сэзоне дапамог камандзе атрымаць перамогу ў Кубку Францыі, згуляўшы ў тым ліку і ў фінальным матчы.

«Генгам»:

  1. Claudio Beauvue // Transfermarkt (мн.) — 2000.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць код]