Кляштар місіянэраў (Лыскаў)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам Taravyvan Adijene (гутаркі | унёсак) у 23:07, 11 верасьня 2012. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
Славутасьць
Кляштар місіянэраў
Жылы корпус кляштару. Цяпер тут разьмяшчаецца лекарская амбуляторыя
Жылы корпус кляштару. Цяпер тут разьмяшчаецца лекарская амбуляторыя
Краіна Беларусь
мястэчка Лыскаў
Каардынаты 52°51′22″ пн. ш. 24°36′51″ у. д. / 52.85611° пн. ш. 24.61417° у. д. / 52.85611; 24.61417Каардынаты: 52°51′22″ пн. ш. 24°36′51″ у. д. / 52.85611° пн. ш. 24.61417° у. д. / 52.85611; 24.61417
Канфэсія каталіцтва
Эпархія Пінская дыяцэзія 
Ордэнская прыналежнасьць манахі-місіянэры
Тып мужчынскі
Тып будынка кляштар
Архітэктурны стыль позьняе барока
Заснавальнік ордэн місіянэраў
Дата заснаваньня другая палова XVIII стагодзьдзя
Статус ахоўваецца дзяржавай
Стан адрэстаўраваны
Кляштар місіянэраў на мапе Беларусі
Кляштар місіянэраў
Кляштар місіянэраў
Кляштар місіянэраў
Кляштар місіянэраў на Вікісховішчы

Кля́штар місіянэ́раў — манастырскі комплекс у Лыскаве Пружанскага раёну, збудаваны ў XVIII стагодзьдзі. У склад комплексу ўваходзяць Траецкі касьцёл і жылы корпус. Кляштар місіянэраў — помнік архітэктуры позьняга барока, занесены ў Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь.

Мінуўшчына

Мураваны барокавы касьцёл і жылы корпус збудавалі ў другой палове XVIII стагодзьдзя манахі-місіянэры.

Акрамя жылых памяшканьняў, на першым паверсе корпусу разьмяшчаліся кавальня і сталоўка. Цяпер у будынку дзейнічае лекарская амбуляторыя.

Архітэктура

Калідор на другім паверсе будынку

Жылы корпус — двухпавярховы П-падобны будынак. Галоўны ўсходні фасад павернуты ў бок касьцёлу.

Сьцены па пэрымэтры аперазаныя пілястрамі. Бакавыя часткі фасаду падзеленыя карнізнай цягай на 2 ярусы. Пілястры ніжняга ярусу апрацаваныя рустыкай.

Вокны першага паверху знаходзяцца ў аркавых нішах, другога — акаймаваныя простымі ліштвамі.

Скляпеньні калідору цыліндрычныя з распалубкай, памяшканьняў — крыжовыя.

Літаратура

Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  112Г000621
  • В.В. Алисейчик. 1597. Монастырь миссионеров // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область / Редкол.: С. В. Марцелев (гл. ред.) и др.. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 424 с. — 25 000 ас. — ISBN 5-85700-017-3

Вонкавыя спасылкі

Кляштар місіянэраў (Лыскаў)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў