Перайсьці да зьместу

Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар місіянэраў (Лыскаў)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Кляштар місіянэраў (Лыскаў)»)
Помнік сакральнай архітэктуры
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар місіянэраў
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар місіянэраў
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар місіянэраў
Краіна Беларусь
Мястэчка Лыскаў
Каардынаты 52°51′21″ пн. ш. 24°36′53″ у. д. / 52.85583° пн. ш. 24.61472° у. д. / 52.85583; 24.61472Каардынаты: 52°51′21″ пн. ш. 24°36′53″ у. д. / 52.85583° пн. ш. 24.61472° у. д. / 52.85583; 24.61472
Канфэсія каталіцтва
Эпархія Пінская дыяцэзія[1] 
Архітэктурны стыль позьняе барока
Заснавальнік ордэн місіянэраў
Дата заснаваньня 1763
Будаваньне 17631785 гады
Асноўныя даты:
17631785будаваньне
1818дабудаваньне вежы
1866прыстасаваньне пад царкву
1880адбыўся пажар
18831884рамонт
1921вяртаньне каталікам
1950-ячастковае руйнаваньне
Дата скасаваньня 1960
Статус ахоўваецца дзяржавай
Стан рэстаўруецца[2]
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар місіянэраў на мапе Беларусі
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар місіянэраў
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар місіянэраў
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар місіянэраў
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы і кляштар місіянэраў на Вікісховішчы

Касьцё́л Найсьвяце́йшай Тро́йцы і кля́штар місіянэ́раў — помнік архітэктуры XVIII стагодзьдьзя ў Лыскаве. Знаходзіцца ў цэнтры колішняга мястэчка, на Пружанскай вуліцы. Твор архітэктуры віленскага барока. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.

Комплекс складаецца з касьцёла і кляштарнага корпуса. У 1841 року ўлады Расейскай імпэрыі зачынілі кляштар, касьцёл з савецкіх часоў знаходзіцца ў занядбаным стане і патрабуе кансэрвацыі і рэстаўрацыі. Ля касьцёла знаходзіцца магіла польскага паэта і драматурга Францішка Карпінскага.

Вялікае Княства Літоўскае

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1527 року ваявода віцебскі і староста жамойцкі Мацей Клочка заснаваў у Лыскаве драўляны касьцёл[3], перададзены Янам Быхаўцам у 1751 року манахам-місіянэрам. У 1763—1785 роках яны збудавалі на гэтым месцы мураваныя касьцёл і кляштар. Стылістыка, час будаваньня і рэгіён дазваляюць меркаваць, што ва ўзьвядзеньні комплексу ўзяў удзел прыдворны архітэктар Аляксандра Сапегі Ян Самуэль Бэкер, майстра барокавага клясыцызму.

Пад уладай Расейскай імпэрыі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па трэцім падзеле Рэчы Паспалітай (1795 рок), калі Лыскаў апынуўся ў складзе Расейскай імпэрыі, касьцёл і кляштар працягвалі дзеяць. У 1818 року да касьцёла прыбудавалі вежу.

Па здушэньні вызвольнага паўстаньня (1830—1831) у 1841 року расейскія ўлады ліквідавалі кляштар, касьцёл стаў парафіяльным. Па здушэньні нацыянальна-вызвольнага паўстаньня (1863—1864) у 1866 року расейскія ўлады гвалтоўна зачынілі касьцёл, будынак якога паводле праекту архітэктара Ф. Афанасьева перарабілі пад царкву Ўрадавага сыноду Расейскай імпэрыі (Маскоўскай царквы), у выніку чаго ён набыў рысы клясыцызму.

22 ліпеня 1880 року ад маланкі згарэў гонтавы дах, засталася толькі мураваная частка[4]. У 1883—1884 роках архітэктар П. Залатароў правёў рамонт: зрабіў новыя скляпеньні, замяніў кроквенныя канструкцыі даху і пакрыцьцё.

У 1921 року, за польскім часам, будынак касьцёла вярнулі каталікам.

За савецкім часам у кляштарным корпусе разьмясьцілася лекарская амбуляторыя. У 1950-я рокі будынак касьцёла моцна разбурылі. У 1960 року савецкія ўлады афіцыйна зачынілі касьцёл, касьцельнае начыньне перавезьлі ў Ружанскі касьцёл[5].

Помнік архітэктуры віленскага барока. Гэта 1-нэфавы 1-вежавы крыжападобны ў пляне будынак зь дзьвюма закрысьціямі абапал алтарнай апсыды. Нэф, апсыда і квадратныя аб'ёмы трансэпту накрываюцца ўзаемна пэрпэндыкулярнымі пакатымі дахамі. Дамінантай выступае 4-ярусная вежа на галоўным фасадзе, якая ня маючы ў пляне ніводнае простае лініі, магутнымі падугамі адыходзіць ад фасаднае сьцяны. Вуглы вежы ўмацоўваюцца слаістымі пілястрамі ў спалучэньні з паўкалёнамі і падпорнымі элемэнтамі ў выглядзе валютаў. Антаблемэнт падзяляе яе на высокую ніжнюю частку і верхнія ярусы тэлескапічнае будовы.

Унутраная прастора перакрываецца крыжовымі скляпеньнямі. Над уваходам месьцяцца вузкія арганныя хоры. Асноўнае памяшканьне зальнае. Інтэр’ер аздабляецца пілястрамі іянічнага і кампазыцыйнага ордэру, паміж якімі невялікія аркі, над якімі прастакутныя вокны. Калёны маюць размалёўку пад мармур. Усярэдзіне паўночнае капліцы ацалелі фрагмэнты манахромнае размалёўкі ў тэхніцы грызайль.

Жылы корпус — 2-павярховы П-падобны ў пляне будынак. Галоўны ўсходні фасад павернуты ў бок касьцёлу. Сьцены пэрымэтрам апярэзваюцца пілястрамі. Бакавыя часткі фасаду падзяляюцца карнізнай цягай на 2 ярусы. Пілястры ніжняга ярусу апрацоўваюцца рустыкай. Вокны першага паверху знаходзяцца ў аркавых нішах, другога — акаймоўваюцца простымі ліштвамі.

Скляпеньні калідору цыліндрычныя з распалубкай, памяшканьняў — крыжовыя. Апроч жылых памяшканьняў, на першым паверсе разьмяшчаліся кавальня і сталоўка.

Гістарычная графіка

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гістарычныя здымкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
  1. ^ Лыскава — парафія Найсьвяцейшай Тройцы Беларусь. Рыма-каталіцкі касьцёл у Беларусі. Праверана 30 сьнежня 2011 г.
  2. ^ Уладзімер Хількевіч, Алена Даўжанок і Яўген Пясецкі. Белавескую пушчу «акальцавалі» абходам. ЗвяздаПраверана 30 сьнежня 2011 г.
  3. ^ Sulistrowski F. Łysków // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom V: Kutowa Wola — Malczyce. — Warszawa, 1884. S. 863.
  4. ^ Лыскава, касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы Помнікі архітэктуры Беларусі. Alaksandr Alejnik, Vasil Matoh. Праверана 30 сьнежня 2011 г.
  5. ^ Karpyza W. Łysków // Ziemia Wołkowyska. — Lębork: 2005 Т. 2.
  6. ^ Маракоў, Л. Святыні Беларусі, што згадваюцца ў даведніку, і святары, якія ў іх служылі Рэпрэсаваныя каталіцкія духоўныя, кансэкраваныя і свецкія асобы Беларусі. 1917—1964 Праверана 30 сьнежня 2011 г.
  • Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Менск: Беларус. энцыкл., 1993. — 620 с.: іл. ISBN 5-85700-078-5.
  • Габрусь Т. Мураваныя харалы: Сакральная архітэктура беларускага барока. — Менск: «Ураджай», 2001. — 287 с.: іл. ISBN 985-04-0499-X.
  • Алисейчик В. В. 1597. Монастырь миссионеров // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область / Редкол.: С. В. Марцелев (гл. ред.) и др.. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 424 с. — 25 000 ас. — ISBN 5-85700-017-3

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  112Г000621