Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (Лыскава)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Траецкі касьцёл (Лыскава)»)
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Славутасьць
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (Лыскаў) 016.Jpeg
Краіна Беларусь
мястэчка Лыскаў
Каардынаты 52°51′21″ пн. ш. 24°36′53″ у. д. / 52.85583° пн. ш. 24.61472° у. д. / 52.85583; 24.61472Каардынаты: 52°51′21″ пн. ш. 24°36′53″ у. д. / 52.85583° пн. ш. 24.61472° у. д. / 52.85583; 24.61472
Канфэсія каталіцтва
Эпархія Пінская дыяцэзія 
Архітэктурны стыль позьняе барока
Заснавальнік ордэн місіянэраў
Дата заснаваньня 1785
Будаўніцтва 17631785 гады
Асноўныя даты:
17631785збудаваны
1818дабудаваная вежа
1866перададзены праваслаўным
1880адбыўся пажар
18831884рэстаўрацыя
1921вернуты каталікам
1950-япашкоджаны
Дата скасаваньня 1960
Статус ахоўваецца дзяржавай
Стан рэстаўруецца[1]
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы на мапе Беларусі
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы
Commons-logo.svg Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы на Вікісховішчы

Касьцё́л Найсьвяце́йшай Тро́йцы — каталіцкі храм у Лыскаве Пінскае дыяцэзіі[2], збудаваны ў XVIII стагодзьдзі. Помнік архітэктуры позьняга барока.

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Магіла Ф. Карпінскага на касьцёльным цьвінтары

У 1527 року ваявода віцебскі і староста жмудзкі Мацей Клочка заснаваў у Лыскаве драўляны касьцёл[3], перададзены Янам Быхаўцам у 1751 року манахам-місіянэрам. У 17631785 рр. яны збудавалі на гэтым месцы мураваны Траецкі касьцёл ў стылі віленскага барока. У 1818 да яго прыбудаваная вежа. У 1841 касьцёл стаў парафіяльным.

У 1866 ў сувязі з падзеямі паўстаньня 1863 року перабудаваны на праваслаўную царкву і набыў рысы клясыцызму (архітэктар Ф. Афанасьеў). 22 ліпеня 1880 ад маланкі згарэў гонтавы дах, засталася толькі мураваная частка[4]. У 188384 рр. архітэктар П. І. Залатароў правёў рэстаўрацыю: зрабіў новыя скляпеньні, замяніў кроквенныя канструкцыі даху і пакрыцьцё.

У 1921, за польскім часам, касьцёл вернуты каталікам.

У 50-я рокі XX стагодзьдзя моцна разбураны. У 1960 афіцыйна зачынены, царкоўнае начыньне перавезенае ў ружанскі касьцёл[5].

Ля касьцёлу знаходзіцца магіла польскага паэта і драматурга Францішка Карпінскага.

Архітэктура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Стылістыка, час збудаваньня і рэгіён дазваляюць меркаваць, што ва ўзьвядзеньні касьцёлу прыняў удзел прыдворны архітэктар А. Сапегі Ян Самуэль Бэкер, майстра барочнага клясыцызму.

Будынак касьцёлу складаецца з высокага прастакутнага нэфу, алтарнай апсыды і бакавых капліцаў, перакрытых крыжовымі скляпеньнямі, амаль квадратных у пляне. Бакавыя крылы трансепта і сакрыстыяў маюць крыжовыя скляпеньні.

Вежа на галоўным фасадзе чатырох’ярусная; ня мае ў пляне ніводнае простае лініі; магутнымі падугамі адыходзіць ад фасаднае сьцяны. Куты вежы ўмацаваныя слаістымі пілястрамі ў спалучэньні з паўкалёнамі і падпорнымі элемэнтамі ў выглядзе валют. Антаблемэнт падзяляе яе на высокую ніжнюю частку і верхнія ярусы тэлескапічнае будовы.

Над уваходам у храм разьмешчаныя вузкія арганныя хоры. Асноўнае памяшканьне касьцёлу зальнае. Інтэр’ер аформлены пілястрамі іянічнага і кампазыцыйнага ордэру, паміж якімі невялікія аркі, над якімі прастакутныя вокны. Калёны размаляваныя пад мармур. У інтэр’еры паўночнае капліцы ацалелі фрагмэнты манахромнае размалёўкі ў тэхніцы грызайль.

Сьвятары касьцёлу[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Уладзімер Хількевіч, Алена Даўжанок і Яўген Пясецкі. Белавескую пушчу «акальцавалі» абходам. ЗвяздаПраверана 30 сьнежня 2011 г.
  2. ^ Лыскава — парафія Найсьвяцейшай Тройцы Беларусь. Рыма-каталіцкі касьцёл у Беларусі. Праверана 30 сьнежня 2011 г.
  3. ^ Łysków // Słownik geograficzny Królestwa Polskiego i innych krajów słowiańskich. Tom V: Kutowa Wola — Malczyce. — Warszawa, 1884. S. 863.
  4. ^ Лыскава / Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы Помнікі архітэктуры Беларусі. Alaksandr Alejnik, Vasil Matoh. Праверана 30 сьнежня 2011 г.
  5. ^ Witold Karpyza. Łysków // Ziemia Wołkowyska. — Lębork: 2005 Т. 2.
  6. ^ Маракоў, Леанід. Святыні Беларусі, што згадваюцца ў даведніку, і святары, якія ў іх служылі Рэпрэсаваныя каталіцкія духоўныя, кансэкраваныя і свецкія асобы Беларусі. 1917—1964 Праверана 30 сьнежня 2011 г.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Габрусь Тамара Віктараўна. Мураваныя харалы: сакральная архітэктура беларускага барока. — Мн.: Ураджай, 2001. — 287 с. — ISBN 985-04-0499-Х
  • В.В. Алисейчик. 1597. Монастырь миссионеров // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область / Редкол.: С. В. Марцелев (гл. ред.) и др.. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 424 с. — 25 000 ас. — ISBN 5-85700-017-3

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Histvalue sign export.svg Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  112Г000621

Commons-logo.svg Касьцёл Найсьвяцейшай Тройцы (Лыскава)сховішча мультымэдыйных матэрыялаў