Кенэт Спэнсэр Ялавіц
Выгляд
Кенэт Спэнсэр Ялавіц | |
29 верасьня 1994 — 8 ліпеня 1997 | |
29 чэрвеня 1998 — 21 чэрвеня 2001 | |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся: |
28 траўня 1941 (83 гады) |
Адукацыя: | |
Узнагароды: | |
Ке́нэт Спэ́нсэр Ялавіц (па-ангельску: Kenneth Spencer Yalowitz; нар. 28 траўня 1941, Чыкага, Іліной[1]) — дыплямат ЗША, амбасадар у Беларусі ў 1994—1997 роках[2].
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Кенэт Ялавіц скончыў Калюмбійскі ўнівэрсытэт са ступеньню магістра філязофіі, Унівэрсытэт Вісконсін-Мэдысан са ступеньню бакаляўра мастацтваў.
На дыпляматычнай службе з 1966 року. Працаваў у Гаазе, у місіі ЗША ў НАТО, пасланьнікам-дарадцам па эканамічных справах у Маскве (1991—1993). У 1994—1997 — амбасадар ЗША ў Беларусі, у 1998—2001 — амбасадар ЗША ў Грузіі[3][2]. Пасьля гэтага скончыў дыпляматычную кар'еру.
У 2009 абраны ў Амэрыканскую акадэмію дыпляматыі[4][3].
Валодае расейскай, францускай мовамі[1].
Сям’я
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Жанаты, мае сына[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в Office of the Press Secretary. (6 жніўня 1994) President Clinton names Kenneth Spencer Yalowitz as Ambassador to the Republic of Belarus (анг.). The White House. Праверана 24 чэрвеня 2023 г.
- ^ а б Kenneth Spencer Yalowitz (1941–) (анг.) Office of the Historian. United States Department of State. Праверана 24 чэрвеня 2023 г.
- ^ а б Hon. Kenneth S. Yalowitz (анг.). Wilson Center. Праверана 24 чэрвеня 2023 г.
- ^ Kenneth S. Yalowitz (анг.) Member List. The American Academy of Diplomacy. Праверана 24 чэрвеня 2023 г.
Катэгорыі:
- Нарадзіліся 28 траўня
- Нарадзіліся ў 1941 годзе
- Нарадзіліся ў Чыкага
- Выпускнікі Вісконсінскага ўнівэрсытэту ў Мэдысане
- Супрацоўнікі Зьнешнепалітычнай службы ЗША
- Выпускнікі Калюмбійскага ўнівэрсытэту
- Амбасадары ЗША ў Беларусі
- Амбасадары ЗША ў Грузіі
- Выкладчыкі Джорджтаўнскага ўнівэрсытэту
- Выкладчыкі ўнівэрсытэту Вашынгтона і Лі