Перайсьці да зьместу

Дэйвід Гейвуд Сўорц

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Дэйвід Гейвуд Сўорц
па-ангельску: David Heywood Swartz
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 3 сакавіка 1942(1942-03-03) (82 гады)
Адукацыя:
Узнагароды:
Мэдаль да стагодзьдзя БНР

Дэ́йвід Ге́йвуд Сўорц (па-ангельску: David Heywood Swartz; нар. 3 сакавіка 1942, Чыкага, Іліной, ЗША) — дыплямат ЗША, амбасадар у Беларусі[1] ў 1992—1994 роках.

Дэйвід Гейвуд скончыў Паўднёва-Заходні каледж (1964), Флёрыдзкі штатны ўнівэрсытэт (1966) і Канадзкі каледж абароны(d) (Кінгстан, Антарыё, 1983)[2].

Служыў генэральным консулам у Швайцарыі (1980—1982), генэральным консулам у Калгары (Альбэрта, Канада, 1983—1984), часовым давераным амбасады ЗША ў Варшаве (Польшча, 1984—1988), начальнікам аддзелу кадраў Цэнтру па зьмяншэньні ядзернай бясьпекі(d) (1988—1989), дэканам факультэту лінгвістыкі Інстытуту замежнай службы(d) (1989—1991), старэйшым інспэктарам Офісу генэральнага інспэктара Дзярждэпартамэнту ЗША (1991—1992)[2].

У 1992 року прызначаны першым амбасадарам ЗША ў Беларусі[3]. У 1994 падаў у адстаўку на знак пратэсту супраць талеранцыі кабінэту Біла Клінтана ў дачыненьні да беларускага рэжыму[4].

  1. ^ David Binder. U.S. Names envoys to five republics (анг.) // The New York Times, 7 лютага 1992 г. Архіўная копія ад 9 красавіка 2023 г. Праверана 11 чэрвеня 2023 г.|last1=Binder |first1=David |title=U.S. NAMES ENVOYS TO FIVE REPUBLICS |url=https://www.nytimes.com/1992/02/07/world/us-names-envoys-to-five-republics.html |accessdate=19 April 2020 |work=The New York Times |date=February 7, 1992}}
  2. ^ а б Nomination of David Heywood Swartz To Be United States Ambassador to Byelarus (анг.) (pdf) Праверана 11 чэрвеня 2023 г.
  3. ^ David Haywood Swartz (1942–) (анг.) Office of the Historian. United States Department of State. Праверана 11 чэрвеня 2023 г.
  4. ^ Robert D. Novak. Silence on repression in Belarus (анг.) // Washington Post, 9 траўня 1996 г. Праверана 11 чэрвеня 2023 г.