Перайсьці да зьместу

Шалёныя псы

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Шалёныя псы
па-ангельску: Reservoir Dogs
Жанр фільм-рабаваньне[d], флэшбэк-фільм[d], нуар[d], драматычны фільм, баявік[d], крымінальны фільм[d], нэануар[d], трылер[d], гангстэрскі фільм[d] і крымінальны трылер[d]
Рэжысэр
Сцэнарыст
Прадусар
У ролях
Апэратар
Мантаж Салі Мэнке[d]
Вытворчасьць Artisan Entertainment[d]
Распаўсюд Miramax[d]
Дата выхаду 10 верасьня 1992[7], 23 кастрычніка 1992 і 1992
Працягласьць 95 хвіліна
Краіна
Мова ангельская мова
Бюджэт 1 200 000 $[8]
Прыбытак 2 913 644 $[8] і 2 832 029 $[8]
Старонка на IMDb
Афіцыйны сайт

«Шалёныя псы» (па-ангельску: Reservoir Dogs) — амэрыканскі крымінальны фільм 1992 году, створаны рэжысэрам Квэнтынам Тарантына. Гэта дэбютны фільм славутага рэжысэра. Галоўныя ролі выканалі Гарві Кейтэл, Тым Рот, Крыс Пэн, Стыў Бушэмі, Лоўрэнс Тырні, Майкл Мэдсэн, уласна сам Тарантына і Эдўард Банкер. Акторы выканалі ролі злодзеяў рабаўнікоў дыямэнтаў, чый заплянаваны разбой ювэлірнае крамы ідзе вельмі дрэнна. Фільм адлюстроўвае падзеі да і пасьля крадзяжу. Кэрк Балц, Рэндзі Брукс і Стывэн Райт таксама выконваюць ролі другога пляну. Фільм мае характэрныя рысы фільмаў Тарантына, як то гвалтоўныя злачынствы, спасылкі на поп-культуру, ненарматыўная лексыка і нелінейныя гісторыі. «Шалёныя псы» лічыцца клясыкай незалежнага кіно і культавым фільмам[9]. Часопіс Empire назваў кінастужку найлепшым незалежным фільмам усіх часоў. Не зважаючы на тое, што фільм утрымлівае сцэны гвалту і ўжываньне нецэнзурнай лаянкі, «Шалёныя псы» быў добра прыняты аўдыторыяй і кінакрытыкамі.

Восем мужчынаў сьнедаюць у танным рэстарацыі ў Лос-Анджэлесе, перш чым зрабіць разбойны напад на ювэлірную краму. Група ёсьць ачоленай Джо Кэбатам (Лоўрэнс Тырні) і ягоным сынам Эдзі «Добрым Хлопцам» Кэбатам (Крыс Пэн). Іхныя імёны вядомыя ўсім, а ўсе астатнія злачынцы выкарыстоўваюць мянушкі, як то містэр Карычневы (Квэнтын Тарантына), містэр Белы (Гарві Кейтэл), містэр Бляндын (Майкл Мэдсэн), містэр Сіні (Эдўард Банкер), містэр Аранжавы (Тым Рот) і містэр Ружовы (Стыў Бушэмі). Пасьля абмеркаваньня песьні Мадонны «Like a Virgin» і спрэчкі наконт звычкі містэра Ружовага не даваць чаявых, група пакідае рэстарацыю, каб выканаць разбой.

Пасьля рабавання містэр Белы ўцякае разам зь містэрам Аранжавым, якому ўзброеная жанчына стрэліла ў жывот падчас захопу машыны. На адным са складоў Джо містэр Белы і Аранжавы спаткаліся зь містэрам Ружовым, які лічыць, што праца была наладжаная, але і ўжо чакала паліцыя. Містэр Белы паведамляе яму, што містэр Карычневы ёсьць мёртвым, а містэр Сіні і Бляндын прапалі бязь вестак. Таксама стала вядома, што містэр Бляндын забіў некалькіх нявінных грамадзянскіх асобаў падчас рабаваньня. Містэр Белы разьюшаны, што Джо, ягоны стары сябар, увёў у справу такога псыхапату, як містэр Бляндын. Містэр Ружовы схаваў дыямэнты побач. Ён спрачаецца зь містэрам Белым наконт таго, ці варта ім зьвяртацца па мэдычную дапамогу містэру Аранжаваму, і ў выніку пара б’ецца і настаўляе зброю адзін на аднаго. Яны спыняюцца, калі на склад заходзіць містэр Бляндын з выкрадзеным паліцыянтам Марвінам Нэшам (Кэрк Балц).

Містэр Белы і містэр Ружовы зьбіваюць паліцыянта, спрабуючы даведацца, хто з рабаўнікоў ёсьць здраднікам. У хуткім часе на складзе зьяўляецца Эдзі, які загадвае ім дастаць схаваныя дыямэнты і схаваць самаходы, якія стаяць ля будынку. Містэр Бляндын застаецца разам з паліцыянтам і параненым містэрам Аранжавым. Усе чакаюць прыязда Джо.

«Шалёныя псы» лічацца важным і ўплывовым унёскам незалежнага кіно[10][11]. Фільмавы агрэгатар Rotten Tomatoes дае фільму рэйтынг 92% на аснове 71 агляду, а сярэдняўзжаваны рэйтынг складае 8,87/10. На Metacritic фільм мае 79 балаў з 100 магчымых, на аснове 24 крытычных аглядах, што азначае ў цэлым станоўчыя водгукі[12].

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]