Перайсьці да зьместу

Аварыя на АЭС Фукусіма I

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Катастрофа на Фукусіме»)
Аварыя на АЭС Фукусіма I
Краіна Японія
Месца Акума (прэфэктура Фукусіма)
Тып катастрофы радыяцыйная аварыя
Прычына затапленьне дапаможных генэратараў
Дата 11 сакавіка 2011 (13 гадоў таму)
Час 14:46 JST (UTC+9:00)
Наступствы
Загінулі 5 чалавек (па стане на 15.03.2011)[1]
Параненыя 22 чалавекі[1] (па стане на 15.03.2011)
Зьніклі 2 чалавекі[1] (па стане на 15.03.2011)
Каардынаты 37°25′17″ пн. ш. 141°01′57″ у. д. / 37.42139° пн. ш. 141.0325° у. д. / 37.42139; 141.0325Каардынаты: 37°25′17″ пн. ш. 141°01′57″ у. д. / 37.42139° пн. ш. 141.0325° у. д. / 37.42139; 141.0325
Аварыя на АЭС Фукусіма I на мапе Японіі
Аварыя на АЭС Фукусіма I
Аварыя на АЭС Фукусіма I
Аварыя на АЭС Фукусіма I

Аварыя на АЭС Фукусіма I — сэрыя збояў абсталяваньня і выкідаў радыяцыі на АЭС Фукусіма I, якія пасьледвалі за землятрусам і цунамі ў Японіі 11 сакавіка 2011 году. Электрастанцыя ўлучала 6 кіпячых ядзерных рэактараў, падкантрольных Такійскай энэргетычнай кампаніі (TEPCO). Рэактары № 4, 5 і 6 былі адлучаныя да самога землятрусу на заплянаваны надгляд[2]. Астатнія рэактары былі выключаныя адразу пасьля землятрусу, але наступнае за ім цунамі затапіла станцыю і выклікала збой у працы дапаможных генэратараў, якія мусілі пампаваць ахалоджвальную вадкасьць у энэргаблёкі і кантраляваць іх. Наступствы цунамі і землятрусу пазбавілі АЭС магчымасьці станоўчага зьнешняга ўмяшальніцтва. 20 сакавіка сакратар кабінэта міністраў Юкіё Эдана заявіў, што пасьля ліквідацыі наступстваў аварыі аднавіць працаздольнасьць станцыі будзе немагчыма і яе зачыняць[3].

У наступныя дні адбылося частковае плаўленьне актыўнай зоны ў рэактарах № 1, 2 і 3; выбухі вадароду разбурылі верхнюю плякіроўку будынкаў рэактараў № 1, 3 і 4; выбух пашкодзіў шчытнасьць рэактара 2 і спрычыніў некалькі ўзгараньняў у 4-м рэактары. Праз боязь уцечкі радыяцыі, тэрыторыя радыюсам 20 км ад станцыі была эвакуяваная.

Рабочы пэрсанал TEPCO зь іншых кампаніяў, не засяроджаны на рабоце істотнага характару быў часова эвакуяваны пасьля таго, як быў пачуты выбух у камэры зьніжанага ціску 2-га рэактара[4]. Службоўцы вярнуліся пасьля пацьвярджэньня адсутнасьці мажлівай разгермэтызацыі на рэактары, але 16 сакавіка зноў эвакуяваліся пасьля значнага скачка радыяцыі[5][6][7]. 18 сакавіка японскія ўлады вызначылі 5-ы ўзровень небясьпекі на рэактарах № 1, 2 і 3 па 7-бальнай Міжнароднай шкале ядзерных падзеяў (INES)[8].

Важкасьць дадзенай катастрофы стала такой, што кіраўнікі шматлікіх краінаў выказалі заклапочанасьць(en). Уцечка радыяцыі па-за межы атамнай станцыі не была занадта высокай, каб канстатаваць якую-небудзь значную небясьпеку для насельніцтва, але японскі ўрад і TEPCO пацярпелі крытыку за нізкі ўзровень інфармаваньня па справе аварыі[9][10].

19 сакавіка 2011 году продаж вырашчанай ежы ў зоне Фукусіма быў забаронены праз выяўленыя ў Токіё сьляды забруджваньня пітной вады радыяактыўным ёдам[11][12].

Графік пяці першых дзён на Фукусіма I
  • 11 сакавіка: 14:46 JST (05:46 UTC): землятрус ля ўсходняга ўзьбярэжжа выспы Хансю. Японскі ўрад абвясьціў надзвычайную сытуацыю з прычыны адказу ахалоджвальнай сыстэмы рэактара на Фукусіма I і распачаў эвакуацыю тысячаў людзей, якія жылі ў межах 2 км ад станцыі[13][14].
Выгляд на станцыю зьверху. Лічбамі пазначаны энэргаблёкі. Калі ў 1975 годзе быў зроблены гэты фатаздымак, блёк №6 знаходзіўся ў стадыі будаўніцтва.
  • 12 сакавіка: тым часам як сьведчаньні частковага плаўленьня паліўных стрыжняў у блёку № 1 узрасталі, вадародны выбух разбурыў верхні ўчастак будынку на блёку № 1, у выніку якога было паранена чатыры служачых, але гермаабалонка рэактара засталася некранутай[15][16]. Вадарод і пар былі выпушчаныя з рэактару, каб панізіць ціск у яго гермаабалонцы[17][18]. Апэратары станцыі пачалі выкарыстоўваць марскую ваду для хуткаснага ахалоджваньня, што неўзабаве назаўжды пашкодзіла рэактар[19]. Зона эвакуацыі пашырылася на 20 км, ахопліваючы 170—200 тысячаў чалавек; японскі ўрад таксама параіў жыхарам, якія жывуць яшчэ за 10 км ад зоны эвакуацыі заставацца дома[20][21]. Самавызваленьне з пашкоджанага ядра рэактару прадуктаў дзяленьня, асабліва радыяактыўнага ёду-131, прывяло да распаўсюджаньня японскімі ўладам ёду прафіляктычнага (ёдыду калія) сярод жыхароў, якія жывуць вакол Фукусіма I і Фукусіма II[22], аднак толькі адзін рабочы быў канстатаваны хворым. Урад Злучаных Штатаў прапанаваў Японіі тэхнічную дапамогу па дэмантажы паліўных стрыжняў, у якіх ахалоджвальныя сыстэмы мелі праблемы да таго, як ядзернае паліва пачало перагравацца, аднак прапанова была адхіленая японскім урадам[23].
  • 13 сакавіка: частковае плаўленьне стрыжняў было мажлівым на блёку № 3. А 13:00 па японскім часе ў рэактарах 1 і 3 адкачвалася і зноў запампоўвалася вада разам з борнай кісладзю, каб зьменшыць тэмпэратуру і прадухіліць наступныя ядзерныя рэакцыі[24]. Узровень вады ў блёку № 2 быў нізкім, хоць ціск унутры гермаабалонкі рэактару быў высокім[24]. Японскае атамнае энэргетычнае агенцтва абвясьціла, што клясыфікуе сытуацыю на на блёку № 2 чацьвёртым узроўнем па сямібальнай Міжнароднай шкале ядзерных падзеяў (INES)[25][26].
  • 14 сакавіка: адбыўся выбух у будынку блёку № 3[27], ад якога пацярпела адзінаццаць чалавек. Выкіду радыяактыўных рэчываў па-за межы ўжо забруджанай тэрыторыі не было, аднак ударная хваля адмоўна паўплывала на водазабесьпячэньне блёку № 2[28]. Прэзыдэнт францускай асацыяцыі атамнай бясьпекі (Autorité de sûreté nucléaire) заявіў, што дадзены інцыдэнт мусіць быць адзначаны пятым узроўнем (аварыя з рыскам для навакольнага асяродзьдзя) альбо нават шостым (сур’ёзная аварыя) па шкале INES[29].
  • 15 сакавіка: Прыкладна ў 6:20 мясцовым часе адбыўся выбух на другім блёку АЭС[30]. На момант выбуху ўзровень радыяцыі на прамысловай пляцоўцы ўзрос да 8217 мкЗв/гадзіну, але пазьней скараціўся на трэць[31]. Пашкоджаньні часовых ахалоджвальных сыстэмаў на блёку № 2 ў выніку выбуху на трэцім плюс праблемы зь яго вэнтыляцыйнай сыстэмай зазначылі, што закачка вады ўжо не зьяўляецца магчымай, што зрабіла сытуацыю на блёку № 2 найбольш адмоўнай з усіх трох рэактараў[32]. Адначасова на блёке 4 адбыўся пажар у сховішчы адробленага ядзернага паліва, радыяактыўныя рэчывы, паводле інфармацыі МАГАТЭ, сталі паступаць у атмасфэру[30]. Пажар быў патушаны цягам дзьвюх гадзінаў[33]. Са станцыі эвакуяваны ўвесь пэрсанал. Весьці барацьбу з катастрофай засталіся 50 інжынэраў[34].
  • 16 сакавіка: прыблізна а 14:30 па мясцовым часе TEPCO абвясьціла пра свае здагадкі, што рэзэрвуар у блёку № 4, дзе знаходзяцца паліўныя стрыжні магчыма пачаў кіпець, у выніку чаго павялічваецца мажлівасьць непрадугледжанай крытычнасьці ўразьлівых стрыжняў[35]. Па палудні NHK TV паведаміла пра белы дым, які паднімаецца ад станцыі Фукусіма I і, як меркавалася, ішоў ад блёку № 3. Неўзабаве ўсе акрамя невялікай групы[36] рабочых, якія засталіся на станцыі былі першамешчаныя ў рэзэрв празь небясьпечна ўзьнімаючыйся ўзровень радыяцыі ўсутыч да 1000 мЗв/гадзіну[7][37]. TEPCO часова перапынілі свае дзеяньні на станцыі праз скачкі радыяцыі і вывела адтуль усіх сваіх рабочых[38]. На адмысловым прэс-рэлізе TEPCO паведамілі, што рабочыя блыі адкліканыя а 06:00 JST празь ненатуральны шум, які раздаваўся з адной з камэраў супрэсіі ціску[39]. Позна ўвечары служба Reuters паведаміла, што ў блёкі №5 і №6 была залітая вада[40].
  • 17 сакавіка: у 09:48 па мясцовым часе пачалася апэрацыя па сбросу марской вады з ваенных вэрталётаў CH-47 на басэйны вытрымкі адробленага паліва блёкаў № 3 і № 4[41]. Двума вэрталётамі было зьдзейсьнена па 4 рэйсы[42]. Пасьля палудня было паведамлена, што басэйн вытрымкі блёку № 4 цалкам напоўнены вадой і ніводны з паліўных стрыжняў ня быў счэрпаны[43]. На працягу цэлага дня ажыцьцяўлялася апэрацыя па падлучэньні сілавой лініі электраперадачы для аднаўленьня электрасілкаваньня ўсіх шасьці блёкаў Фукусіма I[44]. З 19:05 да 19:45 шэсьць паліцэйскіх грузавікоў, экіпіраваных вадзянымі пушкамі беспасьпяхова спрабавалі заліваць ваду ў басэйн вытрымкі адробленага паліва блёку № 3, бо ім не ўдалося дастаць да басэйна. Затым, з 19:45 да 20:09, пяць пажарных машынаў з насосамі высокага ціску, вылілі 30 тон вады ў раён блёку № 3[45]. Японскія ўлады таксама паведамілі, што інжынэры пракладваюць зьнешнюю сілавую лінію электраперадачы да блёку № 2. Апэрацыя была працягнутая а 20:30[25].
Машына з воданапорным кранам Такійскага пажарнага ўпраўленьня, падобная на тыя, якімі карысталіся для астуджэньня верхніх паверхаў станцыі Фукусіма I
  • 18 сакавіка: прыблізна а 03:00 па мясцовым часе, у адпаведнасьці з запросам мэра Токіё Хінтары Ісіхары, такійскае пажарнае ўпраўленьне выдаткавала трыццаць пажарных аўтамабіляў з 139 пажарнікамі, адмыслова навучанай выратавальнай камандай і пажарнай машынай з 22-мэтровай воданапорным кранам; усе вышэйзгаданыя падразьдзяленьні мусілі далучыцца да Сілаў самаабароны Японіі, якія ўжо разгарнуліся на месцы аварыі[46]. Сілы самаабароны Японіі накіравалі прывезенае абсталяваньня на ахалоджваньне блёку № 4 і, таксама, блёку № 3, які аказаўся ў значна горшым стане, чым уяўлялася раней. Паводле прагнозаў напрамак ветру мусіў зьмяніцца на паўночны ўсход, што было па напраўленьні да мора[47]. За 30 км на паўночны захад ад станцыі Фукусіма I быў зафіксаваны высокі ўзровень радыяцыі ў 150 мікразывэртаў у гадзіну.[48]. Японскія ўлады павысілі адзнаку небясьпекі па шкале INES для блёкаў № 1, № 2 і № 3 да 5 узроўню[25]. Страта ахалоджвальнай вадкасьці ў басэйне вытрымкі адробленага топліва ў блёку № 4 была клясыфікаваная трэцім узроўне па той жа шкале[25]. 19 сакавіка прадпрымаліся спробы аднавіць энэргасілкаваньне станцыі на блёках № 1 і № 2 і 20 сакавіка на астатніх блёках[49].
  • 19 сакавіка: другая група такійскіх пажарнікаў зьмяніла папярэднюю каманду. Яны выкарыстоўвалі аўтамабіль, здольны запампоўваць 3000 літраў вады ў хвіліну на вышыню 22 мэтры для астуджэньня басэйна вытрымкі адробленага ядзернага паліва ўнутры рэактара блёка № 3[50]. Вада залівалася ў рэактар цягам сямі гадзінаў. TEPCO пазьней паведаміла, што вада паслужыла эфэктыўным сродкам для паніжэньня тэмпэратуры вакол высіленых паліўных стрыжняў да 100 °C
Паветраная дастаўка бору да Фукусіма
  • 20 сакавіка: сытуацыя ў басэйнах вытрымкі блёкаў № 5 і № 6 цалкам нармалізавалася, пастаянны адвод цеплыні за кошт электразабесьпячэньня ад дзьвюх рэзэрвовых дызэльных электрастанцыяў дазволіў зьнізіць тэмпэратуру вады ў басэйнах з 68.8 °C да 43.1 °C і ў блёку № 6 з 67.5 °C да 52 °C а 03:00 па мясцовым часе[51]. У трэцім рэактары ўзьняўся ціск. Прадстаўнік Японіі ў 1:06 па мясцовым часе паведаміў, што запатрабуецца выпусьціць частку радыяактыўных матэрыялаў па-за ахоўны корпус у атмасфэру. Гэта можа запаволіць работу па аднаўленьні падачы сілкаваньня да сыстэмаў астуджэньня рэактараў[52], аднак, у 3:46 Японская тэлевізыйная кампанія паведаміла, што TEPCO адмяніла гэтую апэрацыю, палічыўшы яе нянужнай. Ціск працягвае ўзьнімацца ў гермэтычнай абалонцы рэактару, але TEPCO запэўнівае, што яны будуць назіраць за сытуацыяй асьцярожна[53]. Пазьней Associated Press са спасылка на TEPCO паведаміла, што ціск у блёку № 3 стабілізаваўся[54]. Нягледзячы на станоўныя водгукі на працу па ўрэгуляваньні сытуацыі, улады Японіі абвясьцілі, што АЭС Фукусіма I ня можа быць адноўлена і зноў уведзена ў экплюатацыю[54].
  • 21 сакавіка: работы па аднаўленьні сыстэмы ахалоджваньня рэактараў былі прыпыненыя зьяўленьнем слупа шэрага дыму на паўднёва-ўсходняй частцы энэргаблёку № 3, які ўзьнімаўся ў 15:55 і паступова зьнік у 17:55. У мэтах перасьцярогі ўвесь пэрсанал быў эвакуяваны[3], але якіх-небудзь зьменаў у радыяцыйным фоне вакол станцыі заўважана не было[55]. У гэты час не праводзілася ніякіх работаў праз падазрэньне пажару. Таксама быў заўважаны белы дым (хутчэй за ўсё пар), які ішоў ад блёку № 2 у 18:22 па японскім часе, што суправадзілася часовым павышэньнем узроўню радыяцыі.
  • 22 сакавіка: на досьвітку адзін з прадстаўнікоў TEPCO паведаміў, што ў пробах марской вады, узятых за 100 м ад берагавой лініі ў раёне першага-чацьвёртага энэргаблёку (на поўдзень ад АЭС) выяўлена павышанае ўтрыманьне радыяактыўнага ёду і цэзія[56]. Гэтак, узровень ёду-131 перавысіў нормы ў 126,7 разы, узровень цэзія-134 — у 24,8 разы, аднак узровень кобальта-58, наадварот, зьяўляецца ніжэйшым за норму[57]. Японскае агенцтва Kyodo News паведамляе, што паводле зьвестак МАГАТЭ у пасёлку Наміе прэфэктуры Фукусіма зафіксаваны ўзровень радыяцыі ў 161 мкЗв/г, што ў 1600 разь перавышае норму[56]. Да ўсіх шасьці блёкаў АЭС былі падведзеныя кабэлі для падачы электраэнэргіі, аднак да запуску сыстэмаў ахалоджваньня можа прайсьці некалькі дзён[58].
Баржа перавозіць ахалоджвальную ваду для Фукусіма I, каб замяніць заліўкі марской вады
  • 23 сакавіка: зранку чорна-шэры дым ізноў пачаў узьнімацца над рэактарам № 3, што выклікала чарговую эвакуацыю рабочых. Спадарожнікавыя здымкі станцыі паказалі нешта накшталт невялікага ачага пажару, адкуль ўзьнімаецца дым. TEPCO паведамілі, што яны ня ведаюць пра прычыну іх узьнікненьня. Дым расьсеяўся цягам гадзіны[59][60].
  • 24 сакавіка: заліўка вады ў энэргаблёкі № 1, 2, 3 працягнулася[61] і ўзровень радыяцыі вакол станцыі ўпаў да 200 μЗв/г[62]. Удалося аднавіць электрычнасьць у дыспэтчарскай энэргаблёку № 1[63]. Трое рабочых моцна апраменіліся ў выніку трапленьня радыяактыўнай вады празь іхнія ахоўныя касьцюмы, што выклікала неадкладную шпіталізацыю[64][65]. Іншыя рабочыя былі падвержаныя радыяактыўнаму апраменьваньню дозай пракладна ў 2—6 Зв у вобласьці ніжэй за шчыкалаткі[66][67]. Яны не былі апранутыя ў ахоўны абутак, бо «тэхніка бясьпекі нанімаючай іх кампаніі не прадугледжвала сцэнар, у якім рабочыя будуць выконваць работу, стоячы ў вадзе каля атамнай станцыі»[66]. Узровень радыяцыі ў вадзе стаў каля 3,9 МБк/см³. Забруджваньне вады магло спрычыніць выдзяленьне радыёнуклідаў з пашкоджаных паліўных стрыжняў, што пазьней укажа на пралом ядра рэактару[68]. Вонкавая тэмпэратура паверхні блёкаў №1, 2, 3 і 4 меншала ўсутыч да 20 градусаў па Цэльсію[69].

Атамная электрастанцыя Фукусіма I

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Спрошчаны папярочны рысунак кіпячага вадзянога рэактара (BWR Boiling water reactor) тыпу гермэтычнай абалонкі Mark I, якія выкарыстоўваюцца ў энэргаблёках №1 і №5.

АЭС Фукусіма I знаходзіцца ў горадзе Акума павету Футаба прэфэктуры Фукусіма за 210 км на поўнач ад Токіё[70]. Яна складаецца зь шасьці кіпячых ядзерных рэактараў, распрацаваных амэрыканскай карпарацыяй General Electric, якія даюць каля 4,7 ГВт агульнай магутнасьці, што робіць Фукусіма I адной з 25 найбуйнейшых атамных электрастанцыяў сьвету. Фукусіма I была першая станцыяй, якая ўзводзілася і ўтрымліваецца толькі Такійскай энэргетычнай кампаніяй (TEPCO) .

Энэргаблёк № 1 зьяўляецца рэактарам магутнасьцю 439 МВэ (тып BWR3), пабудаваны ў ліпені 1967, вытворчасьць электраэнэргіі на якім пачалася 26 сакавіка 1971 году[71]. Энэргаблёкі № 2 і № 3 маюць аднолькавую магутнасьць у 784 МВ (тып BWR-4), першы зь якіх пачаў дзейнічаць у ліпені 1974, а другі — у сакавіку 1976. Усе энэргаблёкі былі пераправераныя пасьля землятрусу ў Міягі 1978 году, калі паскарэньне грунту складала 0.125 g (1.22 м/с²) для 30 сэкундаў, але ніякага пашкоджаньня асабліва важных частак рэактару ня выявілася[72].

На час аварыі рэактар № 1 зьмяшчаў 400 цеплавыдзяляльных зборак; рэактары №2, №3 і №5 — 548, №6 — 764. Рэактар №4 ня ўтрымліваў цеплавыдзяляльных элемэнтаў, аднак меў 1331 адробленых зборак у ахалоджвальным басэйне. Рэактар № 1 меў 292, № 2 — 587, № 3 — 514, № 5 — 946 і № 6 — 876 адробленых цеплавыдзяляльных зборак у сваіх ахалоджвальных басэйнах адпаведна[73].

Непасрэднае ўзьдзеяньне землятрусу і цунамі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Землятрус у Японіі 2011 году амплітудай 9.0 MW па шкале Рыхтэра адбыўся 11 сакавіка 2011 году ў 14:46 па японскім часе (JST) на паўночна-ўсходнім узьбярэжжы Японіі. У гэты дзень, рэактарныя энэргаблёкі № 1, № 2 і № 3 дзейнічалі ў звычайным рэжыме тым часам як работа блёкаў № 4, № 5 і № 6 была прыпыненая на часовы агляд[74]. Адразу пасьля пачатку землятрусу, блёкі № 1, № 2 і № 3 адлучыліся аўтаматычна[75].

Амэрыканскі транспарт з вадзянымі насосамі на Фукусіма, 17 сакавіка 2011

Пасьля адлучэньня рэактараў электравытворчасьць прыпынілася. Звычайна атамная станцыі можа выкарыстоўваць зьнешнія крыніцы электрасілкаваньня для забесьпячэньня кантралюючых і ахалоджвальных сыстэмаў[76]. Аднак землятрус нанёс вельмі значныя пашкоджаньні энэргетычнай сыстэме станцыі. Дапаможныя дызэльныя генэратары працавалі, пакуль зьнянацку ня выключыліся ў 15:41, пазбаўляючы рэактар апошняй крыніцы сілкаваньня зьменным токам. Станцыя была аточана хвалеадкіднай сьцяной і была спраектаваная вытрымліваць цунамі вышынёй 5,7 мэтраў, але выкліканае землятрусам цунамі сягала ў вышыню на 10 мэтраў, што неўзабаве пераадолела зладжаны бар’ер і затапіла нізка разьмешчанае памяшканьне электрычных генэратараў[77][78][79]. Неўзабаве было абвешчана надзвычайнае палажэньне першага ўзроўню[75].

Пасьля збою дызэльных генэратараў рэзэрвовай крыніцай сілкаваньня сыстэмы ўпраўленьня станцыі служылі батарэі, дзеняьне якіх цягнулася восем гадзінаў[14]. Батарэі зь іншых атамных станцыяў былі прысланыя на месца і перасоўныя генэратары прыбылі цягам 13 гадзінаў[80], але праца над падлучэньнем генэратараў для сілкаваньня вадзяных насосаў працягвалася да 15:04 12 сакавіка[13]. Пры звычайных умовах генэратары мусілі падлучацца праз камутацыйнае абсталяваньне ў падмурку станцыі, але гэтыя памяшканьні былі затопленыя[78]. Пасьля наступаваных спробаў заліць станцыю вадой стратэгія зьмянілася ў бок пабудаваньня новай лініі электраперадачы, якая мусіла аднавіць працу вадзяных насосаў, вынікам чаго стала ўстаноўка кабэля, пра якую паведамілі прыкладна а 08:30 UTC[81].

Стан энэргаблёкаў

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Стан рэактараў на 22:00 JST, 21 Сакавіка[82] 1 2 3 4 5 6
Магутнасьць рэактара (МВт) 460/1380 784/2381 784/2381 784/2381 784/2381 1100/3293
Тып BWR-3 BWR-4 BWR-4 BWR-4 BWR-4 BWR-5
Стан на момант землятрусу На магутнасьці → аўтаматычна выключаны выключаны выключаны выключаны
Цэльнасьць актыўнай зоны і цвэлаў Пашкоджана Пашкоджана Пашкоджана Паліва выгружана Норма Норма
Цэльнасьць корпуса рэактару Невядома Невядома Невядома
Цэльнасьць гермаабалонкі Не пашкоджана Падазраваюцца пашкоджаньні Магчыма «Не пашкоджана» Не пашкоджана Не пашкоджана Не пашкоджана
Сыстэма ахалоджваньня 1 (ECCS/RHR) Не працуе Не працуе Не працуе Не працуе Не патрабуецца Не патрабуецца
Сыстэма ахалоджваньня 2 (RCIC/MUWC) Не працуе Не працуе Не працуе Не патрабуецца Не патрабуецца Не патрабуецца
Цэльнасьць будынку Значныя пашкоджаньні Нязначныя пашкоджаньні Значныя пашкоджаньні Значныя пашкоджаньні У даху прасьвідраваныя адтуліны для вэнтыляцыі на выпадак утварэньня вадароду
Узровень вады ў рэактары Паліва часткова ці поўнасьцю адкрыта Паліва часткова ці поўнасьцю адкрыта Паліва часткова ці поўнасьцю адкрыта Бясьпечны Бясьпечны Бясьпечны
Ціск у рэактары Стабільны Невядома Стабільны Стабільны Стабільны Стабільны
Ціск у гермаабалонцы Стабільны Стабільны Зьмяншаецца пасьля павялічэньня 20 сакавіка Стабільны Стабільны Стабільны
Праліваньне марской вадой рэактару Працягваецца Працягваецца Працягваецца Не патрабуецца Не патрабуецца Не патрабуецца
Праліваньне марской вадой гермаабалонкі Працягваецца Удакладняецца неабходнасьць Працягваецца Не патрабуецца Не патрабуецца Не патрабуецца
Вэнтыляцыя гермаабалонкі Часова прыпынена Часова прыпынена Часова прыпынена Не патрабуецца Не патрабуецца Не патрабуецца
Цэльнасьць адробленага паліва ў басэйнах вытрымкі Чакаецца прыняцьце рашэньня пра запампаваньне вады Ідзе запампаваньне вады ў басэйн Нізкі ўзровень вады ў басэйне. Працягваецца запампаваньне, пацьверджаны эвэкт ад мерапрыемстваў. Нізкі ўзровень вады ў басэйне. Распачата запампаваньне. З басэйну выдзяляецца вадарод. Ахалоджваньне басэйна адноўленае Ахалоджваньне басэйна адноўленае
Уплыў на навакольнае асяродзьдзе Узровень радыяцыі на прампляцоўцы АЭС: Усходнія вароты 269,5 мкЗв/ч, у 05:40 JST 20 сакавіка; Паўночны адміністрацыйны будынак 2019 мкЗв/ч в 15:00 JST 21 сакавіка
Радыянукліды выяўленыя ў малаке на тэрыторыі прэфэктуры
Зона эвакуацыі За 20 км ад АЭС. Людзі, якія жывуць на адлегласьці ад 20 км да 30 км ад Фукусіма-1 павінны заставацца ў памяшканьні.
Шкала Інэс (оценка NISA(en)) Узровень 5 Узровень 5 Узровень 5 Узровень 3
Заўвагі

Непасрэдная небясьпека пашкоджаньня паліўных стрыжняў у басэйнах вытрымкі адробленага паліва першых чатырох энэргаблёкаў. Пацьверджаны эвэкт ад мерапрыемстваў па запампаваньні вады ў басэйны вытрымкі блёкаў № 3 і № 4, істотнае падзеньне ўзроўню радыяцыі. Працягваецца апэрацыя па заліваньні вады ў басэйн блёку № 2.

Электразабесьпячэньне блёку № 5 ад дызэля заменена на зьнешняе.

Значнасьць паводле шкалы JAIF Колер
Нізкая
Высокая
Цяжкая сытуацыя
Мапа падзеяў на Фукусіма I і Фукусіма II, што паказвае эвакуацыйныя зоны і ўзроўні радыяцыі.

Пасьля абвяшчэньня ўрадам Японіі надзвычайнай сытуацыі (11 сакавіка, 19:03) у межах 2 км ад станцыі былі эвакуяваныя каля 1864 чалавек. Неўзабаве, у 21:23 па мясцовым часе, паводле загаду прэм’ер-міністра зона эвакуацыі пашырылася да 3 км і 5800 чалавек, таксама, жыхарам 10-кілямэтровай зоны было параена заставацца ў хатнім памяшканьні[13][14]. У 5:44 зона эвакуацыі пашырылася ў рыдыюсе да 10 км, а ў 18:25 — да 20 км, незадоўга да пачатку выкарыстаньня марской вады для хуткаснага астуджэньня рэактараў[13][83].

12 сакавіка ў 17:35 газэта The Guardian паведама, што Японская тэлерадыёкампанія параіла жыхарам прэфэктуры Фукусіма «заставацца ўнутры, зачыніць дзьверы і вокны і выключыць вэнтыляцыю паветра. Ім таксама параілі прыкрыць раты ахоўнымі маскамі, ручнікамі альбо насоўкамі», таксама было непажаданым піць водаправодную ваду[84]. Паводле NOTAM, быў абмежаваны паветраны трафік у радыюсе 20-кілямэтровай зоны вакол станцыі[85]. У 22:49 па мясцовым часе BBC паведаміла, што: «каманда з Нацыянальнага інстытуту радыялёгіі была адпраўлена на Фукусіма ў якасьці меры перасьцярогі. Як паведамляюць, група складаецца з доктараў, мэдсёстраў і іншых асобаў, дасьведчаных у рабоце з радыяцыяй, якая была перапраўленая вэрталётам на базу за 5 км ад атамнай станцыі»[86].

Эвакуацыйныя мерапрыемствы праводзіліся таксама і на 3-кілямэтровай тэрыторыі, сумежнай з АЭС Фукусіма II. Жыхарам, якія жывуць за 10 км ад зоны эвакуацыі таксама параілі заставацца дома. 12 сакавіка 17:39 зона эвакуацыі пашырылася да 10 км[13]. Нягледзячы на гэта, аўтары журналісцкага расьледваньня былі прыпыненыя паліцыяй за 60 км ад атамнай станцыі[87]. Цягам 12 сакавіка было эвакуявана каля 50 000 чалавек[88]. Па стане на 13 сакавіка колькасьць людзей павысілася да 170 000–200 000 асобаў, пасьля таго, як улады абвясьцілі пра мажлівасьць плаўленьня паліўных стрыжняў[20][21].

Міжнародная рэакцыя

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Міжнародная рэакцыя на атамную катастрофу выявілася ў межах агульнага гуманітарнага водгуку пацярпелым ад землятрусу і цунамі ў Японіі(en). Яна таксама ўключала выказваньне заклапочанасьці наконт падзеяў вакол рэактару і рыску эскаляцыі праблемаў з энэргаблёкамі. Японская катастрофа таксама падштурхнула да перагляду існых і заплянаваных нацыянальнага праграмаў па атамнай энэргетыцы, зь некаторым крытыкамі, якія паставілі пад пытаньне будучыню «атамнага адраджэньня»[89][90][91][92]. 15 сакавіка 2011 г. урад Нямеччыны прыпыніў працу 7 найстарэйшых рэактараў краіны, запушчаных у 1970-х гадох, на 3 месяцы: Бібліская(de) (А і Б), Брунсбютэльская(de), Ізарская(de) (1-ы), Нэкарвэрстгаймская(de), Унтэрвэзэрская(de) і Філіпсбурская(de) (1-ы) АЭС[93]. На 31 траўня ў выніку праверак прыпынілі працу 13 зь 17 АЭС Нямеччыны[94].

На 3 траўня 2012 г., больш як праз год пасьля здарэньня, 51 з 54 атамных рэактараў у Японіі заставаўся выключаным[95].

  1. ^ а б в Keith Bradsher, Hiroko Tabuchil (2011-03-15) Last Defense at Troubled Reactors: 50 Japanese Workers Праверана 2011-03-16 г.
  2. ^ Richard Black BBC News - Reactor breach worsens prospects. BBC News. Праверана 18 сакавіка 2011 г.
  3. ^ а б С АЭС "Фукусима-1" эвакуируют персонал (рас.). Lenta.ru (20 сакавіка 2011). Праверана 22 сакавіка 2011 г.
  4. ^ Press Release (Mar 16, 2011) Impact to TEPCO's Facilities due to Tohoku-Taiheiyou-Oki Earthquake (as of 2:00 pm). Tokyo Electric Power Company. Праверана 17 сакавіка 2011 г.
  5. ^ Fukushima Plant Staff Return To Work After Temporary Break — RTT News
  6. ^ Steph Oliver (16 сакавіка 2011) Staff Evacuated From Japanese Nuclear Plant. Sky News Online. Праверана 16 March 2011 г.
  7. ^ а б Radiation spike hinders work at Japan nuke plant. CBS News (18 сакавік 2011).
  8. ^ 'Japan raised nulear alert level' BBC News online 18 March 2011.
  9. ^ Wieland Wagner (15 сакавіка 2011) Problematic Public Relations: Japanese Leaders Leave People in the Dark. Der Spiegel. Праверана 19 сакавіка 2011 г.
  10. ^ China urges Japan's openness amid panic buying of salt. Channel NewsAsia (17 сакавіка 2011). Праверана 17 сакавіка 2011 г.
  11. ^ Japan halts sale of food from near Fukushima, Reuters, 19 сакавіка 2011
  12. ^ Japan officials: radioactive iodine in Tokyo water, Businessweek, 19 сакавіка 2011
  13. ^ а б в г д https://web.archive.org/web/20120328062703/http://www.nisa.meti.go.jp/english/files/en20110313-3.pdf Seismic Damage Information (19th press communicate released by NISA on 08:30 13 сакавіка 2011).
  14. ^ а б в Inajima, Tsuyoshi; Okada, Yuji (11 сакавіка 2011) Japan Orders Evacuation From Near Nuclear Plant After Quake. Bloomberg BusinessWeek. Праверана 11 сакавіка 2011 г.
  15. ^ World Nuclear News (12 сакавіка 2011) Battle to stabilise earthquake reactors. World Nuclear News. Праверана 12 сакавіка 2011 г.
  16. ^ Japan to fill leaking nuke reactor with sea water. Reuters (12 сакавіка 2011).
  17. ^ Steve Mirsky Nuclear Experts Explain Worst-Case Scenario at Fukushima Power Plant Scientific American 12 сакавіка 2011
  18. ^ Karl Grossman (12 сакавіка 2011) Behind the Hydrogen Explosion at the Fukushima Nuclear Plant. Common Dreams NewsCenter. Праверана 14 March 2011 г.
  19. ^ Sea water bid to halt meltdown at Fukushima nuclear plant. mirror.co.uk (11 сакавіка 2011). Праверана 13 сакавіка 2011 г.
  20. ^ а б The Canadian Press: IAEA says 170,000 people evacuated from area near damaged Japan nuclear plant. The Associated. Праверана 13 сакавіка 2011 г.
  21. ^ а б Mufson Steven (13 сакавіка 2011) Japanese nuclear plants' operator scrambles to avert meltdowns. The Washington Post. Праверана 13 сакавіка 2011 г.
  22. ^ Hiroko Tabuchi; Matthew Wald (13 сакавіка 2011) Partial Meltdowns Presumed at Crippled Reactors. The New York Times. Праверана 13 сакавіка 2011 г.
  23. ^ Japan rejected early US help on nuclear disaster: report. MediaCorp Channel NewsAsia (18 сакавіка 2011).
  24. ^ а б press release 8. TEPCO (13 сакавіка 2011). Праверана 13 сакавіка 2011 г.
  25. ^ а б в г IAEA Update on Japan Earthquake Праверана 16 сакавіка 2011 г.
  26. ^ Risa Maeda (12 сакавіка 2011) Japan rates quake less serious than Three Mile Island, Chernobyl. Reuters. Праверана 12 сакавіка 2011 г.
  27. ^ Justin McCurry (14 сакавіка 2011) Explosion at Japanese nuclear plant. The Guardian.
  28. ^ White smoke around the Fukushima Daiichi Nuclear Power Station Unit 3 (2nd release). Tokyo Electric Power Company (14 сакавіка 2011).
  29. ^ [1] Reuters UK 15 сакавіка 2011
  30. ^ а б Japanese Earthquake Update (15 March 06:15 CET) (анг.). IAEA. Праверана 2011-03-15 г.
  31. ^ Dramatic escalation in Japan (анг.) UPDATE 5: 8.36am GMT More on torus, Containment shows «no change». World Nuclear News. Праверана 2011-03-13 г.
  32. ^ Hiroko Tabuchi, Keith Bradsher, Matt Wald (14 сакавіка 2011) Japan Faces Prospect of Nuclear Catastrophe as Workers Leave Plant. The New York Times.
  33. ^ Japanese Earthquake Update (15 March 07:35 UTC) (анг.). IAEA. Праверана 2011-03-15 г.
  34. ^ Radiation decreasing, fuel ponds warming (анг.). World Nuclear News. Праверана 2011-03-13 г.
  35. ^ Surprise 'critical' warning raises nuclear fears
  36. ^ Robert Mackey (14 сакавік 2011) Latest Updates on Japan's Nuclear Crisis and Earthquake Aftermath - NYTimes.com. Thelede.blogs.nytimes.com. Праверана 18 сакавіка 2011 г.
  37. ^ Japan suspends work at stricken nuclear plant - Yahoo! News. News.yahoo.com (18 сакавіка 2011).
  38. ^ Richard Black (18 сакавіка 2011) BBC News - Fukushima workers withdraw after radiation spikes. BBC News.
  39. ^ Press Release | Transfer of Fukushima Dai-ichi Power Station Workers. TEPCO (18 сакавіка 2011).
  40. ^ Fukushima operator: pouring water into No.5, 6 reactors. Reuters (18 сакавіка 2011).
  41. ^ 北沢防衛相「自衛隊ヘリの水投下、4回実施」
  42. ^ https://web.archive.org/web/20110513082049/http://www.jaif.or.jp/english/news_images/pdf/ENGNEWS01_1300350525P.pdf
  43. ^ 4号機プール内に大量の水、自衛隊ヘリ確認. Yomiuri Shimbun (2011-03-17).
  44. ^ 冷却装置回復へ、原発に送電線引き込み工事開始. Yomiuri Shimbun (2011-03-16).
  45. ^ Japanese Earthquake Update (17 March 14:30 UTC) (анг.). IAEA. Праверана 2011-03-17 г.
  46. ^ NHK WORLD English. .nhk.or.jp (18 сакавік 2011).
  47. ^   NHK WORLD TV on USTREAM: Official NHK WORLD TV live on USTREAM. NHK WORLD TV is an English language 24-hour international news and information channel. New. Ustream.tv. Праверана 18 сакавіка 2011 г.
  48. ^ NHK WORLD English. nhk.co.jp. Праверана 18 сакавіка 2011 г.
  49. ^ Seismic Damage Information (the 31st Release). Nuclear and Industrial Safety Agency (2011-03-18). Праверана 2011-03-19 г.
  50. ^ More Tokyo firefighters join the battle. NHK (19 сакавіка 2011).
  51. ^ Earthquake Report 15 (Chief Cabinet Secretary's Press Briefing on March 20). JAIF (20 сакавік 2011).
  52. ^ Officials: Pressure rises again in Fukushima #3 power station (анг.). Associated Press. Праверана 2011-03-20 г.
  53. ^ http://www3.nhk.or.jp/news/
  54. ^ а б Lenta.ru (20 сакавіка 2011) Власти Японии закрывают АЭС "Фукусиму-1" навсегда (рас.). TUT.BYПраверана 21 сакавіка 2011 г.
  55. ^ Японія: хроніка катастрофы.. Радыё Свабода (21 сакавіка 2011). Праверана 22 сакавіка 2011 г.
  56. ^ а б Вокруг АЭС в Японии обнаружена высокая радиация (рас.). Русская служба BBC (22 сакавіка 2011). Праверана 22 сакавіка 2011 г.
  57. ^ В море у "Фукусимы-1" обнаружили радиацию (рас.). Lenta.ru (22 сакавіка 2011). Праверана 22 сакавіка 2011 г.
  58. ^ Все блоки АЭС "Фукусима-1" подключили к электросети (рас.). Lenta.ru (22 сакавіка 2011). Праверана 22 сакавіка 2011 г.
  59. ^ Status of Fukushima Daiichi nuclear power station as of 21:00, March 23, 2011 (анг.). JAIF. Праверана 2011-03-24 г.
  60. ^ Press Release (Mar 23,2011) Smoke from the Unit 3 Building in Fukushima Daiichi Nuclear Power Station (анг.). TEPCOПраверана 2011-03-24 г.
  61. ^ Press Release. TEPCO (24 сакавіка 2011).
  62. ^ press release. TEPCO (24 March 2011).
  63. ^ Martin, Alex (25 сакавіка 2011) No. 3 cooling pump test-run readied. Japan Times.
  64. ^ 3 Japan nuclear workers exposed to radiation. CBS News (24 сакавіка 2011).
  65. ^ 2 Japanese nuclear workers hospitalized for radiation exposure. LA Times (24 сакавіка 2011).
  66. ^ а б 2 of 3 radiation-exposed workers suffer internal exposure. Kyodo News. Праверана 25 сакавіка 2011 г.
  67. ^ Japan Raises Possibility of Breach in Reactor Vessel - NYTimes.com. New York Times Company. Праверана 25 сакавіка 2011 г.
  68. ^ 「線量計故障と思い作業」=放射能、原子炉水の1万倍-現場未確認「大きな反省点」. jiji.com. Праверана 25 сакавік 2011 г.
  69. ^ Surface Temps Of Reactors Continue To Fall. NHK (24 сакавіка 2011).
  70. ^ «Japan’s Bonds Fall for a Second Day as Stock Gain Curbs Demand(недаступная спасылка)», San Francisco Chronicle (15 сакавіка 2011).
  71. ^ Fukushima Daiichi Information Screen. Icjt.org (15 сакавіка 2011).
  72. ^ A. Gerald Brady; Ellingwood, Bruce An Investigation of the Miyagi-ken-oki, Japan, earthquake of June 12, 1978. — 1980. — С. 123. — (NBS special publication).
  73. ^ Martin, Alex, «Lowdown on nuclear crisis and potential scenarios», Japan Times, 20 March 2011, p. 3.
  74. ^ Plant Status of Fukushima Daiichi Nuclear Power Station (as of 00:00 March 12th). TEPCO (12 сакавіка 2011). Праверана 13 сакавіка 2011 г.
  75. ^ а б Occurrence of a Specific Incident Stipulated in Article 10, Clause 1 of the Act on Special Measures Concerning Nuclear Emergency Preparedness (Fukushima Daiichi). TEPCO (11 сакавіка 2011). Праверана 13 сакавіка 2011 г.
  76. ^ Japan Atomic Industrial Forum, Inc. Quake Triggers Evacuation of Residents Surrounding Fukushima-1 NPS
  77. ^ Stabilisation at Fukushima Daiichi, update 2. World Nuclear News (20 сакавіка 2011).
  78. ^ а б David Sanger and Matthew Wald, Radioactive Releases in Japan Could Last Months, Experts Say The New York Times 13 сакавіка 2011
  79. ^ Massive earthquake hits Japan. World Nuclear News (11 сакавіка 2011). Праверана 13 сакавіка 2011 г.; Japan Earthquake Update (2030 CET). International Atomic Energy Agency. Праверана 11 сакавіка 2011 г.
  80. ^ Thomas H. Maugh II; Ralph Vartabedian (11 сакавіка 2011) Damage at two Japan nuclear plants prompts evacuations. Los Angeles Times. Праверана 11 сакавіка 2011 г.; Japan Earthquake Update (2210 CET). International Atomic Energy Agency (11 сакавіка 2011). Праверана 12 сакавіка 2011 г.
  81. ^ Mark Magnier; Barbara Demick; Laura King (16 сакавіка 2011) New power line could restore cooling systems at Fukushima Daiichi plant. Los Angeles Times. Праверана 19 сакавіка 2011 г.
  82. ^ Status of nuclear power plants in Fukushima as of 22:00 March 21 (Estimated by JAIF) (анг.) (pdf) Праверана 2011-03-19 г.
  83. ^ Blast destroys part of Japan nuclear plant. CBC.ca (12 сакавік 2011).
  84. ^ Lee Glendinning Japan tsunami and earthquake – live coverage | World news | guardian.co.uk. Guardian. Праверана 12 сакавіка 2011 г.
  85. ^ Pilot information for Sendai Airport Праверана 12 сакавіка 2011 г.
  86. ^ Radioactive emergency team dispatched. NHK World (12 сакавіка 2011). Праверана 13 сакавіка 2011 г.
  87. ^ Japan earthquake: Explosion at Fukushima nuclear plant. BBC News (12 сакавіка 2011). Праверана 12 сакавіка 2011 г.
  88. ^ Joe Weisenthal (4 сакавіка 2011) Fukushima Nuclear Plant. Businessinsider.com. Праверана 12 сакавіка 2011 г.
  89. ^ «Nuclear Renaissance Threatened as Japan’s Reactor Struggles» Bloomberg, 13 сакавіка 2011, Retrieved 14 сакавіка 2011
  90. ^ Analysis: Nuclear renaissance could fizzle after Japan quake Reuters, 14 сакавіка 2011, Retrieved 14 March 2011
  91. ^ Japan nuclear woes cast shadow over U.S. energy policy Reuters, published 13 March 2011, accessed 14 March 2011
  92. ^ Nuclear winter? Quake casts new shadow on reactors MarketWatch, 14 сакавіка 2011, retrieved 14 March 2011
  93. ^ Нямеччына прыпыніла працу сямі старых АЭС // Зьвязда : газэта. — 16 сакавіка 2011. — № 48 (26912). — С. 1. — ISSN 1990-763x.
  94. ^ Нямеччына адмовілася ад мірнага атама // Зьвязда : газэта. — 31 траўня 2011. — № 99 (26972). — С. 1. — ISSN 1990-763x.
  95. ^ Сьвятлана Бусько. Ёсьць такая патрэба // Зьвязда : газэта. — 3 траўня 2012. — № 83 (27198). — С. 4. — ISSN 1990-763x.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Аварыя на АЭС Фукусіма Iсховішча мультымэдыйных матэрыялаў