Нямецкая супольнасьць страхаваньня ядзерных рэактараў
Нямецкае аб'яднаньне страхавальнікаў ядзерных рэактараў (па-нямецку: Deutsche Kernreaktor-Versicherungsgemeinschaft — DKVG) — кёльнскае аб'яднаньне, якое займаецца страхаваньнем нямецкіх прадпрыемстваў атамнай галіны. Таксама яно займаецца перастрахаваньнем.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першыя таварыствы па страхаваньні прадпрыемстваў атамнай галіны ў Эўропе былі заснаваныя ў Швэцыі і Англіі ў 1955 годзе. Нямецкае аб'яднаньне страхавальнікаў ядзерных рэактараў было заснавана ў 1957 годзе. За ўсю сваю гісторыю яно толькі аднойчы выплаціла кампэнсацыю ў межах сёньняшніх 10-15 тысяч эўра.
Функцыі і задачы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нават пры невялікай верагоднасьці страхавога выпадку ў атамнай галіны, максымальна магчымая сума шкоды вельмі вялікая. Па гэтай прычыне адна страхавая кампанія не можа несьці такую рызыку адна. Таксама магчымасьць перадаць ядзерную рызыку перастрахавальніку забароненая ў Нямеччыне на заканадаўчым узроўні. З 1998 году Закон аб атамнай энэргіі патрабуе страхаваньня максымальнай адказнасьці на ўзроўні прыкладна 2,5 млрд эўра. За шкоду, вышэй сумы гэтай сумы згодна з § 34 Закона аб атамнай энэргіі, адказвае фэдэральны ўрад. Калі сума шкоды пераўзыходзіць абумоўленую максымальную суму ў памеры 255.000.000 эўра, то плаціць DKVG. У суму страхавых выплат ўваходзяць магчымыя выдаткі на эвакуацыю насельніцтва.
DKVG і АЭС у Фукусіме
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]АЭС Фукусіма I была застрахаваная на некалькі дзясяткаў мільёнаў эўра ў DKVG. Паводле ўмоваў дагавора страхаваньня не зьяўляецца страхавым выпадкам шкода, прычыненая ў выніку землятрусу, цунамі і вывяржэньня вулькану. Таму DKVG нічога не заплаціць ўладальніку АЭС у Фукусіме за Аварыю на АЭС Фукусіма I.[1], [2]